Мясцовасць Поразава, што ляжыць над ракой Поразаўкай, прытокам Росі, мае багатую і велічную гісторыю. Мястэчка ў першыню згадваецца ў 1460 г., калі судовы стараста лідскі і брэсцкі Ян Рымвід заклаў тут драўляны касцёл. 29 чэрвеня 1460 г. той жа Рымвід надаў храму фундацыю з чатырох падданых у весцы Рушчыцы пад Слонімам, палі каля блябаніі, лугі за Поразавам і зерневую дзесяціну з мястэчка.
Першы касцёл з 1460 г. уяўляў сабою драўлянае збудаванне і атрымаў назву ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. З вялікай верагоднасцю магчыма меркаваць, што асвяціў яго кіраўнік віленскай дыяцэзіі Мікалай Дзергавіч, у часы біскупства якога (1453-1467) і быў пабудаваны храм. У 1522 г. прэлат Ян Альбінус зрабіў апісанне касцёла. На жаль, матэрыялы Альбінуса былі знішчаны ў час шматлікіх пажараў і войнаў і вядомы сучасным даследчыкам толькі праз ускосныя сведчанні пазнейшых гісторыкаў.
Наступны храм выдомы нам па апісанні 1633 г., калі ў ім размяшчаліся тры алтары, асвечаныя ў пачатку 17 ст. Галоўны алтар меў ікону Каранацыя Марыя, два бакавыя алтары мелі выявы Маці Божай. Пазней у адным з бакавых алтароў з'явіўся абраз Хрыста бічаванага. Гэты будынак праіснаваў да 1668 г., калі яго выгляд акрэсліваўся як "стары". У гэтым самым годзе, або трошкі пазней, было скончана будаўніцтва новага храма, які ў 1675 г. акрэсліваўся як "вельмі прыгожы, з прыгожымі алтарамі, збудаваны вялікім коштам ксяндзом Бенедыктам Жухорскім, віленскім кусташам"
Яшчэ адзін касцёл, будову якога пачалі ў 1715 г. поразаўскі плябан Казімір Круповіч і кіраўнік Ружанскага дэканату Ян Янкоўскі, быў асвечаны ў 1732 г. біскупам Юзафам Міхалам Карпам пад назвай Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта быў вялікі трыццаціметровы драўляны будынак з дзвюма вежамі ў фасадзе і адной невялікай вежай над асноўным аб'ёмам памяшкання. Касцёл меў 15 акон, апраўленных олавам, а таксама тры вялікія пазалочаныя і пасрэбраныя алтары. Унутранае абсталяванне храма мела шэраг скульптурных выяў і архітэктурных упрыгожанняў, 16 лаў і 40 ліхтароў. Будынак гэтага касцёла згарэў у 1767 г. у час вялікага пажару ў мястэчку.
Як піша гісторык Дарота Пірамідовіч, у 1769 г. намаганнямі ксяндза Юрыя Цывінскага і тагачаснага ўладальніка Свіслачы генерала кавалерыі ВКЛ Антонія Казіміра Тышкевіча з дапамогай парафіян была збудавана ўжо пятая па ліку драўляная святыня на гэтым месцы. Храм атрымаў назву святых Апосталаў Пятра і Паўла. Будынак атрымаўся ўзнёслым, з адной вежай у фасадзе, дзе размяшчаўся крыж. Касцёл быў пакрыты гонтай, стаяў на каменным падмурку і меў дзве мураваныя крыпты пад падлогай. Падмурак быў абкладзены цэглай, столь ашалявана дошкамі, а вежа памалявана чырвонай і зялёнай фарбамі. У ніжняў частцы фасада размяшчаліся дзве скульптуры апосталаў Пятра і Паўла. Акрамягэтага вядома, што крыпта пад храмам была месцам пахавання роду Завішаў. З найбольш цікавых рэчаў інвентары гэтага часу фіксуюць таксама наяўнасць аргана. Будынак касцёла згарэў 12 мая 1797 г. ад удару маланкі. На яго месцы на сродкі графа Вінцэнта Тышкевіча была пабудавана вялікая драўляная капліца, да якой коштам плябана Тадэвуша Адамовіча былі дабудаваны шопа з закрыстыяй. Служэнні ў гэтым "часовым" храме праводзіліся да 1828 г. Як вядома, няма нічога больш пастаяннага, чым часовае.
