вторник, 4 января 2011 г.

Радкевіч versus Каліноўскі? - часть третья.



...Трэцяя частка працоўных рук сям'і займа лася назапашваннем сена і саломы. Выганы для ската арандаваліся ў памешчыка, а сена касілася на лясных лугавінах. Пуд такога "нат уральнага" сена каштаваў 25 к. срэбрам. Пуд саломы - 7,5 к. Узімку кароў кармілі ржаной саломай з дадаткам сена, а таксама ячменнай, грэцкай і аўсянай саломай без сена. Цялят і авечак кармілі толькі сенам, а коней - сечкай і сенам. Звычайна сяляне трымалі столькі ската, колькі было неабходна для гаспадаркі і сям'і. На продаж скот ішоў толькі "по старо-сти лет" альбо па іншай прычыне, якая рабіла яго нягодным для гаспадаркі. Кошт каровы дасягаў 60 р. срэбрам, каня - да 100 р., авечкі - да 3 р.
Гусі і куры разводзіліся на продаж. Іх ахвотна куплялі габрэі. Гусь каштаваў ад 60 к. да 1 р. 5 к., курыца - ад 20 да 30 к. Пара яек прадавалася за 2,5 або 3 к. Рыбалоўства і пчалярства як промыслаў не існавала, а паляванне на жывёлу і птушку было забаронена. Ігнат Пякарскі рабіў выснову, што жыццё вясковага насельніцтва забяспечвалася пераважна земляробствам. Але поразаўскія мяшчане яшчэ займаліся ганчарным рамяством. А вось у Новым Двары, як адзначалася, ра-мёствы амаль не развіваліся.
Спецыяльнай увагі заслугоўвае апісанне І. Пякарскім трох тыпаў сялянскіх гаспадарак - багатай, сярэдняй і беднай. Варта засяродзіцца на жыцці беднай гаспадаркі, бо двор Восіпа Радкевіча якраз належаў да гэтага тыпу. Тыповая бедная сялянская гаспадарка Поразаўскай воласці, паводле "Апісання...", складалася з двух асобаў мужчынскага полу і трох жаночага ва ўзросце ад 2 да 40 гадоў. (Заўважу, што да забойства жонкі склад сям'і В. Радкевіча быў амаль такі самы.) Сям'я жыла ў старой хаце, крытай саломаю.
Пакой для жытла быў адзін з земляной падлогай. Маленькія вокны прапускалі не шмат святла. Рамы былі адныя як летам, так і зімой. Гумна гаспадар не меў. Затое на падворку месціліся два хлявы. Сям'я трымала трох кароў, чатырох авец, адну свінню. Каня не мелі. Да асноўных гаспадарчых прылад працы І. Пякарскі аднёс саху, барану, сані і воз з неакованымі коламі. Гаспадар меў адну дзесяціну сядзібнай зямлі, сем дзесяцін ворыва і адну - сенакосу. Не-дахоп зямлі кампенсаваўся яе арэндай у памешчыка. За кожную дзесяціну трэба было адпрацаваць 9 дзён у год. Увесь сабраны ўраджай заставаўся ў сям'і. Работнікі не наймаліся. Будаўнічы лес не купляўся, а дровы каштавалі па 15 к. за воз. На год гаспадар пат рабаваў да 20 вазоў дроў. Усё верхняе і ніжняе адзенне выраблялася ўласнымі рукамі і з уласнага матэрыялу. На абу-так і галаўныя ўборы ў год расходавалася да 5 р. Выдаткаў на каваля не было наогул. А "другие жизненные потребности" каштавалі беднай сялянскай сям'і да 1,5 р. у год. Сям'я была вымушана шукаць заробку па-за ўласнай гаспадар-кай. Нормай было штодзённае змаганне за выжыванне.
І тым не менш сацыяльна-эканамічныя перамены 1860-1870-х гг. паступова давалі плён. Жыхары мястэчка станавіліся больш заможнымі. Адным з вынікаў гэтага стаўся дэмаграфічны рост.
"Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага ды іншых славянскіх земляў" (1886) паведаміў, што ў Новым Двары пражываюць 1183 ча лавекi (563 мужчыны і 620 жанчын), у тым лiку 100 габрэяў. Падароскае "благочиние", да якога належала таксама новадворская царква Св. Міхаіла, налічвала 1068 вернікаў 27 . Варта звярнуць увагу на адносна невялікую для беларускага мястэчка колькасць габрэяў. Верагодна, гэта тлумачылася дамінаваннем зем-ляробства ў жыцці Новага Двара.
Паводле статыстычнага апісання 1888 г., 28 у Новым Двары пражывала 1305 чалавек, з якіх болей за 90% жылі з зямлі. 23 жыхары мястэчка займаліся гандлем, шасцёра - рамяством і 21 - паслугамі. Саслоўная структ ура мястэчка падлічвалася толькі па мужчынскiм насельніцтве і адпавядала галоўным заняткам яго жыхароў: сяляне - 599 чалавек, мяшчане - 50 чалавек, духавенства - 1 чалавек, дваране адсутнічалі. Па канфесійным складзе мястэчка было пераважна праваслаўным. 595 сялян-гаспадароў належалі да праваслаўнага прыходу. Толькі чацвёра былі каталікамі. Дарэчы, дзеля параўнання варта ад-значыць, што ў суседніх мястэчках Поразава і Свіслачы ў гэты час актыўна развіваліся рамёствы (напрыклад, ганчарнае), якія дава лі дадатковы прыбытак. Земляробствам у Свіслачы займалася толькі 35% насельніцтва, а ў По-разаве - 45%.
Напрыканцы 80-х гг. ХІХ ст. у Новым Двары ўсё яшчэ адсутнічала прамысловасць. Тут не было заводаў і фабрык, адсутнічалі гандлёвыя лаўкі (у Свіслачы - 35, а ў Поразаве - 49), не праводзіліся базары і кірмашы. Затое мястэчка мела 8 млыноў (у 4 разы болей, чым мелі разам Свіслач і Поразава). Тут адчыніліся два "кабакі", якія ў год давалі да 300 р. прыбытку. Але і па гэтым паказчыку Новы Двор саст упаў суседзям. У Поразаве існавалі 8 "кабакоў" (прыбытак - 4 тыс. р.), а ў Свіслачы - 12 (прыбытак - 5,2 тыс. р.). З улікам таго, што найвялікшыя прыбыткі "кабакі" атрымлівалі падчас базарных дзён і кірмашоў, можна выказаць меркаванне, што грошы новадворцаў часцяком заставаліся ў "кабаках " Свіслачы і Поразава.
У мястэчку налічвалася 229 дамоў. З і х 211 належала сялянам, 16 - мяшчанам, адзін - мястэчку і ў адным доме жыў "бацюшка" з сям'ёй. За мя-стэчкам лічылася 2060 дз. зямлі, з якіх 2000 дз. належалі сялянам, а 60 дз. - Святаміхайлаўскай царкве. Варта адзначыць, што большасць сенакосаў і выганаў для ската характарызаваліся як "болотные и худые".
Перапіс 1897 г. зафіксаваў у Новым Двары ўжо 271 сялянскую гаспадарку і 1481 жыхара. Перапісчыкі адзначылі краму "дробнага тавару", збожжавы склад, праваслаўную царкву, народнае вучылішча, два млыны і два "питейных дома" 29. Праз чатыры гады (1901) колькасць насельніцтва зменшылася да 1200 чала-век, з якіх 1099 былі ўнесеныя ў чарговае статыстычнае апісанне як сяляне. 100 жыхароў належалі да мяшчанскага саслоўя. Падобна, што ўсе яны былі габрэямі. Сацыяльную структуру дапаўняла асоба праваслаўнага "бацюшкі". Перапіс так-сама зафіксаваў у мястэчку сінагогу. Яна ж адзначалася ў статыстычным апісанні Новага Двара за 1901 г.30 Гэтую сінагогу згадваюць таксама сучасныя новад-ворцы сталага ўзросту. Яна згарэла падчас пажару 1937 г. і ўжо не аднаўлялася.
Такім чынам, на працягу ХІХ ст. новадворцы не здрадзілі свайму асноўнаму жыццёваму занятку, і ў ХХ ст. Новы Двор уступіў як земляробчае мястэчка. Менавіта сялянская праца вызначала ўвесь жыццёвы цыкл, звычаі і т радыцыі яго жыхароў. Адной з вастрэйшых праблем з'яўлялася зямельная, якая істотна ўплывала на міжасабовыя адносіны.
Аднак новадворцы другой па ловы ХІХ ст. адрозніваліся ад сваіх дзядоў і прадзедаў, прынамсі, больш выразнай прысутнасцю ў сацыяльным і культур-ным жыцці эпохі. Наогул, беларускае сялянства ў апошнюю трэць ХІХ ст. перажывала пэўную сацыялізацыю. Яно перастава ла быць "маўклівай большасцю", а ўсё часцей заяўляла пра свае правы. Да гэтай перамены істотна прычынілася паўстанне 1863-1864 гг.
Наст упнае стагоддзе яшчэ больш змяніла Новы Двор. Але наведванне (21 кастрычніка і 18 снежня 2007 г.) сучаснай вёскі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласцi паказала, што яна таксама з'яўляецца крыніцай для разумення падзей 60-70-х гг. ХІХ ст. У прыватнасці, ужо пры ўездзе ў вёску прыцягнулі ўвагу прыдарожныя крыжы - праваслаўны і ката ліцкі. Яны стаяць побач, а ле пры гэтым ката ліцкі знаходзіцца перад шыльдай з надпісам "Новы Двор". Ён быў вынесены за межы вёскі. Як высветлілася пазней, гэта была ўмова мясцовых кіраўнікоў, якія толькі пры яе выкананні згадзіліся на ўстаноўку каталіцкага крыжа.
Вельмі цікавай крыніцай гісторыі аказа ліся могілкі, на якіх за хава ліся магілы сярэдзіны і другой паловы ХІХ ст. Тут пахаваныя прадстаўнікі "карэнных" новадворскіх родаў - Каскевічы, Ботвічы, Грушэўскія, Філіповічы, Грыцкевічы, Ганчарэвічы, Гамановічы, Катаркевічы, Сычэўнікі, Лісоўскія ды інш. Каменныя крыжы на магілах 80-90-х гг. ХІХ ст. засведчылі адносна высокі дабрабыт вяскоўцаў таго часу. Самы старажытны надмагiльны крыж, які атрымалася ідэнтыфікаваць, быў пастаўлены на магіле пяцiгадовай Магда-лены Філіповіч31, якая памерла ў 1853 г. ад воспы. Магіла Восіпа Радкевіча не захавалася, але былі знойдзены магілы яго нашчадкаў.
Даволі цікавы матэрыял для разважанняў дала вусная гісторыя. Размовы са старажыламі дапамаглі высветліць цэлы шэраг істотных асаблівасцей жыцця вёскі і менталітэту яе жыхароў32 . У прыватнасці, звярнула на сябе ўвагу частае выкарыстанне ў размове саманазвы ("новадворцы"). У большасці беларускіх вёсак падчас аналагічных экспедыцый трэба распытваць жыхароў пра саманазву. Тут жа тэрмін "новадворцы" актыўна прысутнічаў у размове і сведчыў пра высокую ст упень лакальнай ідэнтыфікацыі. Пры гэтым сцвярджалася "замкнёнасць" або "закрытасць" новадворцаў, згадвалася, што некалі нават шлюбы яны бралі выключна са "сваімі". Тлумачэнні гэтай замкнёнасці зводзіліся да тэзісаў пра заўсёдную вольнасць жыхароў Новага Двара ў параўнанні з насельніцтвам суседніх вёсак, пра вастрыню зямельнай праблемы. Верагодна, сваю ролю адыгрывала і тое, што амаль цалкам праваслаўны Новы Двор (пасля 1839 г.) знаходзіўся (і знаходзіцца!) у канфесійна мяшанай прасторы побач з каталіцкімі вёскамі.
Цікавыя вынікі далі спробы параўнання новадворцаў і жыхароў навакольных вёсак. Найчасцей згадваліся поразаўцы. Гістарычнае суседства абярнулася канкурэнцыяй, якая не закончылася і сёння. Звычайна людзі казалі пра ганарлівасць поразаўцаў, якія раней ніколі не саступалі дарогі
новадворцам. Даходзіла да бойкі, але суседзі дамагаліся свайго. Падобна на тое, што пачуццё іх "вышэйшасці" мацавалася прыналежнасцю, прынамсі, часткі поразаўцаў да каталіцкага касцёла. Зрэшты, гэта не датычыла поразаўцаў другой паловы ХІХ ст. У той час пераважалі праваслаўныя, якія, праўда, не жадалі забываць свае уніяцкія традыцыі. Новадворцы, у сваю чаргу, ніколі не саст упалі дарогі жыхарам колішніх прыватнаўласніцкіх вёсак. Іх "вышэйшасць" трымалася на ўсведамленні, што яны свабодныя людзі і "ме-щане", а не халопы.
