пятница, 21 января 2011 г.

Радкевіч versus Каліноўскі? - часть шестая.

...У Ваўкавыску Радкевіч згадаў ужо толькі аднаго новадворца (Гамановіча), які нібыта "прывёў шайку мяцежнікаў". Але высветлілася, што сведкам гэтага ён не быў, а толькі чуў ад Якава Сычэўніка. Той, у сваю чаргу, паведаміў, што чуў ад свайго брата, які мог бачыць Гамановіча і "метежников". Адным словам, Радкевіч не здолеў прывесці доказаў сваім "палітычным" абвінавачванням.
Тым не менш ён прац ягваў пат рабаваць ад новадворцаў асабістай аховы, бясплатных дроў, сена, падводаў. Падпаручык Адамаў, які заставаўся ў мястэчку да сярэдзіны кастрычніка 1863 г., стаў нявольным сведкам спрэчкі паміж сялянамі і адстаўным салдатам. Вось што ён напісаў у сваіх паказаннях :
"[...] В одно воскресенье после обедни увидел около своей квартиры толпу ме-щан и слепого Радкевича громко между собой споривших, подойдя спросил, что такое, и Радкевич там же предъявил составленные им самим и переписанные сыном обязательства и подписку мещан сберегать его жизнь, как пострадавшему от мятежников, доставлять ему дрова, сено, ссыпаць хлеб, пахать землю, давать на все надобности очередную подводу, и все это бес-платно, на что мещане не соглашались, просили защиты, он видя вздорное Радкевича требование, дал ему наставление, и в присутствии всех порвал ту подписку и велел разойтись по домам. После того Радкевич уехал в Волковыск, а по возвращении распускал между жителями и нижними чинами обидные слова для русских офицеров" 73.
Падпаручык таксама паведаміў, што за час знаходжання ў Новым Двары ніякіх даносаў ад Радкевіча не атрымліваў і нічога пра іх не чуў. Адсутнасць сярод дакументаў указанняў на канкрэтныя даносы Радкевіча выклікае с умненне ў праўдзівасці яго слоў. Тым больш цяжка зразумець, якім чынам мог пісаць да-носы сляпы і непісьменны чалавек (!?). Імёны іншых людзей, якія маглі пісаць даносы з яго слоў, сустракаюцца ў перапісцы ўжо пасля паўстання.
Больш, чым палітычныя абвінавачванні, сялян палохала пагроза раскрыцця таямніцы незарэгістраваных "душ". 10 студзеня 1864 г. сяляне згадзіліся выдзеліць для аховы Радкевіча 12 чалавек, якія павінны былі абараняць яго "при всяком страхе", і прасілі нічога не гаварыць міравому пасрэд-ніку. Аднак, калі 2 лютага ў мястэчку з'явіўся міравы пасрэднік Шчэрбаў і пісар Поразаўскай сельскай грамады ("общества") Леанчук, сяляне самі расказалі пасрэдніку пра сваю праблему. Амаль адначасна яны прызна ліся афіцэру Ясінскаму, які кватараваў у святара Новадворскай царквы Пракаповіча, пра 300 р., якія заплацілі Радкевічу за маўчанне. Ясінскі выклікаў апошняга да сябе. Падчас допыту Радкевіч прызнаўся, што ўзяў грошы, але адмовіўся іх вяртаць "начальству", заявіўшы, што сяляне далі іх добраахвотна разам з "падпіскай", якая гарантавала яму цэлы шэраг паслуг ад новадворцаў. Падпіску Ясінскаму ён не паказаў.
Несанкцыянiраваны "збор грошай" лiчыўся крымінальным злачынствам, і над Радкевічам навісла пагроза новага арышт у. Яго адказам быў данос. 10 лютага 1864 г. ён зноў паведаміў ваўкавыскаму ваеннаму начальніку пра забойства жонкі і пра ўдзел у ім новадворцаў. 16 красавіку Радкевіч паўтарыў данос.
