Шаноўныя чытачы!
12 лістапада 2016 года ў Зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца Аўтарскі канцэрт кампазітара Яўгена Паплаўскага ў выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы (дырыжор - Дзмітрый Хлявіч), Жаночага камернага хору "CONCERTINO" Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.Глінкі (дырыжор - Аляксей Снітко) і Групы ўдарных інструментаў.
У праграме прагучаць:
- "Missa brevis" для жаночага хору на кананічныя лацінскія тэксты(2015);
- "Дыптых" для жаночага хору на словы Н, Арсенневай і Л. Геніюш(2015); "Малітвы" для жаночага хору на кананічныя лацінскія тэксты(2016);
- Кантата "Родныя вобразы" для змешанага хору і ўдарных інструментаў на словы Я.Купалы і Я.Коласа(2007);
- Канцэрт "Мой ціхі дом" для змешанага хору на словы Л.Геніюш, Я.Купалы, Я.Коласа(1988).
Комментариев нет:
Отправить комментарий