Згадка прозвішча Радкевічаў адразу выклікала рэпліку, што яны прышлые, чужые для Новага Двара. Уразіла, што 160 гадоў, якія Радкевічы пражылі ў мястэчку і вёсцы, аказалася недастаткова, каб стаць "сваімі". (Восіп Радкевіч перасяліўся ў Новы Двор у 1847 г.) Нават успаміны пра пажар 1937 г., калі Новы Двор згарэў амаль цалкам, суправаджаліся разважаннямі пра верагод-ную віну тых самых Радкевічаў.
Дарэчы, апошняя хата Радкевічаў стаіць на тым самым месцы, дзе некалі ў сярэдзіне ХІХ ст. месцілася сядзіба Восіпа Радкевіча. Яна была збудаваная ў міжваенны час на ўскрайку вёскі на беразе рэчкі Мядзянкі, якая больш на-гадвае крыніцу. За рэчкай знаходзіцца пясчаны ўзгорак, зарослы сасновым лесам. Апошняягаспадыня гэтай хаты памерла некалькі гадоў таму, а яе дачка пераехала ў горад.
Надзіва ў вёсцы захавалася памяць пра падзеі 1863 г. Вера Іванаўна Грыцкевіч (1931 г. н.) прыгадала, што яе мама Ганна Грушэўская, якая пражыла 99 гадоў, калісьці пераказвала ўспаміны старэйшых людзей пра павешаную паўстанцамі бабулю Радкевічаў. Ганна Грушэўская параўноўвала часы паўстання з падзеямі Другой сусветнай вайны, а паўстанцаў з партызанамі, якія, дарэчы, шмат у каго пакінулі даволі цяжкія ўспаміны пра свае начныя наведванні. Затое ў матэрыялах школьнага музея эпізод павешання набыў цалкам іншы кантэкст. Сцвярджалася, што яе павесілі царскія войскі, каб падавіць хваляванні новадворскіх сялян, незадаволеных той "зямлёй і воляй", якую яны атрыма лі па рэформе 1861 г. (?!)
Размовы пра Другую сусветную вайну абярнуліся шэрагам даволі крытычных характарыстык новадворцаў:
" [...] Новадворцы яны на прадажу цікавыя. Якую прадажу? Прадаць людзей. Поразаўцы нікога не выдалі. Там нікога не забралi".
"[...] Тут прадаць могуць. У тую вайну ўсіх да адзінага прадалі".
Дарэчы, новадворскіх мужыкоў не было ў партызанах, бо на самым пачатку нямецкай акупацыі амаль усе былыя "актывісты" былі арыштаваныя і вывезеныя ў Германію на працу. Усе яны загінулі. Паміж сабой людзі казалі, што тут не абышлося без данос у. Іншыя не пайшлі ў партызаны, бо гэта магло абярнуцца расстрэлам усёй сям'і. У Новым Двары амаль пастаянна знаходзіліся нямецкія войскі.
Успаміны пра новадворцаў-змагароў былі рэдкімі. Часцей гучала думка, што новадворцы "людзі ціхія, нікуды не лезлі". Тым не менш, калі ў 1964 г. па рашэннi Новадворскага сельсавета (старшыня Рыбак) была разабраная царква Святога Мі хаіла, жанчыны прыходзілі на пустое месца і маліліся.
Паўстанне.
Вікенці Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі (1838-1864)
Адной з ключавых постацей паўстання 1863 г. з'яўляўся ўраджэнец вёскі Мастаўляны Ваўкавыскага павета шляхціц Вікенці Канстанцін (Кастусь) Ка ліноўскі (1838-1864). Хутар Якушоўка, на якім у часы паўстання жылі яго бацькі, знаходзіўся на адлегласці каля 20 км ад Новага Двара. Можна меркаваць, што К. Каліноўскі добра ведаў жыццё вёсак і мястэчак гэтай часткі Белавежскай пушчы і арыентаваўся ў настроях мясцовых жыхароў.
Кастусь Каліноўскі ў 1862 г. узначаліў Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю. Найбольш яркай старонкай яе дзейнасці стала выданне "Мужыцкай праўды". Змест газеты дазваляе ахарактарызаваць асноўныя ідэйныя ўстаноўкі кіраўнікоў будучага паўстання, прынамсі тыя з і х, якія павінны былі ўзняць масы на барацьбу...


Радкевіч versus Каліноўскі? - часть первая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть вторая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть четвёртая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть пятая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть шестая.

Комментариев нет:

Отправить комментарий