У перапынку паміж гэтымі даносамі новадворцы звярнуліся з пакаянным лістом да імператара Аляксандра ІІ. Яны прызнавалі сваю віну:
"Во время бурного волнения мятежных поляков, хотевших попрать все для нас дорогое и священное, крамольники ложью и коварством успели обмануть и вовлечь в свои сети некоторых легкомысленных лиц из нашего маленького местечка, которое будучи окружено со всех сторон лесами, вдали от городов где стояли войска, было мятежникам притоном и пунктом перехода из одной пущи в другую".
Новадворцы раскайваліся ("Вина за наше преступление непростительная [...]") і кляліся ў вернасці трону і "Отечеству":
"Мы вполне теперь сознаем это преступление, вполне чувствуем насколько мы уклонились от тех обязанностей, которые возлагала на нас верноподданническая присяга. Вне милостей Ваших Государь, которые проливаются на всех верных Престолу и Отечеству, мы видим себя в безвыходном и безотрадном положении. Ты надежда наша Государь и Отец наш! [...] Мы знаем, что сердце Твое готово принять всякого кающегося грешника, а потому и дерзаем у ног Твоих Державный Государь молить о помиловании, по одному слову Твоему мы все от мала до велика станем грудью за Россию любезное Отечество наше и не пожалеем никаких жертв, если коварный враг вздумал снова подняться против Тебя " 74.
Вернападданніцкі адрас быў падпісаны 8 сакавіка 1864 г. У Вільню яго адвозілі валасны старшыня Мацвей Грушэўскі і Рыгор Ботвіч. 10 сакавіка гродзенскі губернатар загадаў выдаць ім білет на праезд у Вільню.
У гэты ж дзень на Лукішскай плошчы на шыбеніцы загінуў Каліноўскі...Між тым улады пача лі разбіральніцтва па справе 300 рублёў. Радкевіча прымусілі вярнуць грошы у Ваўкавыскі суд і застацца ў Ваўкавыску на перыяд следства. Над адстаўным салдатам быў устаноўлены паліцэйскі нагляд. У сваіх паказаннях Радкевіч заяўляў, што сам імкнуўся адвезці грошы ў Ваўкавыск ваеннаму нача льніку, але новадворцы не далі яму падводы. Паводле яго сведчанняў, у Новым Двары ўзнікла змова супраць яго, у якой апроч сялян удзельнічалі таксама святар Пракаповіч і афіцэр Ясінскі. У пацверджанне сваіх слоў ён спасылаўся на сведкаў Фёклу Катаркевіч, Сідара Журневіча, Якава і Юрыя Сычэўнікаў, Івана Катаркевіча, адстаўнога салдата Апалінара Пакернецкага і казацкага юнкера Варламава. Невядома, ці выклікалі гэтых людзей у Ваўкавыск ў якасці сведкаў. Запісы іх паказанняў у справе адсутнічаюць.
Затое ёсць рапарт ад'ютанта ваеннага начальніка Ваўкавыскага павета паручыка Чымбаевіча, які паведаміў пра п'яны скандал, які ўчыніў В. Радкевіч у канцылярыі ваеннага начальніка. Адстаўны салдат увайшоў у канцылярыю і пачаў патрабаваць, каб яго пасадзілі ў астрог, "дзе хоць карміць будуць". По-тым перайшоў на тое самае "начальства", якім так часта палохаў новадворцаў. Прыс утныя засведчылі, што нецвярозы адстаўны салдат казаў пра "праклятае начальства" і патрабаваў, каб яго с удзілі. Чымбаевіч загадаў пасадзіць яго на гауптвахту, але інвалід Радкевіч аказаў супраціў салдатам (!?), нарабіўшы "шуму ды крыку". Салдаты пакінулі Радкевіча, але той не выходзіў з канцылярыі і працягваў зневажаць "начальства". Скончылася тым, што салдаты ўсё ж такі зацягнулі яго на гауптвахту, дзе ён адсядзеў сем с утак.
