вторник, 28 декабря 2010 г.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть вторая.
...На жаль, не знойдзены дакументы пра тое, як адбывалася канфесійнасвядомасная "рэвалюцыя" ў Новым Двары. Можна толькі меркаваць, што мясцовы святар падтрымаў рашэнні Полацкага сабора і пераканаў новадворскіх уніятаў перайсці ў праваслаўе. Аднак тыя, каго ў афіцыйнай тэрміналогіі акрэслілі "новоправославные", рэлігійнай "благонадежностью" не адрозніва ліся. З прыходам да ўлады імператара Аляксандра ІІ у былых уніяцкі х вёска х сталі хадзіць чуткі пра адраджэнне уніяцтва. У 1856-1857 гг. у розных мясцовасц ях Беларусі мелі месца спробы легалізацыі таемнага жыцця уніі. У прыватнасці, у 1857 г. пра сваю вернасць уніі заявілі ка ля 100 мяшчан Поразава. У вынiку ў мястэчка быў уведзены вайсковы атрад, які падверг мяшчан-уніятаў фізічнаму пакаранню. Іх "секлі" розгамі да "поўнага вяртання" ў лона праваслаўнай царквы15 . "Новоправославные" новадворцы павінны былі зрабіць належныя высновы з лёсу бліжэйшых суседзяў.
Зрэшты, яны яшчэ раней атрымалі магчымасць пазнаёміцца з карнымі акцыямі расійскага войска. Увесну 1839 г. новадворцы катэгарычна адмовіліся выконваць шарваркавую павіннасць. Пры гэтым яны згада лі пра вольнасці, якія атрымалі "ад былых каралёў польскіх", і былі гатовыя гэтыя вольнасці адстойваць. Прынамсі, такую выснову можна зрабіць з ліста сакратара Ваўкавыскага земскага суда да гродзенскага губернатара: "[...] без доста-точной военной команды нельзя привести тех крестьян в должное повино-вение, ибо азартность их да такой дошла степени, что опасно даже ехать к ним чиновнику с каким-либо предложением". У выніку губернатар аддаў загад накіраваць у Новы Двор дзве роты салдат Гродзенскага гарнізона 16.
У 1847 г. у рамках рэформы дзяржаўных сялян, якую ініцыяваў міністр дзяржаўных маёмасцей граф П. Кісялёў, у Новым Двары была праведзена люстрацыя. Яна папярэднічала пераводу дзяржаўных маёнткаў на аброк. Паводле новага інвентару (Ведомость о количестве угодий Волковысского староства и войтовства), мястэчка мела 1269,91 дз. "бесспорной" зямлі (разам з лесам). 5433,2 дз. зямлі лічылася "спорной" 17. Прэтэнзіі на яе выказвалі памешчыкі Свяжыньскі і Анрэйковіч. (Магчыма, усё яшчэ цягнулася справа, распачатая ў 1818 г.) Усе ворныя землі мястэчка ацэньваліся па ніжэйшай шкале якасці, а менавіта як "худые". "Бесспорные" землі дзяліліся на "удобные" і "неудобные" (1191,06 дз.). Да іх яшчэ дадаваўся лес (78,85 дз.). "Спорные" землі мелі 4390,15 дз. "удобных" і "неудобных", а таксама 1042,69 дз. лесу. Апроч сялян землямі ў мястэчку валодалі таксама праваслаўная царква (усяго 66,64 дз.) і карчма (усяго 1,29 дз.).
Люст рацыя ўступіла ў дзеянне ў 1850 г. І ама ль адразу пачаліся праблемы. У 1852 г. жыхары Новага Двара і Поразава падалі прашэнне гродзенскаму губернатару Х. фон Ховэну, у якім адмаўляліся выплачваць аброк, што быў налічаны падчас люстрацыі. У якасці галоўнага аргумента выступалі "прывілеі былых каралёў польскі х". У прашэнні было адмоўлена. Аднак у 1856 г., калі ў Гродне з'явіўся новы губернатар (Іван Шпеер), новадворцы накіравалі яму аналагічнае прашэнне і адначасна звярнуліся ў Ваўкавыскі павятовы суд. Спа-сылаючыся на былыя прывілеі і інвентары, сяляне сцвярджалі, што ў Новым Двары ніколі не было асабістай паншчыны, што заўсёды яны валодалі землямі на вотчынных правах. Прасілі губернатарскага дазволу не плаціць аброк да вынясення рашэння Ваўкавыскім судом. Аднак і на гэты раз просьба не была задаволена. Чыноўнікі Гродзенскай палаты дзяржаўных маёмасцей заявілі, што новадворцы не маюць ніякіх прывілеяў і павінны плаціць. Адпаведна губернатар загадаў Ваўкавыскаму павятоваму суду тэрмінова закончыць гэтую справу 18.
