среда, 10 февраля 2016 г.

Знакамітаму гарадзенскаму барду і нашаму земляку Віктару Шалкевічу споўнiлася 57 гадоў

     Апошні сапраўдны бард зачараванай краіны. Вось так нямецкі часопіс Folker напісаў пра Віктара Шалкевіча.
Vіktar Shalkevіch
     Віктар Шалкевіч з малаком маці ўвабраў у сябе культурную ідэнтычнасьць беларуска-польска-расейска-габрэйскай сумесі народаў сваёй радзімы: неабсяжныя абшары краіны, беларуская сьціпласьць, гордая польская літаратура, ад якой ён ахвотна адштурхоўваецца і габрэйскі гумар. За гадзіну Шалкевіч распавядае сорак жартаў. Песьні пра каханьне чаргуюцца зь «беларускім блюзам» (маецца на ўвазе песьня Шалкевіча «Смутны беларускі блюз»).

     У песні «Яна праваслаўная, я — каталік» ён выказвае наіўнае жаданне гармоніі і прымірэньня супрацьлегласьцяў. Калі Шалкевіч шукае мацнейшую форму выказваньня, ён дасьціпна і з шармам выкарыстоўвае танга, часам дзеля таго, каб празь перабольшаньне з халодным цынізмам падкрэсьліць страту ўсялякіх надзеяў на спраўджаньне свайго імкненьня. Ён рэгулярна зьвяртаецца да габрэйскай тэматыкі — так, як у песьні пра «Касю на Брукліне», што забылася на сваіх габрэйскіх сяброў, або ў «Добрай раніцы», загалоўнай песьні чацьвертага альбому «Добрай раніцы, жлобская нацыя!». Альбо ў «Juden Tango» ён просіць жыдоў не ўцякаць так проста.

     У славянамоўным краі ад Польшчы да Расеі Шалкевіч — у дарозе, і там ён, сапраўды, мае патрэбу толькі ў самім сабе і сваёй гітары. Дагэтуль ён выдаў шэсьць альбомаў: гэта сола або запісы ўжывую зь невялікім ансамблем, але адзін зь іх — студыйны запіс з выбранымі песьнямі, які мае назву «Добрай раніцы. Выбранае» (BMA Group, 2002). Гэта вельмі складаныя ў музычным пляне творы, разнастайныя стылістычна (ад року да «рускіх народных»), з выкарыстаньнем акардэона, электрычных гітарных рыфаў, фагота ды іранічна ўстаўленай балалайкай. Але становіцца чутно: карані яго музыкі ляжаць глыбока ў яго беларускай радзіме і ня маюць нічога супольнага з усялякага кшталту капіяванай амэрыканскай лухтой.









Крынiца: S13.ru Аўтар Андрей Эйвинд.

четверг, 4 февраля 2016 г.

З гісторыі народнай адукацыі ў Поразаве.


     1744 год. У Поразаве было 20 габрэйскiх домоў i габрэйская школа, якая здаўна стаяла насупраць Поразава.

     Пры дарозе ад плебаніі да могілак стаў будынак, у якіь падлога была з убітай гліны, а ў самім памяшканні знаходзілася печ з зялёнай кафлі. Будынак быў крыты драніцамі. За школай быў невялікі фруктовы сад: розныя гатункі груш, слівы і вішні.

     У 1781 годзе ў парафіяльнай школе было 8 вучняў, з іх 1 са шляхецкай сям'і, 3 селяніна і 4 мешчаніна, а ў 1805 годзе прыгадваецца пра 5 вучняў у поразаўскай школе ружанскага дэканата.

     У пазнейшы перыяд у Поразаве за кошт плебана была пабудавана школа, у якую хадзілі дзеці з горада і шляхецкія - усяго 20 чалавек. Пасля таго, як навучыліся чытаць і пісаць, гарадская моладзь распачынала працу ў розных расмёслах, а шляхецкія дзеці ішлі ў школы Лыскава або Ваўкавыска.

     Дырэктарам школы быў Станіслаў Гарбачоўскі, арганіст поразаўскага касцёла.

     З Самога мястэчка было толькі 7 вучняў. Заняткі ў школе пачыналіся 1 лістапада і доўжыліся да красавіка Для навучання выкарыстоўваліся буквар і малітоўнікі ад пробашча. У час вучобы дзяцей не забіралі на працу.

Крыніца: 550 гадоў рымска-каталіцкай парафіі ў Поразаве. Гродна, 2010 г.


     Віленскі рымска-каталіцкі кансыстар урадавага аддзела пасля запазнання з візітам ў поразаўскім касцёле ў 1820 годзе... ваўкавыскаму дэкану загадаў "Каб пільнаваў будовыпоразаўскага касцёла, рамонту гаспадарскіх і плябанскіх будынкаў... утрымліваў прыхадскую школу..."

     Згодна з ведамасцю аб царкоўна-прыхадскіх школах на 1 красавіка 1863 года ў Поразавеіснавала школа адкрытая ў 1847 годзе, у доме прыхаджан. Вучылася 34 хлопчыка. Настаўнік - свяшчэнік А.Катлінскі.

     У 1912 годзе ў Поразаве былі народныя вучылішчы і Поразаўскае аднакласнае - настаўнік Валянцін Нікалові, Поразаўскае двухкласнае - настаўнік Андрэй Маргін.

   

     В междувоенный период в Порозово была семилетняя школа повшэхна. Обучение в ней было бесплатное. Последний директор Юзеф Петрашкевич.


     После событий 1939 года произошла реорганизация повшэхных (народных) школ. Учащиеся 1, 2, 3 классов переведены на один класс ниже (первый класс переводился в подготовительный). Учащиеся 4 класса зачислялись в 3 класс, а ученики 6 и 7 классов переводились в 4 класс.

Источник: Страницы истории Свислочского края. Гродно, 2001 г.


     Во время оккупации обучение в Порозово проводил учитель Станислав Мациевский. В 1940 году отказался получать советский паспорт. Был арестован, находился в заключении в Волковыске. В начале войны попал под бомбёжку, лишился руки. Вернулся в Порозово и продолжил свою педагогическую деятельность. В мае 1944 арестован гестапо. Сослан в концлагерь где и погиб.


вторник, 2 февраля 2016 г.

Интерактивная карта становления Беларуси.


     На прасторах байнэту з'явілася Інтэрактыўная карта станаўлення Беларусі.

     Энтузіясты беларускай гісторыі прадставілі інтэрактыўны праект, закліканы нагадаць пра доўгую і насычаную гісторыю краіны. Як паведамілі стваральнікі «Карты станаўлення Беларусі», яна ўтрымлівае сістэматызаваную і навочную інфармацыю пра імёны, даты і падзеi у гісторыі Беларусі - ад часоў нараджэння Вялікага княства Літоўскага да саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Interaktivnaja karta stanovlenija Belarusi.


     На карце Еўропы адноўлены 60 станаў межаў дзяржаў, якія размяшчаліся на цяперашняй тэрыторыі нашай краіны: ВКЛ, Рэч Паспалітая, Заходняя вобласць, БНР, ССРБ, ЛітБел, БССР. Паралельна з змяненнем межаў рухаецца храналагічная лінія са 170 ключавымі падзеямі беларускай гісторыі.

     Аўтар праекта Аляксей Чаранкевіч сцвярджае, што праект распавядае пра гісторыю краіны без ацэначных меркаванняў. У першую чаргу ён прызначаны для таго, каб паказаць шматграннасць гісторыі, даць адказы на некаторыя пытанні і даць цікавую інфармацыю пра гісторыю Беларусі.


среда, 13 января 2016 г.

вторник, 5 января 2016 г.

Елочная игрушка из Порозово.


     В гродненском Центре художественного творчества детей и молодежи проходит тематическая выставка посвященная Новому году.

     Можно увидеть самые разнообразные оригинальные искусственные елки, елочные игрушки, куклы и рисунки с главными героями зимних праздников. Некоторым авторам нет даже 10 лет. Всего же мастеров - более полутысячи со всей Беларуси. На выставке проходят и мастер-классы по рукоделию. Выставка продлится до конца января 2016 года.

     Приятно было встретить такую поделку:

Elochnaja igrushka iz Porozovo. Porozovskaja srednjaja shkola. Gorod Masterov.

Дмухоўскi Артур, 12 гадоў
"Фiялет"
Намiнацыя "Елачная цацка"
Аб'яднанне па iнтарэсам
"Горад майстроў"
Леванчук Наталля Васiльеўна
Поразаўская сярэдняя школа
Свiслачскi раен

     Маленький видеосюжет из Минска.




пятница, 30 октября 2015 г.

Беловежская пуща от Discovery.


     На YouTube-канале нацпарка появился фильм «Беловежская пуща. Первозданный лес», снятого журналистами Animal Planet (Europe) Discovery. Фильм снят по инициативе Министерства информации и при поддержке Управления делами Президента Республики Беларусь. Продолжительность – 45 минут.