Ваўкавыскі крымінальны суд зацягнуў прыняцце рашэння па гэтай справе. А ўвосень 1865 г. змяніліся правілы судовай вытворчасці, і справа "незаконнага збору 300 руб.", трапіла на разгляд Гродзенскай Па латы крымінальнага суда. Распача лося новае следства. Паколькі Радкевіч упарта стаяў на сваёй версіі падзей, следчыя правялі "вочную стаўку". З боку Новага Двара у ёй удзельнічалі сяляне Сямён Філіповіч, Павел, Пракоп, Давід і Гаўрыла Ганчарэвічы, Іван Лісоўскі, Рыгор Хаванскі, Іван Каскевіч, Ульян Гамановіч, Фларыян Грыгаровіч і Сямён і Рыгор Ботвічы. Апошні, у прыватнасці, заявіў, што Радкевіч схіляў сялян да збору грошай для яго, гаворачы, што ён прызна-чаны ваенным начальнікам у мястэчка, i калі не ат рымае 500 р., то ўсіх вышле ў Сібір. Яны, баючыся пагроз, сабралі для яго 300 р. Ён згадзіўся іх прыняць. Сказаў, што калі б раней сабралі 600 р., то не прыйшлося прымушаць іх на гэты збор 75.
Іх паказанні, на думку следчых, выкрылі хлусню адстаўнога салдата. Святар выказаўся пра В. Радкевіча як "чалавека з неспакойным характарам і п'яніцу". Былы Ваўкавыскі назіра льнік, які ажыццяўляў паліцэйскі нагляд, ахарактарызаваў яго як чалавека "характера неспокойного, дерзкого и гото-вого при первом случае завести драку, отзываясь, что с него взять нечего". Фактычна толькі адзін з апытаных (Гірш Фельман) "паказаў", што сяляне перадалі грошы Радкевічу, каб той не выдаў прых ільнікаў паўстання. Таксама высветлілася, што гэты местачковы габрэй дапамагаў збіраць з сялян грошы.
Слуханне справы распачалося ў верасні 1867 г., а канчатковае рашэнне суд вынес у лютым 1868 г. Восіп Радкевіч не панёс ніякага пакарання, бо грошы перадаў суду, а справа аб пагрозах паводле Улажэння пра пакаранні распачы-налася толькі па скарга х тых, каму пагражалі. Сяляне з афіцыйнымі скаргамі нікуды не звярта ліся. Справа незарэгістраваных у рэвізскіх кнігах "душ" была перададзена на разгляд Гродзенскага губернскага праўлення. Што датычыць знявагі "начальства", то ў сувязі з нецвярозым станам Радкевіча яго да адказнасці вырашылі не прыц ягваць. Справа верагоднага ўдзелу новадворцаў у забойстве Клары Радкевіч нават не закраналася. Грошы павінны былі быць вернутыя сялянам.
Дарэчы, каб іх атрымаць, сялянскі сход у ст удзені 1868 г. выдаў даверанасць Мацвею Грушэўскаму і Рыгору Лісоўскаму. Гэт ую даверанасць падпісала большасць гаспадароў з Новага Двара. Цікава, што Каткоўскія сярод падпісантаў адс утнічалі. Падобна, што яны не ўдзельнічалі ў зборы 300 р. і, магчыма, знаходзіліся ў тым канфлікце на баку Радкевіча.
Аднак гэтым канфлікт не быў вычарпаны. Пацвярджаючы сваім "крыжыкам"-подпісам азнаямленне з рашэннем суда, Радкевіч выказаў нязгоду. А праз месяц суд атрымаў ад яго ліст, напісаны Данілам Каткоўскім, у якім ут рымліва лася просьба выдаць завераную копію с удовага рашэння. Радкевіч збіраўся абскардзіць рашэнне Гродзенскай Палаты крымінальнага суда.