У 1857 г. закончыўся перавод на аброк дзяржаўных маёнткаў. Іх сітуацыя значна палепшылася ў параўнанні з прыватнаўласніцкімі сялянамі. У прыватнасці, уводзілася самакіраванне, зніжаўся падатковы ціск і павялічваўся зямельны фонд. У гэтым годзе Новы Двор налічваў 123 гаспадаркі, у якіх пражывалі 889 чалавек (449 мужчын і 450 жанчын). Галоўным заняткам новадворцаў заставалася земляробства. Але ў дакументах таксама згадва лася першае мясцовае прамысловае прадпрыемства, якое было названа "гарбар-ным заводам" 19 . Люстрацыйны акт, які пачаў складацца ў 1859 г., засведчыў, што Новы Двор ужо з'яўляецца цэнтрам аднайменнага дзяржаўнага маёнтка.
Цэнт рам культурнага жыцця мястэчка доўгі час была царква (перабудавана я ў 1866 г.), і невыпадкова першай навучальнай установай у мястэчку ста ла царкоўна-прыходская школа. Яна існавала ў 1860 г. Праз некалькі гадоў адкрылася народнае вучылішча, якое на паўстагоддзя стала асноўнай адука-цыйнай пляцоўкай у мястэчку. У 1891 г. у ім вучылася 77 дзяцей 20. Народнае вучылішча ў мястэчку фігуравала таксама ў матэрыялах перапісу 1897 г. і ў статыстычным апісанні 1901 г. 21
Рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст. палепшылі становішча сялянства і стварылі новыя магчымасці для развіцця гаспадаркі. Перамены для дзяржаўных сялян распачаліся напрыканцы лета 1863 г. Указам ад 16 жніўня 1863 г. дзяржаўныя сяляне гэтак званых "заходніх губерняў" былі пераведзеныя ў катэгорыю "сялян-уласнікаў". Люстрацыйнымі камісіямі былі вызначаныя выкупныя плацяжы ў памеры налічанай аброчнай подаці з павышэннем на 10%. Сяляне павінны былі вярнуць гэты доўг за 49 гадоў (да 1.01.1913 г.).
Відавочна, што сацыяльна-эканамічныя перамены ў жыцці беларускага сялянства, у тым лiку дзяржаўных сялян, былі прыспешаныя падзеямі паўстання 1863 г. Гэтае паўстанне стала адной з найважнейшых падзей у гісторыі Новага Двара ў другой палове ХІХ ст. Яно патрабуе асобнай гаворкі.
Адным з наст упстваў паўстання стаўся перавод дзяржаўных сялян у Беларусі на абавязковы выкуп. Іх новы статус "селянін-уласнік" пачаў набываць канкрэтны змест. Хоць на самой справе ўласнікам застава лася дзяржава, а сяляне былі толькі землекарыстальнікамі. За сялянамі замацоўваліся надзелы, якія былі ў пастаянным карыстанні. Памеры надзелаў і выкупных плацяжоў устанаўліва ліся люстрацыйнымі камісіямі і люстрацыйнымі актамі. У Гродзенскай губернi ўкладанне гэтых актаў завяршылася да 1870 г. Вызначаныя выкупныя плац яжы былі меншыя, чым у прыватнаўласніцкіх сялян. Але пры гэтым не выдзяляліся дзяржаўныя крэдыты.
