понедельник, 21 февраля 2011 г.

Музей боевой славы Порозовской СШ

Музей открыт в 1986 году. Экспозиция музея размещена в помещении площадью 144 кв.м. Основной фонд музея составляет 350 экспонатов.

Разделы экспозиции:

1) Панорама «Великая Отечественная война».
2) Её имя носила комсомольская организация школы.
3) По партизанским тропам.
4) Они освобождали Родину.
5) Боевой путь 137, 73,и 26-ой артиллеристских дивизий, которые участвовали в освобождении г.п.Порозово.
6) «В землянке».
7) Кровавые тропы войны.

Экспозиция посвящена событиям Великой Отечественной войны, партизанскому движению на территории района, ветеранам войны.

Адрес музея: Свислочский район, г.п. Порозово,
ул. Советская, 40 а, тел. (8-01513) 2-62-38.

1) Панорама «Великая Отечественная война», с которой начинается экспозиция школьного музея Боевой Славы.


2) В центре посёлка Порозово находится братская могила, в которой захоронены воины 137-ой и 73-ей дивизий 48 армии, которые летом 1944 года погибли при освобождении бывшего Порозовского района Брестской области.

3) Землянка, созданная в музее, помогает посетителям представить условия, в которых жили партизаны бригады имени Пономаренко Порозовского района.

4) «Родина – мать зовёт» содержит материалы об истории 137-ой и 73-ей дивизий.

5) Схема боевого пути 137-ой Бобруйской ордена Суворова ІІ степени и 73-ей Новозыбковской орденов Ленина, Красного Знамени, Суворова ІІ степени стрелковых дивизий, освободивших летом 1944 года бывший Порозовский район Брестской области от немецко-фашистских захватчиков.

6) «В боях отстояли Отчизну свою» посвящён ветеранам Великой Отечественной войны, которые проживали и (или) проживают на территории микрорайона школы.

7) «Ваш подвиг приближал Победу» рассказывает о партизанском движении на территории бывшего Порозовского района Брестской области.

8) Стенд отражает жизненный и боевой путь Ольги Соломовой, имя которой носила комсомольская организация Порозовской СШ.

9) Выпускники школы, которые избрали героическую профессию офицера, защитника Отечества.
Источник: Музей боевой славы Порозовской СШ

понедельник, 14 февраля 2011 г.

Пачатковая адукацыя

Напярэдадні школьнай рэформы, к пачатку XIX ст. у Беларусі склалася вельмі заблытаная сетка навучальнх устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва, не звязаных паміж сабою паслядоўнасцю школьных праграм і прынцыпаў навучання.
У першай палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 130 пачатковых школ з якіх 35 знаходзіліся ў Гродзенскай губерніі.
Пачатковая школа ўтрымлівалася за кошт “складак абывацеляў” у мястэчках і невялікіх гарадах, за кошт асобных буйных памешчыкаў у іх вотчынах, а таксама за кошт духавенства пры розных рэлігійных арганізацыях.
Арганізацыя памешчыкамі пачатковых школ у сваіх вотчынах для навучання дзяцей прыгонных сялян – з’ява даволі распаўсюджаная ў Расіі канца XVIII – пачатку XIX ст. Як правіла, такія школы адкрываліся ў мястэчках, якія былі цэнтрамі маенткаў.
Абывацельскія ці мяшчанскія пачатковыя школы ўтвараліся ў мястэчках ці невялікіх гарадах з мэтаю падрыхтоўкі элементарна пісьменных людзей для патрэб мясцовага гандлю і прамысловасці. Гэта былі найбольш прымітыўныя па арганізацыі і зместу навучання і даволі стракатыя па сацыяльнаму складу прыходскія школы. Арганізацыя такіх школ звычайна адбывалася ў выглядзе своеасаблівага дагавору паміж бацькамі вучняў і духавенствам адпаведнага веравызнання. Царква, духавенства давала школе настаўніка, памяшканне для заняткаў, забяспечвалі навучэнцаў падручнікамі, а бацькі плацілі за ўсе гэта грашыма ці натураю. Такія школы былі больш дэмакратычнымі па складу навучэнцаў. У многіх з іх займаліся прадстаўнікі розных сацыяльных груп – дзеці сялян, купцоў, мяшчан, духавенства і дваран, бацькі якіх маглі плаціць за навучанне ў школе ці такія дзеці, якія атрымлівалі элементарную адукацыю шляхам збірання міластыні.
Школы, якія ўтрымліваліся за кошт духавенства пры розных рэлігійных арганізацыях ставілі сваей мэтаю падрыхтоўку навучэнцаў да паступлення ў старэйшыя класы сярэдніх манастырскіх навучальных устаноў. Вучыліся ў манастырскіх прыходскіх вучылішчах у большасці выпадкаў дзеці духавенства і шляхты.
Праграма пачатковых школ залежала ад многіх акалічнасцей, сярод якіх галоўнае месца займаў узровень ведаў самаго настаўніка. Веды ж настаўніка часцей за ўсе не выходзілі за рамкі багаслоўя і элементарнай пісьменнасці. Асноўнае месца ў вучэбным плане павятовых вучылішчаў займала вучэнне польскай і лацінскай моў і літаратуры, а таксама французскай і нямецкай моў. Прыблізна чвэрць усяго вучэбнага часу адводзілася на фізіка-матэматычныя і прыродазнаўчыя навукі. У гэтых вучылішчах выкладаліся таксама гісторыя, геаграфія, логіка і права. Так званае хрысціянскае вучэнне ў вучэбным плане адсутнічала, але мясцовы свяшчэннік быў абавязаны кожны дзень перад урокамі і ў святочныя і нядзельныя дні вадзіць вучняў на набажэнствы. Руская мова ў вучэбны план уводзілася толькі ў тым выпадку, калі сярод вучняў былі ахвотнікі яе вывучаць.
Значная роля ў асветніцка-адукацыйным плане належала Ваўкавыскаму ўезду. З канца XVIII ст. тут пачалася перабудова сістэмы адукацыі. Адным з першых у рэчышчы рэформаў было заснаванне вучылішча каталіцкага закону місіянераў у Лыскаве. Яно не адрознівалася высокі музроўнем выкладання. Вучылішча лічылася сярэдняй навучальнай установай, але фактычна давала адукацыю крыху вышэй за пачатковую. Тут выкладалася свяшчэнная гісторыя, арыфметыка геаметрыя, фізіка, прыродазнаўства, мовы і іншыя прадметы. Фінансаванне лыскаўскага вучылішча было слабым. Не хапала грошаў на дастатковае набыцце падручнікаў. Калі згодна з распачатай у Віленскай навучальнай акрузе зменай навучальнай літаратуры, вучылішчы і гімназіі сталі абнаўляць свае бібліятэкі, лыскаўскія місіянеры здолелі набыць толькі 75 кніг на суму 10 з паловай рублеў.
У 1825 г. згодна з новым статутам вучылішчаў у Лыскаўскім вучылішчы было прадпісана ўвесці выкладанне рускай, нямецкай і французскай моваў і паменшыць выкладанне польскай у сувязі з дзейнасцю і раскрыццем тайных таварыстваў. алЕ дырэктар вучылішча не быў у стане наняць настаўнікаў па гэтых прадметах – не хапала школьнага фундушу. У гэты час улады падазрона ставяцца да школ, якія ўтрымліваліся каталіцкімі законамі. Усе гэта садзейнічала закрыццю Лыскаўскага вучылішча ў 1825 г.
Цэнтрамі школьнай пачатковай адукацыі былі таксама мястэчкі Рось, Воўпа, Мсцібава. Дадзеныя аю колькасці вучняў у іх прыведзены ў наступнай табліцы:

Прыходскія
школы 1805 1809 1820 1825

У м. Рось 6 н. Зв. 34(26хл.,8 дз.) 26

У м. Воўпа 14 15(13хл.,2 дз.) 18(15хл.,3 дз.) 36

У м. Мсцібава н.зв. 12 22(21хл.,1 дз.) Н.зв

Аб змесце навучання ў прыходскіх школах можна судзіць па наступных звестках: у Роскай прыходскай школе вучылі “чытаць, пісаць, лічыць, катэхізісу, навуцы маральнай і граматыцы”. У Мсцібаўскай прыходскай школе акрамя таго вывучалі геаграфію і рускую мову, а ў Воўпаўскай – лацінскую.
У 1857 г. прыходскія вучылішчы існавалі ў Ізабеліне (адчынена ў 1840 г., мураваны будынак, вучняў у 1857 г. - 21), Росі (адчынена ў 1800 г., драўляны будынак, вучняў у 1857 г. - 15) і Воўпе (вучняў у 1857 г. - 26).
У гэты перыяд у Свіслачы, акрамя гімназіі, дзейнічалі і іншыя навучальныя ўстановы: прыходскае вучылішча, прыватны дзявочы пансіен Арлоўскай, сельскае прыходскае вучылішча для дзяржаўных сялян. Па статыстыцы ў прыходскім вучылішчы колькасць вучняў была наступнай:

1805 10 чалавек
1807 15 чалавек
1809 12 хлопцаў і 2 дзяўчынкі
1820 75 хлопцаў і 20 дзяўчат
1830 11 чалавек

Праграма вучлішча была наступнай: Катэхізіс, чытанне, чыстапісанне, арыфметыка, руская і польская мовы. Па дадзены на 1827 г. тут было 29 вучэбных кніг, 48 табліц узаемнага навучання, 6 геаграфічных карт. У прыватным дзявочым пансіене Арлоўскай выкладанне праводзілі настаўнікі Свіслацкай гімназіі. Тут вывучалі Закон Божы, расійскую, польскую, лацінскую, французскую, нямецкую мовы, арыфметыку, музыку, танцы. У 1830г., напрыклад, было 18 вучаніц. Сельскае прыходскае вучылішча для дзяржаўных сялян было адкрыта ў Свіслачы ў 1845 г., у 1857 г. тут вучыліся 44 хлопчыкі і 21 дзяўчынка.
У НАГБ у Гродна захавалася справа “Аб адкрыцці ў маентку Свіслач школы аграномаў”, якая ўтрымлівае праект стварэння на базе Свіслацкай гімназіі земляробчай школы па ўзору Горы-Горыцкай. У пастанове Гродзенскай палаты дзяржаўных маемасцяў ад 13 верасня 1844 г. адзначалася: “К устройству агрономической школы в м. Свислочи благоприятствует в особенности, что в означенном местечке находится гимназия; само же имение Свислочь … с удобностью может быть назначено на ферму для практических занятий и опытов усовершенствованного хозяйства”. Планавалася поўны курс навучання падзяліць на 3 гады (1 год: руская мова, геаграфія, арыфметыка, чыстапісанне, маляванне, чарчэнне; 2 год: руская мова, геаметрыя, заалогія, геаграфія, батаніка, чыстапісанне, садаводства; 3 год: руская мова, маляванне, чарчэнне, хімія, практычная механіка;). На першы год колькасць выхаванцаў абмяжоўвалася 12 чалавекамі, але адзначалася, што “по мере распространения института количество их может быть увеличено”. Нагляд за школай на першыя 3 гады даручаўся дырэктару гімназіі Фішару.
Структура навучальных устаноў і іх колькасць на Ваўкавышчыне з цягам часу змянялася. У 1835 г. статыстыка падае тут наступныя навучальныя ўстановы: Свіслацкая гімназія, Лыскаўскае ўезднае духоўнае вучылішча, Воўпенскае і Роскае прыходскія вучылішчы. Гэтыя вучылішчы, прызначаныя для дзяцей падатнх саслоўяў, давалі самую прымітыўную, пачатковую адукацыю. у Іх працавалі 1-2 настаўніка. Неадменна ўставала пытанне стварэння школ пісьменнасці для сялянскіх дзяцей. Гэтыя школы павінны былі несці важную функцыю – праводзіць выхаванне сялянства на прынцыпах “самаўладдзя, праваслаўя і народнасці” ствараючы базу для русіфікацыі, а таксама апірышча для барацьбы з польскім нацыянальным рухам. Таму ў 50-я гады пачынаецца масавае стварэнне народных школ. Школы былі малакамплектныя. Грошы на ўтрыманне гэтых школ давала часткова дзяржава, а часткова іх утрымлівала праваслаўная царква і нават самі сяляне. У Ваўкавыскім уездзе з 1860 г. па 1861 г. было адчынена 23 такіх школы.
У 1798 г. у Шчучыне была заснавана рэзідэнцыя жаночага каталіцкага ордэну “Сясцер міласэрдзя”, а пры ей заснавана школа, дзе займалася 16 вучняў. Есць думка, што гэта школа далучылася да школы піяраў, так як пасля 1805 г. звестак аб крыніцах яе ліквідацыі не існуе.
Школа піяраў у Шчучыне была аднесена ў разрад “няпоўных” з 3-мя класамі. Вылічыць колькасць вучняў у Шчучынскай піярскай школе вельмі цяжка. Дакументы сведчаць, што школу наведвалі каля 2-х дзесяткаў вучняў. У 1818 г. налічвалася 8 вучняў, а ўжо у 1828 г. піяры вучылі 72 чалавекі.
Трэба заўважыць, што ў мястэчку піяры заснавалі дзіцячы дом і “элементарную” (пачатковую) школу. Кожны год у дзіцячым доме знаходзіліся каля 60 сіротаў. Вельмі часта жыхары мястэчка прыводзілі сваіх дачок у дзіцячы дом, дзе яны разам з усімі вучылі мовы і музыку. Вучэбны план калегіума і школы ўключаў 7 асноўных курсаў (гісторыя царквы, усеагульная гісторыя, логіка і метафізіка, этыка, тэалогія, замежныя мова, лексіка) і рад дапаўняльных.
Па дадзеным на 1820-1821г. школа ў Шчучыне налічвала не менш як 140 вучняў. У 1828 г. школа была пераведзена ў разрад павятовых дзяржаўных школ.
У другім дзесяцігоддзі XIX ст. на Беларусі распаўсюджваецца метад узаемнага навучання ў пачатковай школе. К канцу першай чвэрці XIX ст. ў Беларусі налічвалася ўжо 13 школ узаемнага навучання, у тым ліку ў шарашове, Воўпе. Усе яны належалі буйным землеўладальнікам і былі адным з гаспадарчых прыдаткаў памесця. Падрыхтоўка вучняў праводзілася толькі ў зімнія месяцы, бо летам дзеці працавалі ў полі, на агародзе і ў рамесных майстэрнях. Школы ўзаемнага навучання былі паказчыкам імкнення сялян да адукацыі.
У 1820 г. ланкастэрская школа была адчынена ў Гродна. У 1822 г. – у Лідзе і Слоніме. Прыватныя вучылішчы ўзаемнага навучання існавалі ў маентку Шчорсы (заснавана ў 1820 г. А. Храптовічам, у 1822 г. колькасць вучняў у ім дасягнула 350), а таксама мястэчках Воўпа, Свіслач (у 1826 г. – 50 вучняў), Новае месца (1826 г.- 75 вучняў), Крошын (1830г.- 25 вучняў), Шарашова (1830г. – 26 вучняў), Бездеж (1830г. – 73 вучня). У 1833 г. 2-х класнае ланкастэрскае вучылішча адчынілася ў Шчучыне.
З 1843 г. у Гродзенскай губерні ствараліся школы для дзяржаўных сялян: сельска-прыходскія вучылішчы ведамства Міністэрства дзяржаўнай маемасці. У 1845 г. было адчынена 14, у 1846 – 4, у 1849 г. –25, 1857 г. –26 такіх школ. 12 сельска-прыходскіх вучылішчаў размяшчаліся ў мястэчках: Воўпа, Ялоўка, Свіслач, Поразава, Дзятлава, Дзярэчын, Ружаны, Здітава, Шарашова, Бяроза, Моталь, Бездзеж. У 1857 г. у іх вучыліся 357 хлопцаў і 60 дзяўчат.
Пачатковыя школы ігралі значную ролю, так як яны давалі доступ местачковаму насельніцтву ў навучальныя ўстановы. Яны спрыялі развіццю адукацыі сярод жыхароў мястэчак, а таксама гарадоў. У некаторай ступені пачатковыя школы садзейнічалі далейшаму эканамічнаму развіццю мястэчак.
groedu

суббота, 5 февраля 2011 г.

Встреча выпускников.

Первая суббота февраля - традиционный день встречи выпускников. Поздравляю всех с этим событием. И главное, не то, что это встреча через год после окончания школы, или через пять, десять или двадцать лет, а то, чтобы хотел встретиться с одноклассниками, хотелось рассказать им свои новости и узнать, как у них дела, порадоваться их успехам, и, конечно же, вместе вспомнить школьные годы.
В дополнение скан (для увеличения щелкнуть по нему мышкой) выписки из протокола педсовета Порозовской средней школы от 1958 года.
Выписка из протокола педсовета Порозовской средней школы от 1958 г.

14. Поплавской Ирине
36. Поедайлову Вячеславу
37. Талай Ивану
38. Хамидулину А.
39. Шалкевич Казе

среда, 2 февраля 2011 г.

Поразава – старажытнае паселішча

Поразава – старажытнае паселішча, якое існавала ўжо ў XV ст. Па некаторых дадзеных, у 1460 г. тут быў пабудаваны касцёл Пятра і Паўла. Фундатарам яго быў Ян Рынвід. Адпаведна з роспісам падаткаў, што быў зацверджаны ў Вільні на вольным сойме, «места Поразаўскае» плаціла 20 коп грошай у дзяржаўную скарбонку. Гэта было ў пяць разоў меньш, чым бралася з места Берасцейскага і ў два з паловай разы меньш, чым з Менска. Столькі ж, колькі плаціла Поразава, уносілі Ліда, Высокае, Кляшчэлі, Браслаў і інш.
Як сказана у рэвізорскім лісце ад 4 снежня 1615 г.: «король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое, зостаючы их пры помененом...», далей рэвізоры называюць дату гэтага дакумента — 3 чэрвеня 1523 г. Такім чынам, правы на самакіраванне поразаўцы атрымалі амаль адначасова з Менскам. У 1616 г. места атрымала герб.
Пазней вольнасці пацверджаны Уладзіславам IV (10 чэрвеня 1639 г.), Янам Казімірам (6 жніўня 1652 г.), Міхаілам (20 студзеня 1679 г.), а таксама Янам III і Аўгустам II. Апошні з іх 22 лістапада 1718 г. даў поразаўцам «заручны ліст». У ім навакольная шляхта папярэджвалася ад наездаў і рабункаў места пад пагрозай штрафа у 10 000 коп гропіаў літоўскіх і крымінальнай адказнасці адпаведна са Статутам ВкЛ 1588 г.
Пажар 1767 г. значна пашкодзіў места і знішчыў касцёл, які быў адноўлены графам Тышкевічам. У 1878 г. у месце было каля 300 дамоў, 1454 жыхары, з якіх 556 яўрэі. Хрысціяне займаліся ганчарствам, земляробствам, а яўрэі дробным гандлем. На той час у месце існавалі праваслаўная царква і касцёл. У канцы XIX ст. у Поразаве ўсяго 658 жыхароў, праваслаўная царква, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, вучылішча, аптэка і некалькі крамаў. Зараз гарадскі пасёлак знаходзіцца ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці.
Паводле:
Анатоль Цітоў
Геральдыка беларускіх местаў
Мінск, Полымя, 1998
radzima.org

среда, 26 января 2011 г.

Путь к прошлому ради будущего

Нашёл сайт с названием Жертвы политического террора в СССР .
Уничтожая и преследуя миллионы людей, советская власть старалась скрыть свои преступления. Кто знает, сколько в точности их было - невинных жертв террора? Где закопаны убитые? Где стояли бесчисленные лагеря и что творилось за колючей проволокой? Даже родственники расстрелянных не знали правды: "10 лет без права переписки" - вот единственная информация о судьбе сталинского зэка, краткая формула его жизни и смерти.
Основная цель "Мемориала" - отыскать путь к прошлому ради будущего. Наша задача - не учить общество, а найти факты, собрать их, осмыслить и обнародовать. Что будет с этой неудобной правдой - будет ли она воспринята обществом или отвергнута с отвращением - это и есть выбор исторического пути. Не менее важный, чем выбор формы государственного устройства или экономического уклада.

Выдержки:
Пинюта Вечеслав Иосифович
Родился в 1932 г., Белостокская губ., Волковысский, Порозово; поляки; Проживал: Брестская обл., Порозовский, Янополь Лысковская Вол..
Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 04.03.40, Онежский р-н, Шомбозеро. Осв. со спецпоселения по амнистии 17.09.41
Источник: База данных "Польские спецпереселенцы в Архангельской обл."
Пинюта Елена Иосифовна
Родилась в 1934 г., Белостокская губ., Волковысский, Порозово; поляки; Проживала: Брестская обл., Порозовский, Янополь Лысковская Вол..
Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 04.03.40, Онежский р-н, Шомбозеро. Ум. 17.09.40
Источник: База данных "Польские спецпереселенцы в Архангельской обл."
Пинюта Иван Францевич
Родился в 1914 г., м. Порозово, Гродненская обл.; поляк; образование н/среднее; б/п; не работал, находился на нелегальном положении. Проживал: Гродненская обл., м. Порозово.
Арестован 27 июля 1946 г.
Приговорен: судебный орган 19 ноября 1946 г., обв.: 63-1 УК БССР - участие в польской националистической организации"АК".
Приговор: 10лет ИТЛ, с пораж.в прав.на 5лет Реабилитирован 20 сентября 1995 г. Президиум Гродненского облсуда
Источник: Белорусский "Мемориал"
Пинюта Иосиф Иванович
Родился в 1897 г., Белостокская губ., Волковысский, Порозово; поляки; образование Низш.; Проживал: Брестская обл., Порозовский, Янополь Лысковская Вол..
Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 04.03.40, Онежский р-н, Шомбозеро. арест. 06.02.41
Источник: База данных "Польские спецпереселенцы в Архангельской обл."
Пинюта Мария Григорьевна
(варианты отчества: Ивановна) Родилась в 1906 г., Белостокская губ., Волковысский, Порозово; поляки; образование Низш.; Проживала: Брестская обл., Порозовский, Янополь Лысковская Вол..
Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 04.03.40, Онежский р-н, Шомбозеро. Осв. со спецпоселения по амнистии 17.09.41
Источник: База данных "Польские спецпереселенцы в Архангельской обл."
Пинюта Ядвига Иосифовна
Родилась в 1937 г., Белостокская губ., Волковысский, Порозово; поляки; Проживала: Брестская обл., Порозовский, Янополь Лысковская Вол..
Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 04.03.40, Онежский р-н, Шомбозеро. Ум. 09.01.41
Источник: База данных "Польские спецпереселенцы в Архангельской обл."

пятница, 21 января 2011 г.

Радкевіч versus Каліноўскі? - часть шестая.

...У Ваўкавыску Радкевіч згадаў ужо толькі аднаго новадворца (Гамановіча), які нібыта "прывёў шайку мяцежнікаў". Але высветлілася, што сведкам гэтага ён не быў, а толькі чуў ад Якава Сычэўніка. Той, у сваю чаргу, паведаміў, што чуў ад свайго брата, які мог бачыць Гамановіча і "метежников". Адным словам, Радкевіч не здолеў прывесці доказаў сваім "палітычным" абвінавачванням.
Тым не менш ён прац ягваў пат рабаваць ад новадворцаў асабістай аховы, бясплатных дроў, сена, падводаў. Падпаручык Адамаў, які заставаўся ў мястэчку да сярэдзіны кастрычніка 1863 г., стаў нявольным сведкам спрэчкі паміж сялянамі і адстаўным салдатам. Вось што ён напісаў у сваіх паказаннях :
"[...] В одно воскресенье после обедни увидел около своей квартиры толпу ме-щан и слепого Радкевича громко между собой споривших, подойдя спросил, что такое, и Радкевич там же предъявил составленные им самим и переписанные сыном обязательства и подписку мещан сберегать его жизнь, как пострадавшему от мятежников, доставлять ему дрова, сено, ссыпаць хлеб, пахать землю, давать на все надобности очередную подводу, и все это бес-платно, на что мещане не соглашались, просили защиты, он видя вздорное Радкевича требование, дал ему наставление, и в присутствии всех порвал ту подписку и велел разойтись по домам. После того Радкевич уехал в Волковыск, а по возвращении распускал между жителями и нижними чинами обидные слова для русских офицеров" 73.
Падпаручык таксама паведаміў, што за час знаходжання ў Новым Двары ніякіх даносаў ад Радкевіча не атрымліваў і нічога пра іх не чуў. Адсутнасць сярод дакументаў указанняў на канкрэтныя даносы Радкевіча выклікае с умненне ў праўдзівасці яго слоў. Тым больш цяжка зразумець, якім чынам мог пісаць да-носы сляпы і непісьменны чалавек (!?). Імёны іншых людзей, якія маглі пісаць даносы з яго слоў, сустракаюцца ў перапісцы ўжо пасля паўстання.
Больш, чым палітычныя абвінавачванні, сялян палохала пагроза раскрыцця таямніцы незарэгістраваных "душ". 10 студзеня 1864 г. сяляне згадзіліся выдзеліць для аховы Радкевіча 12 чалавек, якія павінны былі абараняць яго "при всяком страхе", і прасілі нічога не гаварыць міравому пасрэд-ніку. Аднак, калі 2 лютага ў мястэчку з'явіўся міравы пасрэднік Шчэрбаў і пісар Поразаўскай сельскай грамады ("общества") Леанчук, сяляне самі расказалі пасрэдніку пра сваю праблему. Амаль адначасна яны прызна ліся афіцэру Ясінскаму, які кватараваў у святара Новадворскай царквы Пракаповіча, пра 300 р., якія заплацілі Радкевічу за маўчанне. Ясінскі выклікаў апошняга да сябе. Падчас допыту Радкевіч прызнаўся, што ўзяў грошы, але адмовіўся іх вяртаць "начальству", заявіўшы, што сяляне далі іх добраахвотна разам з "падпіскай", якая гарантавала яму цэлы шэраг паслуг ад новадворцаў. Падпіску Ясінскаму ён не паказаў.
Несанкцыянiраваны "збор грошай" лiчыўся крымінальным злачынствам, і над Радкевічам навісла пагроза новага арышт у. Яго адказам быў данос. 10 лютага 1864 г. ён зноў паведаміў ваўкавыскаму ваеннаму начальніку пра забойства жонкі і пра ўдзел у ім новадворцаў. 16 красавіку Радкевіч паўтарыў данос.
У перапынку паміж гэтымі даносамі новадворцы звярнуліся з пакаянным лістом да імператара Аляксандра ІІ. Яны прызнавалі сваю віну:
"Во время бурного волнения мятежных поляков, хотевших попрать все для нас дорогое и священное, крамольники ложью и коварством успели обмануть и вовлечь в свои сети некоторых легкомысленных лиц из нашего маленького местечка, которое будучи окружено со всех сторон лесами, вдали от городов где стояли войска, было мятежникам притоном и пунктом перехода из одной пущи в другую".
Новадворцы раскайваліся ("Вина за наше преступление непростительная [...]") і кляліся ў вернасці трону і "Отечеству":
"Мы вполне теперь сознаем это преступление, вполне чувствуем насколько мы уклонились от тех обязанностей, которые возлагала на нас верноподданническая присяга. Вне милостей Ваших Государь, которые проливаются на всех верных Престолу и Отечеству, мы видим себя в безвыходном и безотрадном положении. Ты надежда наша Государь и Отец наш! [...] Мы знаем, что сердце Твое готово принять всякого кающегося грешника, а потому и дерзаем у ног Твоих Державный Государь молить о помиловании, по одному слову Твоему мы все от мала до велика станем грудью за Россию любезное Отечество наше и не пожалеем никаких жертв, если коварный враг вздумал снова подняться против Тебя " 74.
Вернападданніцкі адрас быў падпісаны 8 сакавіка 1864 г. У Вільню яго адвозілі валасны старшыня Мацвей Грушэўскі і Рыгор Ботвіч. 10 сакавіка гродзенскі губернатар загадаў выдаць ім білет на праезд у Вільню.
У гэты ж дзень на Лукішскай плошчы на шыбеніцы загінуў Каліноўскі...Між тым улады пача лі разбіральніцтва па справе 300 рублёў. Радкевіча прымусілі вярнуць грошы у Ваўкавыскі суд і застацца ў Ваўкавыску на перыяд следства. Над адстаўным салдатам быў устаноўлены паліцэйскі нагляд. У сваіх паказаннях Радкевіч заяўляў, што сам імкнуўся адвезці грошы ў Ваўкавыск ваеннаму нача льніку, але новадворцы не далі яму падводы. Паводле яго сведчанняў, у Новым Двары ўзнікла змова супраць яго, у якой апроч сялян удзельнічалі таксама святар Пракаповіч і афіцэр Ясінскі. У пацверджанне сваіх слоў ён спасылаўся на сведкаў Фёклу Катаркевіч, Сідара Журневіча, Якава і Юрыя Сычэўнікаў, Івана Катаркевіча, адстаўнога салдата Апалінара Пакернецкага і казацкага юнкера Варламава. Невядома, ці выклікалі гэтых людзей у Ваўкавыск ў якасці сведкаў. Запісы іх паказанняў у справе адсутнічаюць.
Затое ёсць рапарт ад'ютанта ваеннага начальніка Ваўкавыскага павета паручыка Чымбаевіча, які паведаміў пра п'яны скандал, які ўчыніў В. Радкевіч у канцылярыі ваеннага начальніка. Адстаўны салдат увайшоў у канцылярыю і пачаў патрабаваць, каб яго пасадзілі ў астрог, "дзе хоць карміць будуць". По-тым перайшоў на тое самае "начальства", якім так часта палохаў новадворцаў. Прыс утныя засведчылі, што нецвярозы адстаўны салдат казаў пра "праклятае начальства" і патрабаваў, каб яго с удзілі. Чымбаевіч загадаў пасадзіць яго на гауптвахту, але інвалід Радкевіч аказаў супраціў салдатам (!?), нарабіўшы "шуму ды крыку". Салдаты пакінулі Радкевіча, але той не выходзіў з канцылярыі і працягваў зневажаць "начальства". Скончылася тым, што салдаты ўсё ж такі зацягнулі яго на гауптвахту, дзе ён адсядзеў сем с утак.
Ваўкавыскі крымінальны суд зацягнуў прыняцце рашэння па гэтай справе. А ўвосень 1865 г. змяніліся правілы судовай вытворчасці, і справа "незаконнага збору 300 руб.", трапіла на разгляд Гродзенскай Па латы крымінальнага суда. Распача лося новае следства. Паколькі Радкевіч упарта стаяў на сваёй версіі падзей, следчыя правялі "вочную стаўку". З боку Новага Двара у ёй удзельнічалі сяляне Сямён Філіповіч, Павел, Пракоп, Давід і Гаўрыла Ганчарэвічы, Іван Лісоўскі, Рыгор Хаванскі, Іван Каскевіч, Ульян Гамановіч, Фларыян Грыгаровіч і Сямён і Рыгор Ботвічы. Апошні, у прыватнасці, заявіў, што Радкевіч схіляў сялян да збору грошай для яго, гаворачы, што ён прызна-чаны ваенным начальнікам у мястэчка, i калі не ат рымае 500 р., то ўсіх вышле ў Сібір. Яны, баючыся пагроз, сабралі для яго 300 р. Ён згадзіўся іх прыняць. Сказаў, што калі б раней сабралі 600 р., то не прыйшлося прымушаць іх на гэты збор 75.