У верасні 1871 г. ён накіраваў у ІІІ аддзяленне Гродзенскага губернскага праўлення данос пра злоўжыванні ў Новым Двары. Гэты данос быў перапраўлены ў Гродзенскую Палату крымінальнага суда, але наступстваў не меў.
У гэтым жа годзе (10 снежня) ад запалення лёгкі х памерла яго другая жонка Магдаліна Фёдараўна Радкевіч, 47 гадоў 76 . Дарэчы, падчас следства па справе 300 рублёў Гірш Фельман сцвярджаў, што Радкевіч запрасіў яго пералічыць сабраныя ў новадворцаў грошы, бо не жадаў, каб пра іх ведала жонка. Верагодна, Радкевіч узяў другі шлюб ужо ўвосень 1863 г.
Апошнім акордам гэтай справы стала прашэнне Радкевіча да гродзенскага губернатара, пададзенае ў жніўні 1881 г.7 7 Адстаўны салдат паведамляў, што жыве без сродкаў на існаванне, бо сяляне Новага Двара ў 1874 г. не выдалі адпаведнага "приговора" ў Гродзенскі прыказ Таварыства грамадскай апекі, без чаго апошні перастаў выплачваць грошы па інва ліднасці. Да таго ж старшына Новадворскага "общества" Якаў Германовіч і соцкі Рыгор Грушэўскі забралі яго дакументы.
Восіп Радкевіч заявіў, што ў перыяд паўстання быў "доносчиком со стороны для содействия Правительству, за каковую услугу и получал денежное вознаграждение..." Адстаўны салдат iзноў згадаў, што страціў жонку, якую забілі замест яго, і заявіў, што ўрад вінаваты яму 500 р. Паводле Радкевіча, у 1863 г. граф Мураўёў вызначыў яму кампенсацыю за забітую жонку ў памеры 700 р. З іх 200 р. ён атрымаў ад ваеннага начальніка Ваўкавыскага павета падпалкоўніка Казанлі, а 500 р. не былі выдадзеныя ў с увязі з судовым працэсам. Радкевіч прасіў выдаць яму ўсю суму і вярнуць адабраныя дакументы.
Канцылярыя пераслала гэтае прашэнне гродзенскаму паліцмайстру, які загадаў ваўкавыскаму спраўніку ўзяць у Радкевіча дакументы, якія б пацвердзілі атрыманне ім грошай у 1863 г., а таксама ўзяць тлумачэнне, чаму так доўга не звяртаўся па іх, і, нарэшце, вярнуць таму дакументы, якія адабрала валасное начальства. Ваўкавыскі спраўнік паведаміў, што ніякіх дакументаў Радкевіч не мае. На пытанне, чаму не звяртаўся раней, адказаў, што па прычыне "сваей постоянной с времени мятежа болезни и нехватки времени".
Сцвярджэнне Радкевіча пра 700 р. было відавочнай хлуснёй. Звычайная сума грашовай кампенсацыі зрэдку перавышала 25 р.
Рэпліка этнографа:
"Ложь среди большей части из них (сялян. - А.С.) в последнее время перестала уж, видно, считаться грехом. Они при всяком случае твердят: `Даль Бох, праўда. Кап я так до хаты счасліве зайшоў, як гэто праўда' и т.п., и если при поверке его окажется, что он солгал, то он, нисколько не смущаясь, скажет: `Нехай Бох грех мне даруе, а я думаў, што гэнак ено было', или сошлётся на кого-либо другого" 78
1 снежня 1881 г. гродзенскі губернатар М. Цэймерн вынес рэзалюцыю: "Ходатайство по безосновательности удовлетворению не подлежит".