У 1865 г. у Новым Двары пачалася апошняяў яго гісторыі люстрацыя. Быў складзены спіс 150 "домохозяев", у якім, дарэчы, адсутнічаў галоўны герой артыкула Восіп Радкевіч. Відавочна, што да ліку новадворскіх "домохозяев" ён не належаў, хоць ужо 18 гадоў жыў у мястэчку.
На пачатку люстрацыі сяляне ў чарговы раз падалі скаргу ў суд і згадалі пра колішнія прывілеі. Пачалося чарговае разбіральніцтва, і ніякага рашэння Люст рацыйная камісія не прыняла. Толькі ў верасні 1865 г. ужо Правячы сенат прыняў рашэнне пакінуць скаргу без наступстваў ("Никаких вотчинных прав не имеют"). Камісія налічыла 654 р. аброку, і новадворцы падалі яшчэ адну скаргу ў Ваўкавыскі суд. Яны прыгадалі, што ў 1798 г. (?!) аброк складаў толькі 180 р. 50 к.22 Дарэчы, абараняючы свае правы, яны ўпершыню спасыла ліся на рашэнні царскіх уладаў. Адначасна былі пададзеныя скаргі віленскаму генерал-губернатару, гродзенскаму губернатару, а таксама кіраўніцтву Упраўлення дзяржаўных маёмасцей.
Неўзабаве камісія аднавіла сваю працу, і ў мястэчка прыехаў выканаўца люстрацыйных прац. Але новадворцы адмовіліся выбіраць упаўнаважанага. Лю-страцыйны акт быў складзены без удзелу сялян. Толькі пад прымусам міравога пасрэдніка валасны старшына і стараста выдалі пячатку, якой быў завераны Люст рацыйны акт. Сялян пазнаёмілі з ім на агульным сходзе. Але пасля выезду камісіі зноў была пададзена скарга, у якой сцвярджа лася, што Люстрацыйны акт не мае законнай сілы, бо быў прыняты без сялянскай згоды. Адначасна прац ягвалася зямельная спрэчка Новага Двара з памешчыкамі Свяржынскім (632 дз.) і Вяржбінскім (850 дз.), а таксама з лясным ведамствам. Паводле новадворцаў, чыноўнікі гэтага ведамства незаконна забралі сялянскія сена-косы і рэквізава лі 1600 пудаў сена. Дарэчы, нявырашанай засталася даўняяспрэчка з памешчыкам Андрэйковічам. Люстратары нават адмовіліся ставіць у тым месце межавыя знакі ("чтобы не возбуждать бесконечные споры") 23.
Уражвае ўпартасць новадворскіх сялян у барацьбе за захаванне колішніх прывілеяў, за "спорные" землі і сенакосы. Відавочна нежаданне зразумець, што няма больш дзяржавы, у якой дзейнічалі "прывілеі каралёў польскіх", і Новы Двор не плаціў падаткаў.
Гэтыя бясконцыя спрэчкі і судовыя скаргі таксама падкрэсліваюць значэнне зямлі для сялянскага жыцц я, прынамсі ў Новым Двары ХІХ ст.
Рэпліка этнографа:
"Земля самый дорогой предмет для белоруса. Во всех его многочисленных обрядах, песнях, сказках, отличающихся древностью воззрений, проглядывает глубокое чувство почтения к земле. Это вполне понятно, потому что земля много веков питала его и питает теперь. С представлением о земле тесно связывается представление о роде, в смысле прямого продолжения потомства. Мы видели, как дорожит белорус тем, чтобы иметь наследника, который бы сел на его место, обрабатывал бы и почитал ту самую землю, на
которой проливали пот его деды [...] Вследствие указанного отношения к земле, мы замечаем постоянное стремление к тому, чтобы она не выходила из рода, понимаемого то в более узком, то в более широком смысле, в значении всей родни вообще" 24.
Урэшце рэшт у 1869 г. у Новым Двары быў падпісаны канчатковы Люстрацыйны акт25. Ён зафіксаваў у мястэчку 180 двароў і 400 "податных душ" сялян-уласнікаў, прыпісаных да мясцовага "общества". Паводле гэтага акта, усё мястэчка мела 6179,33 дз. зямлі, у тым лiку "удобной" - 5855,68 дз., а "неудобной" - 323,65 дз. Усе гэтыя землі размяшчаліся ў адным месцы і былі падзеленыя на асобныя надзелы. "Спорные" землі не згадваліся. Магчыма, су-довае разбіральніцтва, якое распачалося яшчэ ў 1818 г., нарэшце закончылася. Люстрацыйны аброк за зямлю склаў 801 р. з гаспадаркі.