У 1819 г. кіраўніком поразаўскай парафіі стаў ксёндз Міхал Грабавецкі, які ў 1820 г. заключыў кантракт з архітэктарам Марцінам Цівункевічам на пабудову новага касцёла. Працы былі скончаны ў 1828 г., калі каменны храм быў асвечаны ў гонар святога Міхала Арханёла ваўкавыскім дэканам Ігнаціем Тарвідам. З невялікімі зменамі гэты будынак дайшоў да нашага часу. Сучасная званіца і агароджа касцёла былі збудаваны ў 1836г. пад кіраўніцтвам таго ж Цівункевіча. Сродкі на пабудову выдалі браты Ксаверый і Тамаш Завішы. У 1849 г. тут мелася пяць званоў, з якіх два самыя вялікія паходзілі са скасаванага францызскага кляштара ў суседняй Вялікай Лапеніцы. У 1907 г. побач з касцёлам была збудавана каменная плебанія, якая была адабрана ў касцёла ў 1945 г. і сёння знаходзіцца ў пакінутым стане. У 1865 - 1871 гг. губернскія ўлады вялі перапіску аб закрыцці поразаўскага касцёла. Пасля 1958 г. храм на працягу амаль трыццаці гадоў не меў святара.
Акрамя плябаніі і званіцы, гістарычныя крыніцы фіксуюць таксама наяўнасць пры касцёле шпіталя і прытулка для бендякоў і падарожнікаў. Гэты шпіталь-прытулак размяшчаўся недалёка ад касцёла ў невялікім драўлянным будынку. Паводле сведчання гісторыка Яна Курчэўскага, пляц на яго пабудову фундавалі князі Масальскія. Адзін з такіх прытулкаў, збудаваных у 1872 г., насялялі ў 1831 г. дзесяць убогіх. Наступны быў збудаваны ў 1831 г. Янам Янкоўскім, у 1849 г. у ім жыло пяць чалавек. Вядома, што прытулак існаваў і ў больш позні час, у 1934 г. у ім жылі сем бяздомных.
Акрамя гэтага вядома, што ў Поразаве з дапамогай каталіцкага святарства ў 1857 г. пры касцёле ў новаадбудаваным памяшканні багадзельні было адчынена прыходскае вучылішча, у якім мясцовы арганістЛаўрэнцій Пінюта навучаў 26 мяшчанскіх хлопчыкаў польскай мове. Між тым, у Поразаве ўжо існавала казённая сельская школа, у якай навучаліся 12 хлопчыкаў з навакольных вёсак. Да адкрыцця гэтага вучылішча ў казённай школе займаліся па 30 і больш вучняў з мяшчан і сялян. Афіцыйна школа была закрыта ў 1858 г., аднак на самой справе яна дзейнічала нелягальна і ў 1859 г., калі ў ёй выкладаў мешчанін Грышкевіч, таму з вялікай верагоднасцю можна лічыць, што школа працягвала дзейнічаць і ў далейшы час.
У розныя часы пры касцёле таксама існаваў цэлы шэраг рэлігійных брацтваў. Найбольш уплывавым і вялікім было заснаванае тут у 1751 г. са згоды генерала ордэна дамініканцаў брацтва Ружанцовае, якое ў 1801 г. налічвала каля 200 членаў. У 1832 г. яно было злучана з брацтвам Ружанцовым з зачыненага францысканскага кляштара ў Вялікай Лапеніцы. У 1930 г. тут паўсталі таксама брацтва Трэцяга закона святога Францыска і брацтва Цвярозасці.
Поразаўскі касцёл мае таксама пэўнае дачыненне да агульнабеларускай культуры. У прыватнасці, у 30-я гады да афармлення інтэр'ера касцёла прыклаў руку легендарны заходнебеларускі мастак Пётр Сергіевіч, які ў 1937 г. стварыў для храма некалькі абразоў, сярод якіх "Божая Маці з Дзіцём" і "Міхал Арханёл, забіваючы цмока".
С. Раманаў, студэнт 5 курса ГрДзУ імя Я. Купалы.

Комментариев нет:
Отправить комментарий