понедельник, 13 декабря 2010 г.

Радкевіч versus Каліноўскі?


Гісторыя, антрапалогія, этналогія, філасофія.
History, Anthropology, Ethnology, Philosophy
Радкевіч versus Каліноўскі?

Алесь Смалянчук
(Інстытут гістарычных даследаванняў
Беларусі, ЕГУ, Вільня - Гродна)
Summary
The article presents an attempt at studying from an historicalanthropological perspective the murder by the insurgents of a vil-lage woman Klara Radkievic from Novy Dvor in 1863. Her widower, Vosip Radkievic, over almost 20 years blamed the Novy Dvor dwell-ers for their helping the insurgents. The author uses both archive documents and the oral history data in order to understand the mo-tivations of the major characters in this drama. A glimpse into the local world of the town dwellers with all their interpersonal relation-ships, has resulted in the abandoning of the initial hypothesis about an ideologically based clash between Radkievic and the insurgents of Kalinouski. The Novy Dvor conflict was rather of a local nature, rooted in the natives' xenophobia towards the newcomers and their families. The 1863 uprising highlighted this conflict, which the op-posing sides tried to use in their own interests.
Дзеянні людзей абумоўленыя каштоўнасцямі і ідэаламі іх эпохі і асяроддзя. Без уліку каштоўнасных арыентацый і крытэрыяў, якімі вольна ці не вольна кіраваліся людзі [...] мы не можам прэтэндаваць на разуменне іх паводзінаў і, адпаведна, на навуковае тлумачэнне гістарычнага працэсу.
Арон Гурэвiч
У цэнтры даследчыцкай увагі - трагічнае здарэнне ліпеня 1863 г. у мястэчку Новы Двор Поразаўскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, калі паўстанцамі была павешана мясцовая жыхарка Клара Радкевіч. Наступствы гэтага забойства для новадворцаў былі звязаныя з асобай удаўца Восіпа Радкевіча. У шматлікіх зварота х да ўлады, "прошениях" і даносах ён нястомна нагадваў, што ў 1863 г. быў "доносчиком со стороны для содействия Правительству", падкрэсліваў уласную "преданность Правительству" і "неблагонадежность" новадворцаў, якія нібыта ўдзельнічалі ў забойстве яго жонкі. У выніку Новы Двор амаль на 20 гадоў аказаўся ўцягнутым у судовыя ды чыноўніцкія разбіральніцтвы.
Зыходзячы з пазіцыі "нацыянальна-дзяржаўнай канцэпцыі", мы маем прыклад здрады змагароў "За нашу і вашу вольнасць!", "цёмнага" чалавека, якога падманулі ўлады. Але ці пацвердзіць такую выснову гістарычна-антрапалагічнае даследаванне? Паспрабуем прааналізаваць гэтае здарэнне з пазіцыі "чалавечага вымярэння гісторыі".
Нам важна адказаць на наступныя пытанні: Што сабой уяўляла асоба Восіпа Радкевіча? Што было характэрна для міжасабовых адносінаў у Новым Двары ў другой палове ХІХ ст.?
Якім было стаўленне новадворцаў да паўстання? Ці сапраўды галоўнай прычынай зваротаў адстаўнога салдата В. Радкевіча да "начальства" было ідэалагічнае непрыняцце паўстання і яго мэтаў?
Паспрабуем зазірнуць ва ўнутраны свет мястэчка і яго жыхароў, закрануць праблему менталітэту беларускіх сялян 1860-х гг., зразумець матывы дзеянняў прыхільнікаў паўстання, а таксама тых, што засталіся ўбаку ад барацьбы або дапамагалі знішчаць паўстанцкія атрады. Урэшце, тагачасная Беларусь - гэта не толькі Ка ліноўскі і паўстанцы яго атрадаў, гэта таксама і Восіп Радкевіч...
Рэпліка гісторыка (і жыхара ХІХ ст.):
"Нет ничего труднее, чем разбирать чужую душу и выворачивать ее наизнанку, особенно же трудно проследить за душой нашего крестьянина, вообще, как известно, весьма скрытного в беседах с интеллигентом, да еще
приехавшим издалека, с какою-то ему непонятною целью [...] Крестьянин так недоверчив, так мало привык беседовать с кем-нибудь кроме евреев и начальников, миссия которых ему представляется вполне понятно - первых, что они должны доставлять им в кредит водку, деньги, покупать в полцены хлеб, нанимать на сплавные работы, а второго, что оно имеет своей обя-занностью наказывать, собирать подати и вообще наводить на население благоговейный трепет" 1 .