Гісторыка-антрапалагічны погляд на праблему дазваляе выказаць меркаванне, што мы маем дачыненне не з ідэалагічным канфліктам ў сувязі з паўстаннем, які можна было б персаніфікаваць у формуле "Радкевіч versus Каліноўскі", а хутчэй з унутраным канфліктам паміж жыхарамі мястэчка. Карэннае насельніцтва Новага Двара ("мяшчане" Ганчарэвічы, Грушэўскія, Ботвічы, Філіповічы ды інш.) не "прыняло" адстаўных салдат-перасяленцаў і іх сем'і.
Студзеньскае паўстанне не змяніла мястэчкавага ўкладу жыцц я. Яно толькі ўскладніла яго. Новадворцы не ўсведамлялі ўсяго па літычнага, эканамічнага і сацыяльнага значэння гэтай барацьбы. Традыцыйнае грамадства аднолькава варожа-абыякава сустракала як расійскіх салдат ("маскалёў"), так і паўстанцаў ("мяцежнікаў"). Праўда, на карысць паўстанцаў працавала надзея вяртання колішніх прывілеяў Новаму Двару.
Верагодна, што ў пэўны момант варагуючыя бакі вырашылі выкарыстаць сіт уацыю паўстання на сваю карысць, што яшчэ больш абвастрыла канфлікт. Магчыма, Радкевіч сапраўды меў падставы сцвярджаць, што "карэнныя" новадворцы прычыніліся да забойства яго жонкі. Але доказаў іх віны ён не здолеў прадставіць.
Факт антыпаўстанцкіх даносаў адстаўнога салдата не пацверджаны дакументальна. Яго стан здароўя, а таксама непісьменнасць толькі ўзмацняюць сумненні ў праўдзівасці прызнання Радкевіча, што ён быў "доносчиком со стороны Правительства". Упэўнена можна казаць толькі пра дэклараваную
Радкевічам у прашэннях і даносах "преданность Правительству", якая, верагодна, павінна была дапамагчы вырашыць справу на яго карысць. Уражвае зацятасць гэтага канфлікту. Ён ізноў "разгарэўся" ў 1874 г., калі сялянскі сход не даў "приговору" і Радкевіч быў пазбаўлены выплат па інваліднасці. У 1881 г. валасное нача льства забрала дакументы Радкевіча, і толькі пасля ўмяшальніцтва гродзенскага губернатара яны былі вернутыя.
Гэты артыкул варта было б назваць "Радкевіч versus Новы Двор"...
Заўвагi
1 Довнор-Запольский, М. Заметки из путешествия по Белоруссии / М. Довнор-Запольский // Виленский вестник. 1890. № 18 ад 22.01 (тут і далей усе цытаты падаюцца ў адпаведнасці з аўтэнтычным тэкстам).
2 Аўтар выказвае шчырую падзяку супрацоўнікам НГА РБ у Гродне, супрацоўніцы Аддзела рэдкай кнігі і старадрукаў ГДГАМ Алесе Саўчук, загадчыцы Аддзела старой перыёдыкі бібліятэкі АН Літвы Айдзе Грiбене, настаўніцы Новадворскай сярэдняй школы Марыне Штоп, дырэктару Гродзенскай вячэрняй школы № 2 Эдуарду Смірнову, а таксама жыхарцы Новага Двара Веры Іванаўне Грыцкевіч за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага тэксту.
3 Любавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута / М. Любавский. М., 1892 (цыт. па: Шаланда, А. Герб мястэчка Новы Двор у Ваўкавыскім павеце / А. Шаланда // Герольд = Litherland. 2004. № 1-2 (13-14). С. 36).
4 Карповіч, Л. Апошні шлях Барбары Радзівіл / Л. Карповiч // Ніва. № 28 ад 15 ліпеня 2007 г.
5 Гл.: Спиридонов, М.Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV-XVI вв.) / М.Ф. Спиридонов. Минск, 1993.
6 Шаланда А. Герб мястэчка Новы Двор у Ваўкавыскім павеце С. 35.
7 Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь у Гродне (далей - НГА РБ у Гродне). Ф. 1, воп. 1, ад.з. 2624, арк. 1 - 8.
