четверг, 13 августа 2015 г.

Рымска-каталіцкая парафія ў Поразаве


     Поразаўская парафія ў сваіх межах мела два гарады: Поразава і Новы Двор. На адлегласці 2 міляў была грэка-каталіцкая царква, а католікі, якія там жылі, належалі да поразаўскай парафіі. У янаўскім двары была асобна пастаўленая капліца, якую за згодай біскупа ардынатара высвяціў кс. канонік Мальчэўскі. У святы там адбываліся набажэнсівы для тых, хто жыў у двары, і службы, а сяляне хадзілі ў парафіяльную святыню. Ва ўрачыстасці, аднак, усе ўдзельнічалі ў св. Імшы ў парафіяльным касцёле. Святаром у Яеаўшчызне быў а. вранцішканін.
     На тэрыторіі поразаўскай парафіі жылі тры пратэстанты-кальвіністы, дзве жанчыны і мужчына, якія мелі ў доме араторыю.
У Поразаве было 20 габрэйскіх дамоў і габрэйская школа, якая здаўна стаяла насупраць Поразава.
     У Поразаве было 5 гадавых ярмаркаў. Жыў таксама цырульнік, які пускаў кроў. Не чуваць было, каб хто займаўся магіяй, чарамі або заклінаннямі. Святары падчас казанняў вельмі часта такія практыкі ганбілі.
     На тэрыторіі поразаўскай парафіі было 7 уніяцкіх цэркваў, у якіх быў свой святар. Адносіны паміж пробашчам і ўніяцкімі святарамі апісаны так: "без прыхадскога плябана Ritus Latini хрысцяць дзяцей, хаваюць католікаў на сваіх могілках, калядуюць у мясцовых, якія не належаць да іх супольнасці, чыняці Касцёлу вялікія exorbitatio [паводзіны, назгодныя з законам]".
     Поразава як парафія належала да віленскай дыяцэзіі. У 1744 г. Поразава ўваходзіла ў дэканат Ружан, пробашчам быў кс. Лявон Францкевіч, апякун (кусташ) пралат жмудскага сабора.
     У гэты час у склад парафіі Porozoviensis уваходзілі наступныя мясцовасці: Новы Двор, Масучын, Дзяшкоўцы, Тэлякі, Чэрэбкі, Ляскі, Харашэвічы, Талачманы, Лапеніцы, Грыцкаўшчына, Свянціцы, Вердамічы, Палонка Вялікая і Малая, Бернікі, Янаўшчызна, Крапіўніца, Хрустава, Гарнастаевічы, Сакольнікі, Сурычы, Калонна, Гакаўка. Парафія Поразава ў 1781 г. налічвала 4343 вернікаў.
     Поразаўская парафія была даволі вялікая. На працягу сваёй гісторыі яна змяняла свае межы ў залежнасці ад таго, утвараліся ці ліквідаваліся новыя парафіі. калі ж з'яўляліся новыя мясцовасці, яна таксамаставаліся часткай парафіі.
     У 1878 годзе каталіцкая парафія налічвала пры касцёле св. Міхала Арханёла 5245 вернікаў, была таксама капліца на могілках.
     У 1931 годзе поразаўская парафія налічвала 7555 вернікаў, пробашчам быў кс. Юзаф Лаўрыновіч. У парафію ўваходзілі мястэчкі Поразава і Новы Двор, а таксама вёскі і асады: БУйкевічы, Студзенікі, Працуцічы, Навасёлкі, Тэрэспаль, Баяры, Янаўшчызна, Бернікі, Сурычы, Калонна Вялікая, Калонна Малая, Крапіўніца, Сакольнікі, Баброўнікі, Залесная, Малыя Баброўнічкі, Верабейкі, Вілейшы, Хрустава, Матошы, Кусінцы, Заполічы, Тэлякі, Ляскі, Антупава, Старыны, Людвінова, Ялова, Цімлева, (в. Цемнёва), Грунт, Дзяшкоўцы, Суботка, Прыблудзічы, Пабойка, Войтаў мост, Варонiчы, Лідзяны, Навасады, Кулевічы, Масушын Малы, Масушын Вялікі, Ровы, Хрустаў, Вілейшы, Скрэблы, Валіцкаўшчызна, Богудзенькі, Ганькавічы, Гурчыны, Гарнастаевічы.

Крынiца: 550 гадоў рымска-каталiцкай парафii ў Поразаве. 
а.Юзаф Макарчык OFMConv. Гродна 2010. Наклад 200 асобнікаў.

1 комментарий:

  1. Szukam informacji o rodzinie Michałowskich/Michalczenia żyjących w okolicach Porozowa w osadzie Terespol. Jeśli posiada Pan jakiekolwiek informacje, to bardzo proszę o kontakt: jan.anna.m@wp.pl

    ОтветитьУдалить