вторник, 2 февраля 2016 г.

Интерактивная карта становления Беларуси.


     На прасторах байнэту з'явілася Інтэрактыўная карта станаўлення Беларусі.

     Энтузіясты беларускай гісторыі прадставілі інтэрактыўны праект, закліканы нагадаць пра доўгую і насычаную гісторыю краіны. Як паведамілі стваральнікі «Карты станаўлення Беларусі», яна ўтрымлівае сістэматызаваную і навочную інфармацыю пра імёны, даты і падзеi у гісторыі Беларусі - ад часоў нараджэння Вялікага княства Літоўскага да саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Interaktivnaja karta stanovlenija Belarusi.


     На карце Еўропы адноўлены 60 станаў межаў дзяржаў, якія размяшчаліся на цяперашняй тэрыторыі нашай краіны: ВКЛ, Рэч Паспалітая, Заходняя вобласць, БНР, ССРБ, ЛітБел, БССР. Паралельна з змяненнем межаў рухаецца храналагічная лінія са 170 ключавымі падзеямі беларускай гісторыі.

     Аўтар праекта Аляксей Чаранкевіч сцвярджае, што праект распавядае пра гісторыю краіны без ацэначных меркаванняў. У першую чаргу ён прызначаны для таго, каб паказаць шматграннасць гісторыі, даць адказы на некаторыя пытанні і даць цікавую інфармацыю пра гісторыю Беларусі.


Комментариев нет:

Отправить комментарий