8 НГА РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 3, ад.з. 422, арк. 120 адв. 121.
9 Палубінскі, А.С. Постаці паўстання 1830-1831 гг. / А.С. Палубінскі // Памяць. Свіслацкі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. І.І.Варанец і інш. Мiнск, 2004. С. 57.
10 НГА РБ у Гродне. Ф. 581, воп. 1, ад.з. 516, арк. 20.
11 Тамсама. Ф. 1, воп. 4, ад.з. 49, арк. 30 адв.; Памяць. Свіслацкі раён... С. 48.
12 Тамсама. Ад.з. 646, арк. 101 адв. 102.
13 Расійскі Дзяржаўны гістарычны архіў у Санкт-Пецярбургу (далей - РДГА ў СПб.). Ф. 1290, воп. 4, ад.з. 77, арк. 75.
14 Атлас народонаселения Западно-русского края по вероисповеданию. СПб., 1864. С. 10.
15 Марозава, С. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі. 1596-1839 / С. Марозава. Гродна, 2001. С. 254.
16 НГА РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 4, ад.з. 909, арк. 1.
17 Тамсама. Ф. 31, воп. 2, ад.з. 202, арк. 144 адв.145.
18 Тамсама. Ф. 1, воп. 13, ад.з. 967, арк. 3-6.
19 РДГА ў СПб. Ф. 1290, воп. 4, ад.з. 77, арк. 75.
20 Памяць. Свіслацкі раён... С. 517.
21 НГА РБ у Гродне. Ф. 14, воп. 3, ад.з. 76, арк. 28 адв. - 29 адв.
22 Тамсама. Ф. 31, воп. 2, ад.з. 2447, арк. 18 адв.
23 Тамсама. Арк. 19-19 адв.
24 Довнор-Запольский, М. Очерки семейственного права крестьян Минской губ. / М. Довнор-Запольский // Исследования и статьи. Киев, 1909. Т. 1. С. 43-44.
25 Тамсама. Арк. 30-34.
26 Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага універсітэта. Апісанне Поразаўскай воласці паводле апытання Паўночна-заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. 1873 г. F 34 - GD 88.
27 Slownik geograficzny Krolewstwa Polskiego i innych krajow slowianskich / pod red. B. Chlebowskiego i Wl.Walewskiego. Warszawa, 1886. T VII. S. 295.
28 НГА РБ у Гродне. Ф. 2, воп. 32, ад.з. 1501, арк. 87 адв. - 88, 145 адв. - 146, 210 адв. - 211, 232 адв. - 233; Варанец, І.І. У паслярэформенны час / I.I. Варанец [i iнш.] // Памяць. Свіслацкі раён... C. 59.
29 Памяць. Свіслацкі раён... С. 517.
30 НГА РБ у Гродне. Ф. 14, воп. 3, ад.з. 76, арк. 28 адв. 29 адв.
31 Надпіс на крыжы: 1853. TU LEZY MAGDALINA FILIPOWIC. Захаваныя запісы метрычнай кнігі дазволілі ўдакладніць астатняе (НГА РБ. Ф. 248, воп. 1, ад.з. 1, арк. 119 адв.). Варта звярнуць увагу на польскую мову надпісу, а таксама на сам факт устаноўкі каменнага крыжа (каля 1 м вышыні і 0,5 м шырыні) на магіле пяцігадовай дачкі селяніна Івана Фаміча Філіповіча.
32 Аўдыёматэрыялы экспедыцый у Новы Двор 21.10.2007 г. і 18.12.2007 г. захоўваюцца ў архіве аўтара.
33 Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Укладанне Г. Кiсялёва. Мінск, 1999. C. 27-39.
34 Смалянчук, А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 люты 1917 г. СПб., 2004. С. 59-60.
35 Pamietniki Jakoba Gieysztora z lat 1857-1865. Wilno, 1913. T. 1. S. 237-238.
36 Ibid. T. 2. S. 140-141.
37 Апошнія словы (паводле А. Масалова) // Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мінск, 1999. C. 208.
38 Гісторыя Беларусі канца XVIII - пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя / уклад. А. Смалянчук. Вільня, 2007. С. 150-151.
39 Мужыцкая праўда. 1863. № 7 // Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць... С. 37-39.
40 НГА РБ у Гродне. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 16, арк. 68-71.
41 Тамсама. Воп. 3, ад.з. 6, арк. 1.
42 Тамсама. Арк. 13.
43 Ягорычаў, У.Я. Паўстанне 1863-1864 гг. / У.Я. Ягорычаў, А.С. Палубінскі // Памяць. Свіслацкі раён... С. 65.
44 Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Собранные и приведенные в порядок П.В. Шейном. Том I, часть II. Бытовая и семейная жизнь белоруса в обрядах и песнях. СПб., 1890. С. 37-38.
4 5 Материалы для изучения быта... С. 98.
4 6 Там же. С. 21.
47 Повстанческое движение в Гродненской губернии. 1863-1864 гг. / сост. Т.Ю. Афанасьева и др.; под ред. Д.В. Карева. Брест, 2006. С. 46.
48 НГА РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 34, ад.з. 943, арк. 35.
49 Тамсама. Ф. 970, воп. 2, ад.з. 10, арк. 204-204 адв.
50 Тамсама. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 16, арк. 40.
51 З хронікі баявых сутычак паўстанцаў / уклад. С. Філатава // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 3. С. 59; Aramowicz, I. Pamietnik o ruchu partyzanskim w wojewodz-twie grodzienskim w 1863 i 1864 r. / I. Aramowicz. Bendlikon, 1865.
52 НГА РБ у Гродне. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 16, арк. 50.
53 Тамсама. Арк. 77 адв.
54 Тамсама. Ф. 970, воп. 2, ад.з. 3, арк. 2-2 адв.
55 Тамсама. Арк. 24 адв.
56 Тамсама. Арк. 25 адв.
57 Повстанческое движение в Гродненской г убернии... С. 31.
58 НГА РБ у Гродне. Ф. 3, в. 1, ад.з. 16, арк. 3 - 3 адв.
59 Тамсама. Арк. 7.
60 Тамсама. Арк. 9, 27.
61 Тамсама. Ф. 248, воп. 1, ад.з. 2, арк. 66 адв.
62 Повстанческое движение в Гродненской г убернии... С. 155-158.
63 НГА РБ у Гродне. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 19, арк. 44-53.
64 Довнор-Запольский, М. Очерки семейственного права крестьян Минской губ. С. 45.
65 Багданович, А. Мои воспоминания / А. Багданович // Неман. 1994. № 5. С. 9.
66 Тамсама. С. 10.
67 НГА РБ у Гродне. Ф. 248, воп. 1, ад.з. 1, арк. 83, адв. 84.
68 Тамсама. Арк. 45 адв. 46.
69 Материалы для изучения быта... С. 104.
70 НГА РБ у Гродне. Ф. 581, воп. 1, ад.з. 516, арк. 34.
71 Тамсама. Арк. 24, 30-31.
72 Материалы для изучения быта... С. 94.
73 НГА РБ у Гродне. Арк. 24-25.
74 Тамсама. Ф. 1, воп. 34, адз. 943, арк. 35-35 адв.
75 Тамсама. Ф. 581, воп. 1, ад.з. 516, арк. 27.
76 Тамсама. Ф. 248, воп. 2, ад.з. 1, арк. 59 адв.
77 Тамсама. Ф. 1, воп. 8, ад.з. 686, арк. 1-7.
78 Материалы для изучения быта... С. 94.

Радкевіч versus Каліноўскі? - часть первая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть вторая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть третья.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть четвёртая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть пятая.

Источник: Homo Historicus 2008 Смалянчук A.Ф.

Комментариев нет:

Отправить комментарий