Крыніцамі даследавання сталі пераважна дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь у Гродне, менавіта матэрыялы фондаў гродзенскага губернатара, губернскай канцылярыі, Гродзенскай Палаты крымінальнага суда, Губернскай вайскова-следчай камісіі па палітычных справах , люстрацыйныя акты ХІХ ст., запісы метрычных кніг, а таксама этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя і апублікаваныя Паўлам Шэйнам, даследаванні і этнаграфічныя назіранні Мітрафана Доўнар-Запольскага, успаміны Адама Багдановіча ды інш. Важную ролю ў спробе зразумець унутраны свет новадворцаў адыгра лі дзве аднадзённыя экспедыцыі па вус-най гісторыі у в. Новы Двор Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласцi (21 кастрычніка і 18 снежня 2007 г.) 2.
Новы Двор і яго жыхары ў прасторы і часе
На працягу большай часткі сваёй гісторыі Новы Двор быў невялікім мястэчкам, якое больш нагадвала вёску. Яно знаходзілася пры дарозе з Пружан у Ваўкавыск на беразе рэчкі Мядзянкі, прытока Росі. Навакольныя землі былі пясчаныя і багністыя, але якраз яны давалі галоўныя сродкі да жыцця. Гэта было мястэчка з земляробчым насельніцтвам.
Новы Двор, верагодна, быў заснаваны яшчэ ў часы вялікага князя Вітаўта як сядзіба ў Белавежскай пушчы. Напэўна, ён існаваў прынамсі на пачатку XVI ст. Вядомы гісторык Міхаіл Любаўскі паведамляў пра Новы Двор з воласцю, якія згадваліся ў 1518 г. 3 Пазней Новы Двор наведваў Жыгімонт ІІ Аўгуст. Апошні раз гэта здарылася ў 1551 г., калі праз мястэчка прайшла пахавальна я працэсія з целам Барбары Радзівіл 4 .
Дакументальныя згадкі дазволілі Міхаілу Спірыдонаву пазначыць Новы Двор на карце "Беларусь напрыканцы XVI ст." 5 . Заўважым таксама, што бліжэйшым значным населеным пунктам было мястэчка Поразава.
Гісторык Аляксей Шаланда адшукаў петыцыю новадворскіх мяшчан да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у якой яны прасілі вызвалення ад
павіннасцей і перадачы ім ва ўласнасць сямі валокаў. Падставай для гэтага быў прывілей караля і вялікага князя Стэфана Баторыя ад 12 жніўня 1578 г., якім Новаму Двару надавалася магдэбургскае права 6. Таксама захаваўся канфірмацыйны прывілей караля і вялікага князя Аўгуста ІІІ ад 14 лістапада 1744 г. Гэта было чарговае пацверджанне правоў і вольнасцей новадворцаў. Раней яны пацвярджаліся каралямі і вялікімі князямі Янам Казімірам Вазам (1661), Міхалам Карыбутам Вішнявецкім (1670), Янам ІІІ Сабескім (1679), Аўгустам ІІ (1718). Апошні раз правы і вольнасці пацвердзіў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1774 г. Такім чынам, у Рэчы Паспалітай новадворцы былі мяшчанамі, а значыць, свабоднымі людзьмі і мелі ўласнае самакіраванне. На гербе Новага Двара змяшча лася выява збройнага Архангела Міхаіла, які правай рукой абапіраўся на меч, а ў левай трымаў вагі. Пад нагамі яго ляжаў пераможаны д'ябал.
Гісторыя вольных жыхароў мястэчка з магдэбургскім правам закончылася пасля далучэння беларускай зямлі да Расiйскай імперыі. Ужо на пачатку "расiйскага перыяду" новадворцы былі пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. У Беларусі ХІХ ст. сяляне, якія карысталіся казённымі землямі і знаходзіліся ў залежнасці ад дзяржавы, лічыліся асабіста вольнымі. Тым не менш гэтыя перамены былі недаспадобы новадворцам. Як сведчаць дакументы, на працягу ўсяго ХІХ ст. яны ўпарта называлі сябе "мяшчанамі". Згадкі новадворцаў пра колішнюю вольнасць, атрыманую ад каралёў і вялікіх князёў, фіксуюцца ў дакументах прынамсі да пачатку ХХ ст. Пазней гэтую вольнасць захоўвала толькі памяць мясцовага насельніцтва.
ХІХ ст. стала эпохай вялікіх перамен. Войны і паўстанні перамяжоўваліся канфесійнымі катаклізмамі, якія трансфармавалі сялянскую ідэнтычнасць. Гэта быў досыць балючы працэс. Назаўсёды адыходзіў у мінулае няпісаны закон тутэйшага жыцця: "старыны не рушыць". Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя рэформы паступова ўцягвалі традыцыйнае грамадства Беларусі ў працэс мадэрнізацыі, які адбываўся ва ўмовах вострага нацыянальна-культурнага і палітычнага польска-расiйскага супрацьстаяння. Апошняе таксама моцна ўплывала на ідэнтычнасць "тутэйшых". У эпіцэнтры ўсіх гэтых пераменаў знаходзіўся чалавек, вымушаны так ці інакш рэагаваць на выклікі часу.