Іх паказанні, на думку следчых, выкрылі хлусню адстаўнога салдата. Святар выказаўся пра В. Радкевіча як "чалавека з неспакойным характарам і п'яніцу". Былы Ваўкавыскі назіра льнік, які ажыццяўляў паліцэйскі нагляд, ахарактарызаваў яго як чалавека "характера неспокойного, дерзкого и гото-вого при первом случае завести драку, отзываясь, что с него взять нечего". Фактычна толькі адзін з апытаных (Гірш Фельман) "паказаў", што сяляне перадалі грошы Радкевічу, каб той не выдаў прых ільнікаў паўстання. Таксама высветлілася, што гэты местачковы габрэй дапамагаў збіраць з сялян грошы.
Слуханне справы распачалося ў верасні 1867 г., а канчатковае рашэнне суд вынес у лютым 1868 г. Восіп Радкевіч не панёс ніякага пакарання, бо грошы перадаў суду, а справа аб пагрозах паводле Улажэння пра пакаранні распачы-налася толькі па скарга х тых, каму пагражалі. Сяляне з афіцыйнымі скаргамі нікуды не звярта ліся. Справа незарэгістраваных у рэвізскіх кнігах "душ" была перададзена на разгляд Гродзенскага губернскага праўлення. Што датычыць знявагі "начальства", то ў сувязі з нецвярозым станам Радкевіча яго да адказнасці вырашылі не прыц ягваць. Справа верагоднага ўдзелу новадворцаў у забойстве Клары Радкевіч нават не закраналася. Грошы павінны былі быць вернутыя сялянам.
Дарэчы, каб іх атрымаць, сялянскі сход у ст удзені 1868 г. выдаў даверанасць Мацвею Грушэўскаму і Рыгору Лісоўскаму. Гэт ую даверанасць падпісала большасць гаспадароў з Новага Двара. Цікава, што Каткоўскія сярод падпісантаў адс утнічалі. Падобна, што яны не ўдзельнічалі ў зборы 300 р. і, магчыма, знаходзіліся ў тым канфлікце на баку Радкевіча.
Аднак гэтым канфлікт не быў вычарпаны. Пацвярджаючы сваім "крыжыкам"-подпісам азнаямленне з рашэннем суда, Радкевіч выказаў нязгоду. А праз месяц суд атрымаў ад яго ліст, напісаны Данілам Каткоўскім, у якім ут рымліва лася просьба выдаць завераную копію с удовага рашэння. Радкевіч збіраўся абскардзіць рашэнне Гродзенскай Палаты крымінальнага суда.
У верасні 1871 г. ён накіраваў у ІІІ аддзяленне Гродзенскага губернскага праўлення данос пра злоўжыванні ў Новым Двары. Гэты данос быў перапраўлены ў Гродзенскую Палату крымінальнага суда, але наступстваў не меў.
У гэтым жа годзе (10 снежня) ад запалення лёгкі х памерла яго другая жонка Магдаліна Фёдараўна Радкевіч, 47 гадоў 76 . Дарэчы, падчас следства па справе 300 рублёў Гірш Фельман сцвярджаў, што Радкевіч запрасіў яго пералічыць сабраныя ў новадворцаў грошы, бо не жадаў, каб пра іх ведала жонка. Верагодна, Радкевіч узяў другі шлюб ужо ўвосень 1863 г.
Апошнім акордам гэтай справы стала прашэнне Радкевіча да гродзенскага губернатара, пададзенае ў жніўні 1881 г.7 7 Адстаўны салдат паведамляў, што жыве без сродкаў на існаванне, бо сяляне Новага Двара ў 1874 г. не выдалі адпаведнага "приговора" ў Гродзенскі прыказ Таварыства грамадскай апекі, без чаго апошні перастаў выплачваць грошы па інва ліднасці. Да таго ж старшына Новадворскага "общества" Якаў Германовіч і соцкі Рыгор Грушэўскі забралі яго дакументы.
Восіп Радкевіч заявіў, што ў перыяд паўстання быў "доносчиком со стороны для содействия Правительству, за каковую услугу и получал денежное вознаграждение..." Адстаўны салдат iзноў згадаў, што страціў жонку, якую забілі замест яго, і заявіў, што ўрад вінаваты яму 500 р. Паводле Радкевіча, у 1863 г. граф Мураўёў вызначыў яму кампенсацыю за забітую жонку ў памеры 700 р. З іх 200 р. ён атрымаў ад ваеннага начальніка Ваўкавыскага павета падпалкоўніка Казанлі, а 500 р. не былі выдадзеныя ў с увязі з судовым працэсам. Радкевіч прасіў выдаць яму ўсю суму і вярнуць адабраныя дакументы.
Канцылярыя пераслала гэтае прашэнне гродзенскаму паліцмайстру, які загадаў ваўкавыскаму спраўніку ўзяць у Радкевіча дакументы, якія б пацвердзілі атрыманне ім грошай у 1863 г., а таксама ўзяць тлумачэнне, чаму так доўга не звяртаўся па іх, і, нарэшце, вярнуць таму дакументы, якія адабрала валасное начальства. Ваўкавыскі спраўнік паведаміў, што ніякіх дакументаў Радкевіч не мае. На пытанне, чаму не звяртаўся раней, адказаў, што па прычыне "сваей постоянной с времени мятежа болезни и нехватки времени".
Сцвярджэнне Радкевіча пра 700 р. было відавочнай хлуснёй. Звычайная сума грашовай кампенсацыі зрэдку перавышала 25 р.
Рэпліка этнографа:
"Ложь среди большей части из них (сялян. - А.С.) в последнее время перестала уж, видно, считаться грехом. Они при всяком случае твердят: `Даль Бох, праўда. Кап я так до хаты счасліве зайшоў, як гэто праўда' и т.п., и если при поверке его окажется, что он солгал, то он, нисколько не смущаясь, скажет: `Нехай Бох грех мне даруе, а я думаў, што гэнак ено было', или сошлётся на кого-либо другого" 78
1 снежня 1881 г. гродзенскі губернатар М. Цэймерн вынес рэзалюцыю: "Ходатайство по безосновательности удовлетворению не подлежит".
Гісторыка-антрапалагічны погляд на праблему дазваляе выказаць меркаванне, што мы маем дачыненне не з ідэалагічным канфліктам ў сувязі з паўстаннем, які можна было б персаніфікаваць у формуле "Радкевіч versus Каліноўскі", а хутчэй з унутраным канфліктам паміж жыхарамі мястэчка. Карэннае насельніцтва Новага Двара ("мяшчане" Ганчарэвічы, Грушэўскія, Ботвічы, Філіповічы ды інш.) не "прыняло" адстаўных салдат-перасяленцаў і іх сем'і.
Студзеньскае паўстанне не змяніла мястэчкавага ўкладу жыцц я. Яно толькі ўскладніла яго. Новадворцы не ўсведамлялі ўсяго па літычнага, эканамічнага і сацыяльнага значэння гэтай барацьбы. Традыцыйнае грамадства аднолькава варожа-абыякава сустракала як расійскіх салдат ("маскалёў"), так і паўстанцаў ("мяцежнікаў"). Праўда, на карысць паўстанцаў працавала надзея вяртання колішніх прывілеяў Новаму Двару.
Верагодна, што ў пэўны момант варагуючыя бакі вырашылі выкарыстаць сіт уацыю паўстання на сваю карысць, што яшчэ больш абвастрыла канфлікт. Магчыма, Радкевіч сапраўды меў падставы сцвярджаць, што "карэнныя" новадворцы прычыніліся да забойства яго жонкі. Але доказаў іх віны ён не здолеў прадставіць.
Факт антыпаўстанцкіх даносаў адстаўнога салдата не пацверджаны дакументальна. Яго стан здароўя, а таксама непісьменнасць толькі ўзмацняюць сумненні ў праўдзівасці прызнання Радкевіча, што ён быў "доносчиком со стороны Правительства". Упэўнена можна казаць толькі пра дэклараваную
Радкевічам у прашэннях і даносах "преданность Правительству", якая, верагодна, павінна была дапамагчы вырашыць справу на яго карысць. Уражвае зацятасць гэтага канфлікту. Ён ізноў "разгарэўся" ў 1874 г., калі сялянскі сход не даў "приговору" і Радкевіч быў пазбаўлены выплат па інваліднасці. У 1881 г. валасное нача льства забрала дакументы Радкевіча, і толькі пасля ўмяшальніцтва гродзенскага губернатара яны былі вернутыя.
Гэты артыкул варта было б назваць "Радкевіч versus Новы Двор"...
Заўвагi
1 Довнор-Запольский, М. Заметки из путешествия по Белоруссии / М. Довнор-Запольский // Виленский вестник. 1890. № 18 ад 22.01 (тут і далей усе цытаты падаюцца ў адпаведнасці з аўтэнтычным тэкстам).
2 Аўтар выказвае шчырую падзяку супрацоўнікам НГА РБ у Гродне, супрацоўніцы Аддзела рэдкай кнігі і старадрукаў ГДГАМ Алесе Саўчук, загадчыцы Аддзела старой перыёдыкі бібліятэкі АН Літвы Айдзе Грiбене, настаўніцы Новадворскай сярэдняй школы Марыне Штоп, дырэктару Гродзенскай вячэрняй школы № 2 Эдуарду Смірнову, а таксама жыхарцы Новага Двара Веры Іванаўне Грыцкевіч за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага тэксту.
3 Любавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута / М. Любавский. М., 1892 (цыт. па: Шаланда, А. Герб мястэчка Новы Двор у Ваўкавыскім павеце / А. Шаланда // Герольд = Litherland. 2004. № 1-2 (13-14). С. 36).
4 Карповіч, Л. Апошні шлях Барбары Радзівіл / Л. Карповiч // Ніва. № 28 ад 15 ліпеня 2007 г.
5 Гл.: Спиридонов, М.Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV-XVI вв.) / М.Ф. Спиридонов. Минск, 1993.
6 Шаланда А. Герб мястэчка Новы Двор у Ваўкавыскім павеце С. 35.
7 Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь у Гродне (далей - НГА РБ у Гродне). Ф. 1, воп. 1, ад.з. 2624, арк. 1 - 8.
8 НГА РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 3, ад.з. 422, арк. 120 адв. 121.
9 Палубінскі, А.С. Постаці паўстання 1830-1831 гг. / А.С. Палубінскі // Памяць. Свіслацкі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. І.І.Варанец і інш. Мiнск, 2004. С. 57.
10 НГА РБ у Гродне. Ф. 581, воп. 1, ад.з. 516, арк. 20.
11 Тамсама. Ф. 1, воп. 4, ад.з. 49, арк. 30 адв.; Памяць. Свіслацкі раён... С. 48.
12 Тамсама. Ад.з. 646, арк. 101 адв. 102.
13 Расійскі Дзяржаўны гістарычны архіў у Санкт-Пецярбургу (далей - РДГА ў СПб.). Ф. 1290, воп. 4, ад.з. 77, арк. 75.
14 Атлас народонаселения Западно-русского края по вероисповеданию. СПб., 1864. С. 10.
15 Марозава, С. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі. 1596-1839 / С. Марозава. Гродна, 2001. С. 254.
16 НГА РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 4, ад.з. 909, арк. 1.
17 Тамсама. Ф. 31, воп. 2, ад.з. 202, арк. 144 адв.145.
18 Тамсама. Ф. 1, воп. 13, ад.з. 967, арк. 3-6.
19 РДГА ў СПб. Ф. 1290, воп. 4, ад.з. 77, арк. 75.
20 Памяць. Свіслацкі раён... С. 517.
21 НГА РБ у Гродне. Ф. 14, воп. 3, ад.з. 76, арк. 28 адв. - 29 адв.
22 Тамсама. Ф. 31, воп. 2, ад.з. 2447, арк. 18 адв.
23 Тамсама. Арк. 19-19 адв.
24 Довнор-Запольский, М. Очерки семейственного права крестьян Минской губ. / М. Довнор-Запольский // Исследования и статьи. Киев, 1909. Т. 1. С. 43-44.
25 Тамсама. Арк. 30-34.
26 Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага універсітэта. Апісанне Поразаўскай воласці паводле апытання Паўночна-заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. 1873 г. F 34 - GD 88.
27 Slownik geograficzny Krolewstwa Polskiego i innych krajow slowianskich / pod red. B. Chlebowskiego i Wl.Walewskiego. Warszawa, 1886. T VII. S. 295.
28 НГА РБ у Гродне. Ф. 2, воп. 32, ад.з. 1501, арк. 87 адв. - 88, 145 адв. - 146, 210 адв. - 211, 232 адв. - 233; Варанец, І.І. У паслярэформенны час / I.I. Варанец [i iнш.] // Памяць. Свіслацкі раён... C. 59.
29 Памяць. Свіслацкі раён... С. 517.
30 НГА РБ у Гродне. Ф. 14, воп. 3, ад.з. 76, арк. 28 адв. 29 адв.
31 Надпіс на крыжы: 1853. TU LEZY MAGDALINA FILIPOWIC. Захаваныя запісы метрычнай кнігі дазволілі ўдакладніць астатняе (НГА РБ. Ф. 248, воп. 1, ад.з. 1, арк. 119 адв.). Варта звярнуць увагу на польскую мову надпісу, а таксама на сам факт устаноўкі каменнага крыжа (каля 1 м вышыні і 0,5 м шырыні) на магіле пяцігадовай дачкі селяніна Івана Фаміча Філіповіча.
32 Аўдыёматэрыялы экспедыцый у Новы Двор 21.10.2007 г. і 18.12.2007 г. захоўваюцца ў архіве аўтара.
33 Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Укладанне Г. Кiсялёва. Мінск, 1999. C. 27-39.
34 Смалянчук, А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 люты 1917 г. СПб., 2004. С. 59-60.
35 Pamietniki Jakoba Gieysztora z lat 1857-1865. Wilno, 1913. T. 1. S. 237-238.
36 Ibid. T. 2. S. 140-141.
37 Апошнія словы (паводле А. Масалова) // Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мінск, 1999. C. 208.
38 Гісторыя Беларусі канца XVIII - пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя / уклад. А. Смалянчук. Вільня, 2007. С. 150-151.
39 Мужыцкая праўда. 1863. № 7 // Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць... С. 37-39.
40 НГА РБ у Гродне. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 16, арк. 68-71.
41 Тамсама. Воп. 3, ад.з. 6, арк. 1.
42 Тамсама. Арк. 13.
43 Ягорычаў, У.Я. Паўстанне 1863-1864 гг. / У.Я. Ягорычаў, А.С. Палубінскі // Памяць. Свіслацкі раён... С. 65.
44 Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Собранные и приведенные в порядок П.В. Шейном. Том I, часть II. Бытовая и семейная жизнь белоруса в обрядах и песнях. СПб., 1890. С. 37-38.
4 5 Материалы для изучения быта... С. 98.
4 6 Там же. С. 21.
47 Повстанческое движение в Гродненской губернии. 1863-1864 гг. / сост. Т.Ю. Афанасьева и др.; под ред. Д.В. Карева. Брест, 2006. С. 46.
48 НГА РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 34, ад.з. 943, арк. 35.
49 Тамсама. Ф. 970, воп. 2, ад.з. 10, арк. 204-204 адв.
50 Тамсама. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 16, арк. 40.
51 З хронікі баявых сутычак паўстанцаў / уклад. С. Філатава // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 3. С. 59; Aramowicz, I. Pamietnik o ruchu partyzanskim w wojewodz-twie grodzienskim w 1863 i 1864 r. / I. Aramowicz. Bendlikon, 1865.
52 НГА РБ у Гродне. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 16, арк. 50.
53 Тамсама. Арк. 77 адв.
54 Тамсама. Ф. 970, воп. 2, ад.з. 3, арк. 2-2 адв.
55 Тамсама. Арк. 24 адв.
56 Тамсама. Арк. 25 адв.
57 Повстанческое движение в Гродненской г убернии... С. 31.
58 НГА РБ у Гродне. Ф. 3, в. 1, ад.з. 16, арк. 3 - 3 адв.
59 Тамсама. Арк. 7.
60 Тамсама. Арк. 9, 27.
61 Тамсама. Ф. 248, воп. 1, ад.з. 2, арк. 66 адв.
62 Повстанческое движение в Гродненской г убернии... С. 155-158.
63 НГА РБ у Гродне. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 19, арк. 44-53.
64 Довнор-Запольский, М. Очерки семейственного права крестьян Минской губ. С. 45.
65 Багданович, А. Мои воспоминания / А. Багданович // Неман. 1994. № 5. С. 9.
66 Тамсама. С. 10.
67 НГА РБ у Гродне. Ф. 248, воп. 1, ад.з. 1, арк. 83, адв. 84.
68 Тамсама. Арк. 45 адв. 46.
69 Материалы для изучения быта... С. 104.
70 НГА РБ у Гродне. Ф. 581, воп. 1, ад.з. 516, арк. 34.
71 Тамсама. Арк. 24, 30-31.
72 Материалы для изучения быта... С. 94.
73 НГА РБ у Гродне. Арк. 24-25.
74 Тамсама. Ф. 1, воп. 34, адз. 943, арк. 35-35 адв.
75 Тамсама. Ф. 581, воп. 1, ад.з. 516, арк. 27.
76 Тамсама. Ф. 248, воп. 2, ад.з. 1, арк. 59 адв.
77 Тамсама. Ф. 1, воп. 8, ад.з. 686, арк. 1-7.
78 Материалы для изучения быта... С. 94.

Радкевіч versus Каліноўскі? - часть первая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть вторая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть третья.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть четвёртая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть пятая.

Источник: Homo Historicus 2008 Смалянчук A.Ф.

понедельник, 17 января 2011 г.

Радкевіч versus Каліноўскі? - часть пятая



...10 мая 1863 г. граф Мураўёў падпісаў цыркуляр, якім дазвалялася накладаць грашовую кантрыбуцыю на тых жыхароў "Заходняга краю", што не паведамілі пра перамяшчэнні паўстанцаў.
Трэба прызнаць, што ваўкавыскі спраўнік не меў праблемы з "осведомителями". Яго рапарты сведчаць, што спраўнік быў у курсе большасці перамяшчэнняў паўстанцкі х атрадаў. Гэта дазваляла расійскім вайскоўцам досыць хутка рэагаваць на рух кожнага атрада. Таксама гэтыя рапарты дапамагаюць уявіць агульную карціну таго, што адбывалася ў наваколлях Новага Двара.
Паводле інфармацыі Ваўкавыскага спраўніка, якую ён 11 мая перадаў у Гродзенскую губернскую канцылярыю, атрад паўстанцаў колькасцю каля 500 чалавек прайшоў праз Новы Двор у накірунку Белавежскай пушчы 50. 13 мая паблізу Новага Двара адбылася сутычка батальёна капітана Кулікоўскага з паўстанцамі, якія страцілі забітымі 12 чалавек 51.
17 мая Новы Двор занялі казакі і салдаты. Паўстанцы ў гэты момант рушылі да Мілавідаў Слонімскага павета, дзе адбылося аб'яднанне атрадаў "Млотэка", Юндзіла, Міладоўскага, Влодэка, Лашкевіча і Лянкевіча. 21 мая туды дабраўся сам Каліноўскі, які правяраў баяздольнасць паўстанцаў.
22 мая пад Мілавідамі адбыўся адзін з самых вядомых баёў гэтага паўстання на тэрыторыі Беларусі. Аб'яднаны ат рад колькасцю каля 800 чалавек пад кіраўніцтвам Аляксандра Лянкевіча ("Ляндэра") выт рымаў атакі т рох рот Стараінгерманландцкага палка, узмоцненага казакамі і гарматамі. Увечары атрад палкоўніка Булгарына, які так і не здолеў за хапіць лагер паўстанцаў, адступіў. Паўстанцы пакінулі свае пазіцыі ўначы. Дарэчы, атрад Влодэка напярэдадні бітвы самавольна адышоў ад Мілавідаў і накіраваўся ў Брэсцкі павет. Пазней кіраўнікі паўстання крытыкавалі Влодэка за бессэнсоўнае блуканне па лясах .
24 мая адбыўся моцны бой у Ружанскай пушчы, дзе батальён Неўскага пяхотнага палка атакаваў частку атрада А. Лянкевіча, якая не ўдзельнічала ў Мілавідскім баі, і нанёс ёй адчувальныя ст раты. Падчас гэтага пераследу штаб ваеннага начальніка Ваўкавыскага павета падпалкоўніка Казанлі знаходзіўся ў Новым Двары.
3 чэрвеня адбыўся бой каля мястэчка Лыскова, дзе паўстанцы А. Духінскага і В. Урублеўскага паспяхова біліся з карнікамі. 4 чэрвеня ўлады зноў атрымалі інфармацыю пра паўстанцаў, якія знаходзіліся каля Новага Двара, "прилежащего к большим лесам". Ваўкавыскі спраўнік таксама высветліў, што паўстанцы выпраўляюцца ў маёнтак Адамкаў памешчыка Быхаўца і на ферму Корнедзь. Стала вядома, што раней яны наведа лі маёнтак Якушоўку, дзе ўзялі падводу 52.
На Новы Двор рушыў трыма калонамі вялікі вайсковы атрад. 6-8 чэрвеня яны пераследавалі паўстанцаў, а 9 чэрвеня дагналі іх каля в. Шаркоўшчына і навязалі бой. Паўстанцаў выбілі з пазіцый і пераследавалі ў лесе. Аднак пера-след абярнуўся вялікімі стратамі для расійскага войска. Вось што паведамляў у рапарце падпалкоўнік Казанлі:
"Лес был до такой степени густ, что многие мятежники, скрываясь за вывороченными корнями в чаще леса, а равно и на деревьях, оставшись позади наступавшей цепи, стреляли по нашим резервам, которые были истреблены окончательно" 53.
Гэты першы летні месяц быў пераломным. Актыўнасць афіцыйнай прапаганды, дазвол часоваабавязаным сялянам з 1 мая выкупляць зямлю, рэпрэсіі супраць удзельнікаў паўстання, нарэшце, перамогі расійскага войска канчат-кова вызначылі пазіцыю сялянства. Каліноўскі і яго паўстанцы не атрымалі належнай падтрымкі. Больш таго, у чэрвені пачалося актыўнае стварэнне "сельских вооруженных караулов". Кожны каравул складаўся з 60-100 сялян, узброеных "халоднай зброяй" на чале з унцер-афіцэрам з кадравых войскаў.
Правілы і х арганізацыі былі падпісаныя графам М. Мураўёвым яшчэ напрыканцы красавіка. Пункт 1 сцвярджаў, што галоўнай мэтай гэтай акцыі з'яўляецца "охранение безопасности лиц, имуществ и путей сообщения". Абавязкі сялян-каравульшчыкаў заключаліся:
" а) в учреждении застав по указанию уездного начальника, в опросе про-ходящих и проезжающих и предании полиции подозрительных людей; б) в охранении крестьянских поселений и вообще лиц и собственности в участке от нападений мятежников и злоумышленников; в) в наблюдении за неводво-рением в порученном караулу участке мятежников и в постоянном, вследствие того, осмотре лесов, г) в поимке и преследовании мятежников там, где они не успели ещё организовать значительных шаек или, где они были разбиты, разсеялись, и вообще к воспрепятствованию им получать подвозы оружия, разных припасов и продовольствия; д) в случае открытия шаек, состоящих из значительных превосходных сил, в сообщении немедленно о том уездному Начальнику, для высылки на помощь войска, и в восстановлении спокойствия там, где оно будет нарушено" 54 .
У чэрвені каравулы былі сфарміраваныя пераважна з часоваабавязаных сялян і знаходзіліся ў Поразаве (поразаўцы адмовіліся ўтрымліваць каравулы коштам грамады), Свіслачы, Песка х, Ізабеліне і Росі. У Новым Двары кара-вула не было. Працяглы час тут знаходзіліся салдаты Стараінгерманландскага пяхотнага палка, потым іх замяніў Неўскі полк і г.д.
Вясковыя каравулы прыспешылі разгром паўстання. Прынамсі, падпалкоўнік Казанлі ў жніўні рапартаваў:
"Устройство сельских караулов и установление сторожей в селениях оказало существенную пользу в том отношении, что когда мятежнические шайки бродили в разных местах уезда и иногда заходили к жителям, то с учреждением караулов они уже перестали являться, а в случае появления их были тотчас задерживаемы и представляемы Начальству, следствием сего оказалось то, что мятежники лишены всех средств и принуждены сами являться власти" 55 .
Паводле гэтага ж рапарта, у ліпені добраахвотна выйшлі з лесу і здаліся ўладам 143 паўстанцы. Казанлі паведамляў:
"Между высшими и средними состояниями не обнаруживается в действиях их ничего противозаконного, за чем имеется строгое наблюдение. Крестьяне же вообще оказывают преданность Правительству" 56 .
Паўстанцы неслі паразы, але змаганне працягвалася, і лясны масіў каля Новага Двара часта быў месцам збору рэшткаў разбітых атрадаў 57 . На пачатку жніўня атрад Ш. Влодэка быў разбіты ў раёне Бярозавага балота паблізу Гуты Быхаўца ў Ваўкавыскім павеце. Пасля гэтага камандзір пакінуў атрад і выехаў за межы Імперыі, а рэшткі ат рада ўзначаліў Хадакоўскі.
Паўстанне. Забойства Клары Радкевіч
Відавочна, што летам 1863 г. Новы Двор апынуўся амаль у эпіцэнтры баявых дзеянняў. Падчас гэтых летні х сутычак і пераследаў групай паўстанцаў з атрада Ш. Влодэка ў ноч на 5 ліпеня была павешана жыхарка мястэчка Клара (Лукер'я) Радкевіч.
На наступны дзень удавец Восіп Радкевіч з'явіўся ў Ваўкавыску і распавёў ваеннаму начальніку павета падпалкоўніку Казанлі пра забойства жонкі. Паводле В. Радкевіча, "5 числа сего месяца пришла в небольшом количестве шайка в Новый Двор, придя к нему в избу спрашивали его, Радкевича, кото-рый в то время скрылся, но находяща яся в то время дома жена его Лукерья была упомянутыми мятежниками повешена за то, что упомянутый рядовой Радкевич имеет преданность к правительству и знает об многих лицах, про-живающих в Новом Дворе, которые имеют сношения с шайками"5 8. Афіцэр загадаў правесці расследаванне.
17 ліпеня ваенны начальнік паведаміў пра забойства віленскаму генерал-губернатару: "...в Волковысском павете 5 июля в мест. Новый Двор мятеж-ники в небольшом числе, намереваясь повесить отст. солдата Радкевича, для чего и пришли в его дом, но не найдя Радкевича, повесили его жену. О происшествии проводится дознание" 59 .
Клара Радкевіч трапіла ў спісы жыхароў Ваўкавыскага павета, загінуўшых ад рук паўстанцаў у ліпені. Ваўкавыскі спраўнік падпісаў гэты спіс 20 ліпеня і адаслаў у Губернскае праўленне. У спісе фігуравала шэсць чалавек - настаўнік, святар, селянін, палясоўшчык, адстаўны унцер-афіцэр і Клара Радкевіч. Яна ж была ўказана ў спісе за 21 верасня 1863 г., дзе фігуравалі ўжо 33 асобы. К. Радкевіч была адзінай забітай паўстанцамі жанчынай з гэтага спісу.
Спісы дапамаглі даведацца, што забітая мела 41 год, што засталіся муж, два сыны і дачка, што сям'я вельмі бедная і жыве "из подаяния" 60 .
Запіс у метрычнай кнізе Новадворскай царквы таксама засведчыў смерць Клары Міхайлаўны Радкевіч з прыпіскай "скорополительно повешена" 61 .
У верасні 1863 г. падчас следства паўстанец з атраду Ш. Влодэка Севярын Пацэвіч на допыце згадаў, што ў Новым Двары Ваўкавыскага павета па загадзе камандзіра атрада была павешана "нищая женщина". С. Пацэвіч не здолеў растлумачыць прычыны гэтага забойства, але прыпомніў, што сярод забойцаў знаходзіўся паўстанец Кісялеўскі. Наогул, паказанні былых паўстанцаў ствараюць вобраз Ш. Влодэка як аднаго з найбольш жорсткіх камандзіраў. Той жа С. Пацэвіч прыгадаў, што паўстанцы Влодэка ў Пінскім павеце павесілі адстаўнога салдата і селяніна, якія лавілі "інсургентаў", у в. Котра Пружанскага павета імі быў павешаны святар. Дарэчы, у забойстве святара, паводле С. Пацэвіча, таксама ўдзельнічаў Кісялеўскі 62 .