четверг, 13 августа 2015 г.

Рымска-каталіцкая парафія ў Поразаве


     Поразаўская парафія ў сваіх межах мела два гарады: Поразава і Новы Двор. На адлегласці 2 міляў была грэка-каталіцкая царква, а католікі, якія там жылі, належалі да поразаўскай парафіі. У янаўскім двары была асобна пастаўленая капліца, якую за згодай біскупа ардынатара высвяціў кс. канонік Мальчэўскі. У святы там адбываліся набажэнсівы для тых, хто жыў у двары, і службы, а сяляне хадзілі ў парафіяльную святыню. Ва ўрачыстасці, аднак, усе ўдзельнічалі ў св. Імшы ў парафіяльным касцёле. Святаром у Яеаўшчызне быў а. вранцішканін.
     На тэрыторіі поразаўскай парафіі жылі тры пратэстанты-кальвіністы, дзве жанчыны і мужчына, якія мелі ў доме араторыю.
У Поразаве было 20 габрэйскіх дамоў і габрэйская школа, якая здаўна стаяла насупраць Поразава.
     У Поразаве было 5 гадавых ярмаркаў. Жыў таксама цырульнік, які пускаў кроў. Не чуваць было, каб хто займаўся магіяй, чарамі або заклінаннямі. Святары падчас казанняў вельмі часта такія практыкі ганбілі.
     На тэрыторіі поразаўскай парафіі было 7 уніяцкіх цэркваў, у якіх быў свой святар. Адносіны паміж пробашчам і ўніяцкімі святарамі апісаны так: "без прыхадскога плябана Ritus Latini хрысцяць дзяцей, хаваюць католікаў на сваіх могілках, калядуюць у мясцовых, якія не належаць да іх супольнасці, чыняці Касцёлу вялікія exorbitatio [паводзіны, назгодныя з законам]".
     Поразава як парафія належала да віленскай дыяцэзіі. У 1744 г. Поразава ўваходзіла ў дэканат Ружан, пробашчам быў кс. Лявон Францкевіч, апякун (кусташ) пралат жмудскага сабора.
     У гэты час у склад парафіі Porozoviensis уваходзілі наступныя мясцовасці: Новы Двор, Масучын, Дзяшкоўцы, Тэлякі, Чэрэбкі, Ляскі, Харашэвічы, Талачманы, Лапеніцы, Грыцкаўшчына, Свянціцы, Вердамічы, Палонка Вялікая і Малая, Бернікі, Янаўшчызна, Крапіўніца, Хрустава, Гарнастаевічы, Сакольнікі, Сурычы, Калонна, Гакаўка. Парафія Поразава ў 1781 г. налічвала 4343 вернікаў.
     Поразаўская парафія была даволі вялікая. На працягу сваёй гісторыі яна змяняла свае межы ў залежнасці ад таго, утвараліся ці ліквідаваліся новыя парафіі. калі ж з'яўляліся новыя мясцовасці, яна таксамаставаліся часткай парафіі.
     У 1878 годзе каталіцкая парафія налічвала пры касцёле св. Міхала Арханёла 5245 вернікаў, была таксама капліца на могілках.
     У 1931 годзе поразаўская парафія налічвала 7555 вернікаў, пробашчам быў кс. Юзаф Лаўрыновіч. У парафію ўваходзілі мястэчкі Поразава і Новы Двор, а таксама вёскі і асады: БУйкевічы, Студзенікі, Працуцічы, Навасёлкі, Тэрэспаль, Баяры, Янаўшчызна, Бернікі, Сурычы, Калонна Вялікая, Калонна Малая, Крапіўніца, Сакольнікі, Баброўнікі, Залесная, Малыя Баброўнічкі, Верабейкі, Вілейшы, Хрустава, Матошы, Кусінцы, Заполічы, Тэлякі, Ляскі, Антупава, Старыны, Людвінова, Ялова, Цімлева, (в. Цемнёва), Грунт, Дзяшкоўцы, Суботка, Прыблудзічы, Пабойка, Войтаў мост, Варонiчы, Лідзяны, Навасады, Кулевічы, Масушын Малы, Масушын Вялікі, Ровы, Хрустаў, Вілейшы, Скрэблы, Валіцкаўшчызна, Богудзенькі, Ганькавічы, Гурчыны, Гарнастаевічы.

Крынiца: 550 гадоў рымска-каталiцкай парафii ў Поразаве. 
а.Юзаф Макарчык OFMConv. Гродна 2010. Наклад 200 асобнікаў.