Як жа выглядалі асноўныя вехі гісторыі Новага Двара і жыццё яго жыхароў на фоне "стагоддзя перамен"? Ужо першыя статыстычныя апісанні Новага Двара як мястэчка Поразаўскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губернi сведчаць пра выключны сялянскі вобраз жыцця асноўнай масы жыхароў мястэчка, які спалучаўся з мяшчанскай самасвядомасцю. Прамысловае і гандлёвае жыццё тут не віравала. Галоўным заняткам і адзіным годным сапраўднага гаспадара лічылася земляробства. Вельмі востра стаяла зямельнае пытанне. Новы Двор быў заціснуты паміж неўрадлівымі пясчанымі глебамі на поўначы і белавежскімі багнамі на поўдні.
Адна з першых у ХІХ ст. згадак мястэчка датычыла канфлікту новадворцаў з памешчыкамі Быхаўцам і Сухадольскім, якія захапілі частку іх зямель 7. Інтарэсы Новага Двара прадстаўляў "мяшчанін" Якаў Раманоўскі. У сакавіку 1818 г. ён звярнуўся ў губернскае праўленне з прашэннем вярнуць захопленае. Пры гэтым спасылаўся на прывілеі "каралёў польскіх " і інвентары часоў Рэчы Паспалітай. Гродзенскі грамадзянскі губернатар пасля разбіра льніцтва загадаў землі, якія фігуравалі ў люстрацыйных інвентара х 1775 і 1783 гг., вярнуць жыхарам мястэчка. Аднак справа зацягнулася і яшчэ больш ускладнілася, калі ўлетку 1819 г. сем моргаў новадворскай зямлі, ужо засеяных жытам, былі захоплены памешчыкам Андрэйковічам. Справядлівасць патрабаванняў жыхароў мястэчка не выклікала сумненняў. Гродзенскі межавы суд выказаўся на іх карысць, а ле новадворцы не мелі сродкаў, каб атрымаць копію рашэння гэтага суда. Нарэшце, летам 1822 г. губернатар Міхаіл Анджэйковіч загадаў пераслаць копію рашэння ў Ваўкавыскі межавы суд і прыняць усе меры дзеля хуткага завяршэння ўсёй справы. Трэба адзначыць, што ў тэксце судовай справы Новы Двор фігуруе ўжо як "казённае мястэчка".
Паводле статыстычнага апісання 1829 г., падрыхтаванага прафесарам Арсеньевым (яго подпіс стаіць пад дакументам), у мястэчку знаходзілася драўляная царква і 98 двароў. Усяго пражывала 399 чалавек (216 мужчын і 183 жанчыны). Сярод мужчынскага насельніцтва перапіс адзначыў двух без-зямельных шляхціцаў, аднаго уніяцкага святара і 18 "мяшчан-габрэяў". Усе астатнія трапілі ў катэгорыю "мяшчане-сяляне" 8. Можна меркаваць, што за гэ-тым незвычайным тэрмінам стаяла якраз упартая нязгода новадворцаў прыз-наваць сябе сялянамі.
Падзеі паўстання 1830-1831 гг. непасрэдна закранулі мястэчка і яго жыхароў. Улетку 1831 г. праз Новы Двор праходзіў паўстанцкі атрад Генрыка Дэмбіньскага, які пасля няўдалага штурму Вільні выводзіў свае войскі ў Каралеўства Польскае 9. Паблізу мястэчка ў Белавежскай пушчы знаходзіліся базы паўстанцаў, у тым лiку атрада ўладальніка Свіслачы графа Тадэвуша Тышкевіча.
Рэха тых падзей прагучала нават у 1865 г. у паказаннях адстаўнога салдата Восіпа Радкевіча, які імкнуўся давесці "неблагонадёжность" жыхароў мястэчка.
Ён заявіў, што пасля паўстання 1830 г. у Новым Двары доўгі час хаваліся паўстанцы, а адзін з іх (Андрэй Катлоў) усё яшчэ жыве ў мястэчку (!?) 10.
Падобна на тое, што вялікага значэння для жыцця новадворцаў паўстанне не мела. Прынамсі, дэмаграфічная сіт уацыя амаль не змянілася. Праўда, у 1832-1833 гг. колькасць двароў у мястэчку трох і скарацілася да 90, затое насельніцтва нязначна павялічылася. У мястэчку пражывала 409 чалавек (206 мужчын, 203 жанчыны). Аўтар новага апісання канстатаваў адсутнасць каменных дамоў, купцоў, а таксама навучальных устаноў, фабрык і заводаў, лавак і корчмаў 11.
Статыстыка 1837 г., якая фіксавала не толькі колькасць насельніцтва, але таксама і яго веравызнанне, засведчыла пражыванне ў Новым Двары ўжо 714 чалавек, з якіх 652 трапілі ў катэгорыю "сялян, што не належаць да маёнтку", а 49 аказаліся мяшчанамі і габрэямі, якія мелі маёмасць. Адзін шляхціц з жонкай, два адстаўныя афіцэры і два уніяцкія святары з сем'ямі маёмасці не мелі 12 .
Новы Двор быў пераважна уніяцкім мястэчкам. Напярэдадні Полацкага сабора да уніяцкай царквы належалі 650 чалавек, у тым лiку адстаўныя афіцэры з сем'ямі. Але пераважную большасць вернікаў складалі дзяржаўныя сяляне. Апроч уніятаў у Новым Двары пражывалі іўдзеі (49 ча лавек), якія належалі да мяшчанскага саслоўя, і каталікі (17 чалавек). Сярод апошні х таксама пераважалі сяляне. Наступныя звесткі пра канфесійны склад новадворцаў датычаць толькі 1857 г. У гэтым годзе ў Новым Двары пражывала пераважна праваслаўнае насельніцтва (899 чалавек) 13 . А на пачатку 60-х гг. ХІХ ст. прыход новадворскай царквы Св. Міхаіла налічваў ужо 1012 вернікаў 14.

Радкевіч versus Каліноўскі? - часть вторая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть третья.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть четвёртая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть пятая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть шестая.

Змест Сontents

Замест прадмовы. Антрапалагічная гісторыя і беларуская гістарыяграфія
Гісторыя, антрапалогія, этналогія, філасофія

History, Anthropology, Ethnology, philosophy

Алесь Смалянчук (Вільня - Гродна). Радкевіч versus Каліноўскі?
Alies Smaliancuk (Vilnia - Hrodna). Radkievic versus Kalinouski?


Вольга Бабкова (Мінск). Свет пачуццяў i свет рэчаў: Шляхецкія тэстаменты другой паловы ХVI ст.
Volha Babkova (Minsk). The World of Emotions and the World of Things: the Wills from the 16-17 cent. Registers as a Source for the Everyday History

Наталля Сліж (Гродна - Вільня). Як вярнуць збеглую жонку: прыгоды з жыцця Ульяны Гарнастаевай з роду Багавіцінавічаў (?-1575) 78
Natallia sliz (Hrodna - Vilnia). How to Return a Runaway Wife: The Adventures of Ulliana Harnastajeva of the Bahavicinavičy Family... 78

Уладзіслаў Іваноў (Вільня - Віцебск). Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў
Uladzislaŭ Ivanoŭ (Vilnia - Viciebsk). The Belarusian Influence on the Viciebsk Staraviery

Ірына Раманава, Сяргей Хоміч (Мінск). Адаптацыя былых рэпрэсiраваных да вольнага жыцця
Iryna ramanava and siarhiej Chomic (Minsk). The Former Repressed Persons' Adaptation to Social Life

Владимир Лявшук (Гродно). Происхождение иезуитской системы образования
Uladzimir Liaŭšuk (Hrodna). The Origin of the Jesuit Educational System

Аляксей Дзермант (Мінск). Генезіс правасвядомасці як фактар сацыяльна-гістарычных пераўтварэняў
Аliaksiy Dzermant (Міnsk). The Origin of Law Awareness as a Factor of Social and Cultural Transformation

Ірына Дубянецкая (Мінск - Вільня). Сьцяжыны пазнаньня: прырода міту і функцыi міталогіі ў старажытным сьвеце
Iryna Dubianetskaya (Minsk - Vilnia). Routes of Perception . The Nature of Myth and the Function of Mythology in the Ancient World.

Комментариев нет:

Отправить комментарий