Варта звярнуць увагу, што ў пераліку землеўласнікаў ("хозяев") ужо фігураваў адстаўны салдат Восіп Астафьевіч Радкевіч. Яго надзел сядзібнай зямлі складаўся з 0,27 дз., якія не трэба было выкупаць. У гэтым сэнсе В. Радкевіч быў выключэннем. Амаль усе гаспадары з Новага Двара мелі сядзібныя надзелы "удобной" зямлі, за якія павінны былі разлічвацца з дзяр-жавай. Памеры гэтых надзелаў вагаліся ад 0,52 (Аляксей Грушэўскі і Рыгор Сакалоўскі) і 0,5 дз. (Філіп Філіповіч) да 0,1 (Антон Шырынга) і 0,08 дз. (Аляксей Сычэўнік). Уся сядзібная зямля складала 38,12 дз. Ворныя землі мя-стэчка налічва лі 3108, 45 дз., сенакосы - 2087,56 дз., выганы - 395,87 дз.
Уявіць матэрыяльны бок сялянскага жыцц я, штодзённы побыт селяніна дапамагаюць матэрыялы Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. На пачатку 1870-х гг. Распараджальны камітэт Тава-рыства разаслаў настаўнікам і святарам апытальнік, які датычыў стану ва лас-ной прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Апісанне Новадворскай воласці, на жаль, не знойдзена. Затое захавалася апісанне суседняй Поразаўскай воласці, складзенае настаўнікам мясцовага народнага вучылішча Ігнатам Пякарскім26. Яно дазваляе ў агульных рысах уявіць стан сельскай гаспадаркі таксама ў Но-вым Двары, які знаходзіўся на адлегласці каля 10 км. Спосаб гаспадарання на зямлі быў аналагічным. Вось толькі ў адрозненне ад поразаўцаў жыхары Но-вага Двара не мелі цікавасці да развіцця рамёстваў. Усе сілы і намаганні былі звязаныя толькі з земляробствам.
Паводле І. Пякарскага, у сялянскіх гаспадарках дамінавала трохполле. Праўда, сяляне яго штогод парушалі, засяваючы лепшыя паравыя землі бульбай. Наём сялянамі рабочай сілы абыходзіўся даволі дорага. Так, наём работніка-мужчыны каштаваў ад 20 да 30 р. у год, а работніцы-жанчыны – ад 15 да 20 р. Пры гэтым гаспадар гарантаваў работніку харчаванне і адзенне, што каштава ла яшчэ каля 40 р. штогод. Зямлю аралі сахой, якую цягалі ва лы або коні. На сялянскіх палях звычайна раслі жыта, авёс, ячмень, грачыха і бульба, у агарода х - капуста, буракі, морква, рэпа, бруква, цыбуля і часнок. Настаўнік сцвярджаў, што сялянскія патрэбы ў хлебе задавальняюцца. Апроч хлеба людзі харчаваліся бульбай, якая ўжывалася сама па сабе, а таксама як дадатак да мукі пры выпечцы хлеба. Сялянскі рацыён дапаўняла згаданая гародніна, а таксама гарох, бабы і чачавіца. Ільняное і канаплянае семя, мак і гарчыца, цыбуля і часнок ужыва ліся як прыправы. Сады і агароды для вырошчвання на продаж практычна адсутнічалі. Аўтар "Апісання..." налічыў сады толькі пhttp://porozowo.blogspot.com/2011/01/versus.htmlры васьмі сялянскіх дварах у наваколлях Поразава, дзе раслі яблыні і грушы. Пры гэтым уся садавіна ўжыва лася ў ежу "без усялякага прыгатавання". Зборам ягад і грыбоў для продажу сяляне не займаліся...
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть первая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть третья.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть четвёртая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть пятая.
Радкевіч versus Каліноўскі? - часть шестая.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий