понедельник, 17 января 2011 г.

Радкевіч versus Каліноўскі? - часть пятая



...10 мая 1863 г. граф Мураўёў падпісаў цыркуляр, якім дазвалялася накладаць грашовую кантрыбуцыю на тых жыхароў "Заходняга краю", што не паведамілі пра перамяшчэнні паўстанцаў.
Трэба прызнаць, што ваўкавыскі спраўнік не меў праблемы з "осведомителями". Яго рапарты сведчаць, што спраўнік быў у курсе большасці перамяшчэнняў паўстанцкі х атрадаў. Гэта дазваляла расійскім вайскоўцам досыць хутка рэагаваць на рух кожнага атрада. Таксама гэтыя рапарты дапамагаюць уявіць агульную карціну таго, што адбывалася ў наваколлях Новага Двара.
Паводле інфармацыі Ваўкавыскага спраўніка, якую ён 11 мая перадаў у Гродзенскую губернскую канцылярыю, атрад паўстанцаў колькасцю каля 500 чалавек прайшоў праз Новы Двор у накірунку Белавежскай пушчы 50. 13 мая паблізу Новага Двара адбылася сутычка батальёна капітана Кулікоўскага з паўстанцамі, якія страцілі забітымі 12 чалавек 51.
17 мая Новы Двор занялі казакі і салдаты. Паўстанцы ў гэты момант рушылі да Мілавідаў Слонімскага павета, дзе адбылося аб'яднанне атрадаў "Млотэка", Юндзіла, Міладоўскага, Влодэка, Лашкевіча і Лянкевіча. 21 мая туды дабраўся сам Каліноўскі, які правяраў баяздольнасць паўстанцаў.
22 мая пад Мілавідамі адбыўся адзін з самых вядомых баёў гэтага паўстання на тэрыторыі Беларусі. Аб'яднаны ат рад колькасцю каля 800 чалавек пад кіраўніцтвам Аляксандра Лянкевіча ("Ляндэра") выт рымаў атакі т рох рот Стараінгерманландцкага палка, узмоцненага казакамі і гарматамі. Увечары атрад палкоўніка Булгарына, які так і не здолеў за хапіць лагер паўстанцаў, адступіў. Паўстанцы пакінулі свае пазіцыі ўначы. Дарэчы, атрад Влодэка напярэдадні бітвы самавольна адышоў ад Мілавідаў і накіраваўся ў Брэсцкі павет. Пазней кіраўнікі паўстання крытыкавалі Влодэка за бессэнсоўнае блуканне па лясах .
24 мая адбыўся моцны бой у Ружанскай пушчы, дзе батальён Неўскага пяхотнага палка атакаваў частку атрада А. Лянкевіча, якая не ўдзельнічала ў Мілавідскім баі, і нанёс ёй адчувальныя ст раты. Падчас гэтага пераследу штаб ваеннага начальніка Ваўкавыскага павета падпалкоўніка Казанлі знаходзіўся ў Новым Двары.
3 чэрвеня адбыўся бой каля мястэчка Лыскова, дзе паўстанцы А. Духінскага і В. Урублеўскага паспяхова біліся з карнікамі. 4 чэрвеня ўлады зноў атрымалі інфармацыю пра паўстанцаў, якія знаходзіліся каля Новага Двара, "прилежащего к большим лесам". Ваўкавыскі спраўнік таксама высветліў, што паўстанцы выпраўляюцца ў маёнтак Адамкаў памешчыка Быхаўца і на ферму Корнедзь. Стала вядома, што раней яны наведа лі маёнтак Якушоўку, дзе ўзялі падводу 52.
На Новы Двор рушыў трыма калонамі вялікі вайсковы атрад. 6-8 чэрвеня яны пераследавалі паўстанцаў, а 9 чэрвеня дагналі іх каля в. Шаркоўшчына і навязалі бой. Паўстанцаў выбілі з пазіцый і пераследавалі ў лесе. Аднак пера-след абярнуўся вялікімі стратамі для расійскага войска. Вось што паведамляў у рапарце падпалкоўнік Казанлі:
"Лес был до такой степени густ, что многие мятежники, скрываясь за вывороченными корнями в чаще леса, а равно и на деревьях, оставшись позади наступавшей цепи, стреляли по нашим резервам, которые были истреблены окончательно" 53.
Гэты першы летні месяц быў пераломным. Актыўнасць афіцыйнай прапаганды, дазвол часоваабавязаным сялянам з 1 мая выкупляць зямлю, рэпрэсіі супраць удзельнікаў паўстання, нарэшце, перамогі расійскага войска канчат-кова вызначылі пазіцыю сялянства. Каліноўскі і яго паўстанцы не атрымалі належнай падтрымкі. Больш таго, у чэрвені пачалося актыўнае стварэнне "сельских вооруженных караулов". Кожны каравул складаўся з 60-100 сялян, узброеных "халоднай зброяй" на чале з унцер-афіцэрам з кадравых войскаў.
Правілы і х арганізацыі былі падпісаныя графам М. Мураўёвым яшчэ напрыканцы красавіка. Пункт 1 сцвярджаў, што галоўнай мэтай гэтай акцыі з'яўляецца "охранение безопасности лиц, имуществ и путей сообщения". Абавязкі сялян-каравульшчыкаў заключаліся:
" а) в учреждении застав по указанию уездного начальника, в опросе про-ходящих и проезжающих и предании полиции подозрительных людей; б) в охранении крестьянских поселений и вообще лиц и собственности в участке от нападений мятежников и злоумышленников; в) в наблюдении за неводво-рением в порученном караулу участке мятежников и в постоянном, вследствие того, осмотре лесов, г) в поимке и преследовании мятежников там, где они не успели ещё организовать значительных шаек или, где они были разбиты, разсеялись, и вообще к воспрепятствованию им получать подвозы оружия, разных припасов и продовольствия; д) в случае открытия шаек, состоящих из значительных превосходных сил, в сообщении немедленно о том уездному Начальнику, для высылки на помощь войска, и в восстановлении спокойствия там, где оно будет нарушено" 54 .
У чэрвені каравулы былі сфарміраваныя пераважна з часоваабавязаных сялян і знаходзіліся ў Поразаве (поразаўцы адмовіліся ўтрымліваць каравулы коштам грамады), Свіслачы, Песка х, Ізабеліне і Росі. У Новым Двары кара-вула не было. Працяглы час тут знаходзіліся салдаты Стараінгерманландскага пяхотнага палка, потым іх замяніў Неўскі полк і г.д.
Вясковыя каравулы прыспешылі разгром паўстання. Прынамсі, падпалкоўнік Казанлі ў жніўні рапартаваў:
"Устройство сельских караулов и установление сторожей в селениях оказало существенную пользу в том отношении, что когда мятежнические шайки бродили в разных местах уезда и иногда заходили к жителям, то с учреждением караулов они уже перестали являться, а в случае появления их были тотчас задерживаемы и представляемы Начальству, следствием сего оказалось то, что мятежники лишены всех средств и принуждены сами являться власти" 55 .
Паводле гэтага ж рапарта, у ліпені добраахвотна выйшлі з лесу і здаліся ўладам 143 паўстанцы. Казанлі паведамляў:
"Между высшими и средними состояниями не обнаруживается в действиях их ничего противозаконного, за чем имеется строгое наблюдение. Крестьяне же вообще оказывают преданность Правительству" 56 .
Паўстанцы неслі паразы, але змаганне працягвалася, і лясны масіў каля Новага Двара часта быў месцам збору рэшткаў разбітых атрадаў 57 . На пачатку жніўня атрад Ш. Влодэка быў разбіты ў раёне Бярозавага балота паблізу Гуты Быхаўца ў Ваўкавыскім павеце. Пасля гэтага камандзір пакінуў атрад і выехаў за межы Імперыі, а рэшткі ат рада ўзначаліў Хадакоўскі.
Паўстанне. Забойства Клары Радкевіч
Відавочна, што летам 1863 г. Новы Двор апынуўся амаль у эпіцэнтры баявых дзеянняў. Падчас гэтых летні х сутычак і пераследаў групай паўстанцаў з атрада Ш. Влодэка ў ноч на 5 ліпеня была павешана жыхарка мястэчка Клара (Лукер'я) Радкевіч.
На наступны дзень удавец Восіп Радкевіч з'явіўся ў Ваўкавыску і распавёў ваеннаму начальніку павета падпалкоўніку Казанлі пра забойства жонкі. Паводле В. Радкевіча, "5 числа сего месяца пришла в небольшом количестве шайка в Новый Двор, придя к нему в избу спрашивали его, Радкевича, кото-рый в то время скрылся, но находяща яся в то время дома жена его Лукерья была упомянутыми мятежниками повешена за то, что упомянутый рядовой Радкевич имеет преданность к правительству и знает об многих лицах, про-живающих в Новом Дворе, которые имеют сношения с шайками"5 8. Афіцэр загадаў правесці расследаванне.
17 ліпеня ваенны начальнік паведаміў пра забойства віленскаму генерал-губернатару: "...в Волковысском павете 5 июля в мест. Новый Двор мятеж-ники в небольшом числе, намереваясь повесить отст. солдата Радкевича, для чего и пришли в его дом, но не найдя Радкевича, повесили его жену. О происшествии проводится дознание" 59 .
Клара Радкевіч трапіла ў спісы жыхароў Ваўкавыскага павета, загінуўшых ад рук паўстанцаў у ліпені. Ваўкавыскі спраўнік падпісаў гэты спіс 20 ліпеня і адаслаў у Губернскае праўленне. У спісе фігуравала шэсць чалавек - настаўнік, святар, селянін, палясоўшчык, адстаўны унцер-афіцэр і Клара Радкевіч. Яна ж была ўказана ў спісе за 21 верасня 1863 г., дзе фігуравалі ўжо 33 асобы. К. Радкевіч была адзінай забітай паўстанцамі жанчынай з гэтага спісу.
Спісы дапамаглі даведацца, што забітая мела 41 год, што засталіся муж, два сыны і дачка, што сям'я вельмі бедная і жыве "из подаяния" 60 .
Запіс у метрычнай кнізе Новадворскай царквы таксама засведчыў смерць Клары Міхайлаўны Радкевіч з прыпіскай "скорополительно повешена" 61 .
У верасні 1863 г. падчас следства паўстанец з атраду Ш. Влодэка Севярын Пацэвіч на допыце згадаў, што ў Новым Двары Ваўкавыскага павета па загадзе камандзіра атрада была павешана "нищая женщина". С. Пацэвіч не здолеў растлумачыць прычыны гэтага забойства, але прыпомніў, што сярод забойцаў знаходзіўся паўстанец Кісялеўскі. Наогул, паказанні былых паўстанцаў ствараюць вобраз Ш. Влодэка як аднаго з найбольш жорсткіх камандзіраў. Той жа С. Пацэвіч прыгадаў, што паўстанцы Влодэка ў Пінскім павеце павесілі адстаўнога салдата і селяніна, якія лавілі "інсургентаў", у в. Котра Пружанскага павета імі быў павешаны святар. Дарэчы, у забойстве святара, паводле С. Пацэвіча, таксама ўдзельнічаў Кісялеўскі 62 .
Пытанне пра матывы забойства Клары Радкевіч застаецца адкрытым. Сцвярджэнне В. Радкевіча, што паўстанцы прыйшлі з мэтаю забіць яго, не пацвярджаецца паказаннямі Севярына Пацэвіча, які засведчыў, што жанчына была павешана па загаду Ш. Влодэка.
Падобна на тое, што большасць загінуўшых былі ворагамі паўстання або адкрыта дэманстравалі "преданность Правительству". Апошняе пачало выплачваць грашовыя кампенсацыі сваякам загінуўшых. Звычайна прызначалася сума ў памерах 15-25 р. Больш высокую кампенсацыю (50 р.) атрымала сям'я настаўніка Лыскаўскага вучылішча, пасля смерці якога без сродкаў існавання засталіся ўдава, два сыны і дзве дачкі. Найвялікшую с уму (150 р.), паводле спісаў гродзенскай губернскай канцылярыі, атрымаў капітан Нячаеў, які быў паранены, а яго жонка павешаная 63. Згадкi пра грошы, якія павінен быў атрымаць у якасці кампенсацыі В. Радкевіч, у захаваўшыхся дакументах не фігуравалі.
У верасні 1863 г. ваенныя дзеянні ў раёне Новага Двара закончыліся. Пасля чарговага паражэння "Млотэк" таксама распусціў свой атрад. В. Урублеўскі, які замяніў эмігрыраваўшага А. Духінскага, адступіў у Пружанскую пушчу.
Пасля паўстання. Радкевіч versus Новы Двор
Рэха паўстання, а дакладней, забойства Клары Радкевіч, яшчэ доўгі час не давала новадворцам спакойна жыць. Восіп Радкевіч не збіраўся выкрэсліваць з памяці гэтае трагічнае здарэнне.
Што наогул вядома пра Восіпа і Клару Радкевічаў? Архіўныя дакументы сведчаць, што Восіп Астафьевіч Радкевіч нарадзіўся на Палессі ў Кобрынскім павеце (в. Паляцічы?) у 1818 або 1819 г. Трапіў пад рэкруцкі набор і стаў салдатам расiйскага войска. У 1847 г. ён па стане здароўя быў адпраўлены ў адстаўку. У гэтым жа годзе ён з'явіўся ў Новым Двары як інвалід, які знаходзіўся на ўт рыманні Гродзенскага прыказу Таварыства гра-мадскай апекі. У дакументах В. Радкевіча часта называюць "слепым инвали-дом". Аднак уся гісторыя канфлікту ў Новым Двары сведчыць, што сляпым адстаўны салдат не быў. Верагодна, ён меў праблемы са зрокам, але яны не перашкаджалі яму весці даволі актыўны вобраз жыцця.
Чаму ён апынуўся ў Новым Двары, невядома. Можна меркаваць, што вяртацца ў родную вёску не было сэнсу, бо права на зямлю ён ужо страціў.
Рэпліка гісторыка:
"В литературе часто раздаются голоса, что замечаемое среди крестьян желание устранить солдат от пользования землёй происходит не из совсем хороших побуждений их отцов и братьев. Но такие нападки на крестьян не совсем верны. Указанные отношения крестьян к солдатам объясняются их основным взглядом на труд. [...] когда солдаты служили по 15-20 лет и возвращались в семью уже отвыкшими и малоспособными к сельским работам, то обычное право отказывало им в их правах на землю. В наших источниках мы находим этот взгляд везде строго проведённым и везде указывается на то, что солдат не жил вместе, не работал вместе" 64 .
Прыжыцца В. Радкевічу ў Новым Двары было даволі цяжка. Замкнёнасць новадворцаў, пра якую ўжо ішла гаворка, была формай абароны традыцыйнага грамадства. Яно не прымала чужынцаў, адчуваючы пагрозу з іх боку. У сітуацыі Новага Двара нормы паводзін традыцыйнага грамадства абцяжарвалася зямельнай праблемай і ўсведамленнем вышэйшага сацыяльнага статуса ("вольныя", "мяшчане") у параўнанні з насельніцтвам навакольных вёсак. Зразумела, што адстаўны салдат ужо не трапляў у ніжэйшую катэгорыю "халопаў", але і да катэгорыі "вольных" не дацягваў.
Іншай прычынай непрыняцця "чужынца" мог быць яго характар. В. Радкевіч адрозніваўся агрэсіўнасцю, часта "распускаў рукі". Прычым праблема са зрокам не перашкаджала нават кідацца ў бойку. Паводзіны В. Радкевіча, адлюстраваныя ў архіўных дакументах, прымусілі ўзгадаць тую характарыстыку, якую дзед Максіма Багдановіча Лук'ян даваў палешукам, параўноўваючы іх з беларусамі. Яе прывёў Адам Багдановіч у сваіх успамінах:
" [...] наш народ саўсім другій народ. Другіе людзі. Народ заўзяты, заядлы, бунтары [...] як за што ўзяліся - свайго дабіваютца, на сваём хочуць паставіць. Як што ні пад нароў, ці проці закону - січас гэта зашумяць, паднімуць гоман, крык, - ругатню, хоць святых вынасі [...]" 65
Сам А. Багдановіч да гэтага дадаў:
"Мои личные наблюдения... показывают, что полешуки, как все лесные люди, более угрюмы, замкнуты, недоверчивы и упрямы, пожалуй, если хотите, более настойчивы[...]"66
Здавалася, што пэўны "пералом" у адносінах з новадворцамі наступіў 22 ліпеня 1852 г., калі т рыццацітрохгадовы адстаўны салдат уступіў у шлюб з "мяшчанкай" мястэчка Новы Двор Кларай Міхайлаўнай Каткоўскай (30 гадоў). Як сведчыць запіс у метрычнай кнізе царквы св. Міхаіла, сведкамі на шлюбе былі Варфаламей Львовіч Філіповіч, Мацвей Якаўлевіч Грушэўскі, Іосіф Фёдаравіч Грушэўскі і Канстанцін Гаўрылавіч Грушэўскі 67. Але Каткоўскія таксама не належалі да карэнных жыхароў. Падобна на тое, што Каткоўскія (у Новым Двары жыў яшчэ і яе родны брат, таксама адстаўны салдат) перабраліся ў Новы Двор з Поразава. Прынамсі, на поразаўскі х могілках можна знайсці шматлікія магілы Каткоўскі х. Верагодна, гэта быў саюз мясцовых ізгоеў.
Гэты шлюб нарадзіў шэраг пытанняў, галоўнае з якіх датычыла нявесты, што згадзілася пайсці замуж за інваліда. Да таго ж малаверагодна, што В. Радкевіч меў зямлю. Праўда, 30-гадовы ўзрост нявесты сведчыць пра тое, што шансаў знайсці больш выгодную "партыю" ў Новым Двары яна не мела.
Іншым важным матывам магла быць цяжарнасць нявесты. У мет рычнай кнізе Новадворскай царквы зафіксавана, што 18 ст удзеня 1853 г. нарадзіўся, а 19 студзеня быў ахрышчаны Іван, сын Восіпа Радкевіча і Клары. "Васпрыемнікамі" былі адстаўны са лдат Мікалай Міхайлавіч Каткоўскі і Антаніна Васільеўна Грушэўская68 . Відавочна, што ліпеньскі шлюб мог мець вымушаны характар.
Рэпліка этнографа:
"Вообще должно сказать, что относительно целомудрия нравы нашего народа пока очень строги. Так, напр., в Лашинском приходе, в котором числится 5 тысяч с лишком прихожан, в течение года бывает один и редко два случая незаконного рождения (Иван Карский)" 69 .
У лістападзе 1854 г. жонка атрымала права апекі над В. Радкевічам у с увязі з яго хваробай 70. Верагодна, галоўным сродкам існавання сям'і Радкевічаў былі тыя грашовыя выплаты, якія адстаўны салдат атрымліваў у Гродне.
Следства, якое ў 1867-1868 гг. вёў Гродзенскі крымінальны суд, высветліла, што амаль адразу пасля забойства Восіп Радкевіч пачаў шантажыраваць новадворцаў. Ён заяўляў пра тое, што жонка загінула пры ўдзеле новадворцаў, пагражаў паведаміць "начальству", што новадворцы дапамагалі "мяцежнікам", сцвярджаў, што ён прызначаны ваенным начальнікам мястэчка і можа зрабіць з імі, што захоча, нават адправіць у Сібір, нарэшце, палохаў, што падпаліць мястэчка. Але найбольш палохала новадворцаў пагроза паведаміць "началь-ства" пра адсутнасць у рэвізскіх кнігах многіх хлопчыкаў, народжаных пасля 1854 г. Справа ў тым, што стараста Філіповіч рэгістраваў не ўсі х народжаных, а падушны падатак за гэтых людзей, які здавалі непасрэдна яму, краў. Пасля смерці старасты ў 1860 г. кожны гаспадар пачаў самастойна ўносіць падаткі. Праблема незарэгістраваных адразу высветлілася, але новадворцы захавалі та ямніцу.
Канфлікт новадворцаў з адстаўным салдатам дорага ім каштаваў. За маўчанне і лаяльнасць Радкевіч патрабаваў 500 р. Новадворцы сабралі 300 р. і перадалі ўдаўцу. Але В. Радкевічу гэтага было мала. Ён пачаў патрабаваць ака-зання цэлага шэрагу паслуг. Новадворцы павінны былі ахоўваць яго жыццё ад "метежников", дастаўляць яму дровы, сена, ссыпаць хлеб, даваць па першым патрабаваннi падводу і работнікаў і г.д.71 Падобна на тое, што канфлікт з Новым Дваром, які існаваў, відаць, з моманту з'яўлення Радкевіча ў мястэчку, пасля забойства паўстанцамі яго жонкі значна абваст рыўся. Прычым Радкевіч вырашыў надаць канфлікт у палітычную афарбоўку і выкарыстаць расійскіх чыноўнікаў.
Рэпліка этнографа:
"Крестьянин наш большей частью злопамятен. Если кто-либо его оскор-бит, то он употребит все меры, чтобы отомстить [...] А в Кобринском у. крестьяне до того мстительны, что часто за присуждённые штрафы за потравы их скотом хлебных полей или сенокосных лугов помещика поджигают его сарай, хлевы и овины" 72.
Новадворцы не згаджаліся, і В. Радкевіч пайшоў да таго самага "начальства", пра якое так часта казаў. У верасні 1863 г. у Новы Двор быў прызначаны ваенным начальнікам падпаручык Адамаў. Адным з першых візіцёраў да яго быў адстаўны салдат, які паведаміў пра забойства жонкі "по подстрекательству жителей местечка Новый Двор", а таксама пра "душы", якія не былі зарэгiстраваныя ў рэвізскіх кнігах. Падпаручык Адамаў арыштаваў названых новадворцаў і правёў уласнае разбіральніцтва. Па выніках яго ён выпусціў арыштаваных , а В. Радкевіча, відаць, за паклёп пад арыштам адаслаў у Ваўкавыск...

Радкевіч versus Каліноўскі? - часть первая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть вторая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть третья.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть четвёртая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть шестая.

Комментариев нет:

Отправить комментарий