Пытанне пра матывы забойства Клары Радкевіч застаецца адкрытым. Сцвярджэнне В. Радкевіча, што паўстанцы прыйшлі з мэтаю забіць яго, не пацвярджаецца паказаннямі Севярына Пацэвіча, які засведчыў, што жанчына была павешана па загаду Ш. Влодэка.
Падобна на тое, што большасць загінуўшых былі ворагамі паўстання або адкрыта дэманстравалі "преданность Правительству". Апошняе пачало выплачваць грашовыя кампенсацыі сваякам загінуўшых. Звычайна прызначалася сума ў памерах 15-25 р. Больш высокую кампенсацыю (50 р.) атрымала сям'я настаўніка Лыскаўскага вучылішча, пасля смерці якога без сродкаў існавання засталіся ўдава, два сыны і дзве дачкі. Найвялікшую с уму (150 р.), паводле спісаў гродзенскай губернскай канцылярыі, атрымаў капітан Нячаеў, які быў паранены, а яго жонка павешаная 63. Згадкi пра грошы, якія павінен быў атрымаць у якасці кампенсацыі В. Радкевіч, у захаваўшыхся дакументах не фігуравалі.
У верасні 1863 г. ваенныя дзеянні ў раёне Новага Двара закончыліся. Пасля чарговага паражэння "Млотэк" таксама распусціў свой атрад. В. Урублеўскі, які замяніў эмігрыраваўшага А. Духінскага, адступіў у Пружанскую пушчу.
Пасля паўстання. Радкевіч versus Новы Двор
Рэха паўстання, а дакладней, забойства Клары Радкевіч, яшчэ доўгі час не давала новадворцам спакойна жыць. Восіп Радкевіч не збіраўся выкрэсліваць з памяці гэтае трагічнае здарэнне.
Што наогул вядома пра Восіпа і Клару Радкевічаў? Архіўныя дакументы сведчаць, што Восіп Астафьевіч Радкевіч нарадзіўся на Палессі ў Кобрынскім павеце (в. Паляцічы?) у 1818 або 1819 г. Трапіў пад рэкруцкі набор і стаў салдатам расiйскага войска. У 1847 г. ён па стане здароўя быў адпраўлены ў адстаўку. У гэтым жа годзе ён з'явіўся ў Новым Двары як інвалід, які знаходзіўся на ўт рыманні Гродзенскага прыказу Таварыства гра-мадскай апекі. У дакументах В. Радкевіча часта называюць "слепым инвали-дом". Аднак уся гісторыя канфлікту ў Новым Двары сведчыць, што сляпым адстаўны салдат не быў. Верагодна, ён меў праблемы са зрокам, але яны не перашкаджалі яму весці даволі актыўны вобраз жыцця.
Чаму ён апынуўся ў Новым Двары, невядома. Можна меркаваць, што вяртацца ў родную вёску не было сэнсу, бо права на зямлю ён ужо страціў.
Рэпліка гісторыка:
"В литературе часто раздаются голоса, что замечаемое среди крестьян желание устранить солдат от пользования землёй происходит не из совсем хороших побуждений их отцов и братьев. Но такие нападки на крестьян не совсем верны. Указанные отношения крестьян к солдатам объясняются их основным взглядом на труд. [...] когда солдаты служили по 15-20 лет и возвращались в семью уже отвыкшими и малоспособными к сельским работам, то обычное право отказывало им в их правах на землю. В наших источниках мы находим этот взгляд везде строго проведённым и везде указывается на то, что солдат не жил вместе, не работал вместе" 64 .
Прыжыцца В. Радкевічу ў Новым Двары было даволі цяжка. Замкнёнасць новадворцаў, пра якую ўжо ішла гаворка, была формай абароны традыцыйнага грамадства. Яно не прымала чужынцаў, адчуваючы пагрозу з іх боку. У сітуацыі Новага Двара нормы паводзін традыцыйнага грамадства абцяжарвалася зямельнай праблемай і ўсведамленнем вышэйшага сацыяльнага статуса ("вольныя", "мяшчане") у параўнанні з насельніцтвам навакольных вёсак. Зразумела, што адстаўны салдат ужо не трапляў у ніжэйшую катэгорыю "халопаў", але і да катэгорыі "вольных" не дацягваў.
Іншай прычынай непрыняцця "чужынца" мог быць яго характар. В. Радкевіч адрозніваўся агрэсіўнасцю, часта "распускаў рукі". Прычым праблема са зрокам не перашкаджала нават кідацца ў бойку. Паводзіны В. Радкевіча, адлюстраваныя ў архіўных дакументах, прымусілі ўзгадаць тую характарыстыку, якую дзед Максіма Багдановіча Лук'ян даваў палешукам, параўноўваючы іх з беларусамі. Яе прывёў Адам Багдановіч у сваіх успамінах:
" [...] наш народ саўсім другій народ. Другіе людзі. Народ заўзяты, заядлы, бунтары [...] як за што ўзяліся - свайго дабіваютца, на сваём хочуць паставіць. Як што ні пад нароў, ці проці закону - січас гэта зашумяць, паднімуць гоман, крык, - ругатню, хоць святых вынасі [...]" 65
Сам А. Багдановіч да гэтага дадаў:
"Мои личные наблюдения... показывают, что полешуки, как все лесные люди, более угрюмы, замкнуты, недоверчивы и упрямы, пожалуй, если хотите, более настойчивы[...]"66
Здавалася, што пэўны "пералом" у адносінах з новадворцамі наступіў 22 ліпеня 1852 г., калі т рыццацітрохгадовы адстаўны салдат уступіў у шлюб з "мяшчанкай" мястэчка Новы Двор Кларай Міхайлаўнай Каткоўскай (30 гадоў). Як сведчыць запіс у метрычнай кнізе царквы св. Міхаіла, сведкамі на шлюбе былі Варфаламей Львовіч Філіповіч, Мацвей Якаўлевіч Грушэўскі, Іосіф Фёдаравіч Грушэўскі і Канстанцін Гаўрылавіч Грушэўскі 67. Але Каткоўскія таксама не належалі да карэнных жыхароў. Падобна на тое, што Каткоўскія (у Новым Двары жыў яшчэ і яе родны брат, таксама адстаўны салдат) перабраліся ў Новы Двор з Поразава. Прынамсі, на поразаўскі х могілках можна знайсці шматлікія магілы Каткоўскі х. Верагодна, гэта быў саюз мясцовых ізгоеў.
Гэты шлюб нарадзіў шэраг пытанняў, галоўнае з якіх датычыла нявесты, што згадзілася пайсці замуж за інваліда. Да таго ж малаверагодна, што В. Радкевіч меў зямлю. Праўда, 30-гадовы ўзрост нявесты сведчыць пра тое, што шансаў знайсці больш выгодную "партыю" ў Новым Двары яна не мела.
Іншым важным матывам магла быць цяжарнасць нявесты. У мет рычнай кнізе Новадворскай царквы зафіксавана, што 18 ст удзеня 1853 г. нарадзіўся, а 19 студзеня быў ахрышчаны Іван, сын Восіпа Радкевіча і Клары. "Васпрыемнікамі" былі адстаўны са лдат Мікалай Міхайлавіч Каткоўскі і Антаніна Васільеўна Грушэўская68 . Відавочна, што ліпеньскі шлюб мог мець вымушаны характар.
Рэпліка этнографа:
"Вообще должно сказать, что относительно целомудрия нравы нашего народа пока очень строги. Так, напр., в Лашинском приходе, в котором числится 5 тысяч с лишком прихожан, в течение года бывает один и редко два случая незаконного рождения (Иван Карский)" 69 .
У лістападзе 1854 г. жонка атрымала права апекі над В. Радкевічам у с увязі з яго хваробай 70. Верагодна, галоўным сродкам існавання сям'і Радкевічаў былі тыя грашовыя выплаты, якія адстаўны салдат атрымліваў у Гродне.
Следства, якое ў 1867-1868 гг. вёў Гродзенскі крымінальны суд, высветліла, што амаль адразу пасля забойства Восіп Радкевіч пачаў шантажыраваць новадворцаў. Ён заяўляў пра тое, што жонка загінула пры ўдзеле новадворцаў, пагражаў паведаміць "начальству", што новадворцы дапамагалі "мяцежнікам", сцвярджаў, што ён прызначаны ваенным начальнікам мястэчка і можа зрабіць з імі, што захоча, нават адправіць у Сібір, нарэшце, палохаў, што падпаліць мястэчка. Але найбольш палохала новадворцаў пагроза паведаміць "началь-ства" пра адсутнасць у рэвізскіх кнігах многіх хлопчыкаў, народжаных пасля 1854 г. Справа ў тым, што стараста Філіповіч рэгістраваў не ўсі х народжаных, а падушны падатак за гэтых людзей, які здавалі непасрэдна яму, краў. Пасля смерці старасты ў 1860 г. кожны гаспадар пачаў самастойна ўносіць падаткі. Праблема незарэгістраваных адразу высветлілася, але новадворцы захавалі та ямніцу.
Канфлікт новадворцаў з адстаўным салдатам дорага ім каштаваў. За маўчанне і лаяльнасць Радкевіч патрабаваў 500 р. Новадворцы сабралі 300 р. і перадалі ўдаўцу. Але В. Радкевічу гэтага было мала. Ён пачаў патрабаваць ака-зання цэлага шэрагу паслуг. Новадворцы павінны былі ахоўваць яго жыццё ад "метежников", дастаўляць яму дровы, сена, ссыпаць хлеб, даваць па першым патрабаваннi падводу і работнікаў і г.д.71 Падобна на тое, што канфлікт з Новым Дваром, які існаваў, відаць, з моманту з'яўлення Радкевіча ў мястэчку, пасля забойства паўстанцамі яго жонкі значна абваст рыўся. Прычым Радкевіч вырашыў надаць канфлікт у палітычную афарбоўку і выкарыстаць расійскіх чыноўнікаў.
Рэпліка этнографа:
"Крестьянин наш большей частью злопамятен. Если кто-либо его оскор-бит, то он употребит все меры, чтобы отомстить [...] А в Кобринском у. крестьяне до того мстительны, что часто за присуждённые штрафы за потравы их скотом хлебных полей или сенокосных лугов помещика поджигают его сарай, хлевы и овины" 72.
Новадворцы не згаджаліся, і В. Радкевіч пайшоў да таго самага "начальства", пра якое так часта казаў. У верасні 1863 г. у Новы Двор быў прызначаны ваенным начальнікам падпаручык Адамаў. Адным з першых візіцёраў да яго быў адстаўны салдат, які паведаміў пра забойства жонкі "по подстрекательству жителей местечка Новый Двор", а таксама пра "душы", якія не былі зарэгiстраваныя ў рэвізскіх кнігах. Падпаручык Адамаў арыштаваў названых новадворцаў і правёў уласнае разбіральніцтва. Па выніках яго ён выпусціў арыштаваных , а В. Радкевіча, відаць, за паклёп пад арыштам адаслаў у Ваўкавыск...

Радкевіч versus Каліноўскі? - часть первая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть вторая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть третья.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть четвёртая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть шестая.