четверг, 3 мая 2012 г.

Урач Тальгейм і Поразава.

     Урывак з новай кнігі "Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.":


      ... Леніна № 22 / Карбышава № 30 - Дом урача А.Тальгейма. Год пабудовы - 1911. Узор архітэктуры мадэрну. Двухпавярховы, Г-падобны ў плане будынак складаецца з трох аб'ёмаў. Сярэдні - вуглавы, вежападобны, накрыты шатровым дахам. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны керамічныя ўстаўкі, каляровае шкло, фактурная тынкоўка, чыгуннае наддашша. Два ўваходы вялі ў жылую частку - з боку сучаснай вул. Карбышава (у прыёмны пакой) і з боку сучаснай вул. Леніна. Цяпер планіроўка зменена. Пасля рамонту летам 2008 г. дом страціў частку сваёй аўтэнтычнасці, знішчаны найперш драўляныя дэталі (казырок над ганкам і балкон).
     Аляксандр Тальгейм (1873-1937) нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў універсітэт у Кіеве. Пасля двух гадоў працы ў Варшаве і пяці ў Поразаве пераязджае ў Гродна, дзе каля горада меў радавы маёнтак у Путрышках. З 1905 г. - урач пры суполцы сясцёр міласэрнасці. У 1907 г. заклаў таварыства аматараў мастацтва "Муза", якое ўзначальваў да 1913 г. З'яўляўся старшынёй гарадскога таварыства ўрачоў, сябрам Варшаўска-Беластоцкай урачэбнай палаты, сябрам праўлення гарадскога музея прыроды ды інш. Кіраўнік гродзенскага гарадскога шпіталя ў 1920-я гг. У гэтым доме спыняўся Д. Карбышаў (тут ён правёў ноч на 22 чэрвеня 1941 г.). У 1941 - 1944 гг. тут знаходзілася сядзіба Grunstuckgesellschaft, якая займалася геадэзічнымі распрацоўкамі, добраўпарадкаваннем і азеляненнем Гродна і ваколіцаў. У яе планы ўваходзіла, між іншым, рэстаўрацыя Швейцарскай даліны. У савецкі час - афіцэрскі інтэрнат.

* Фота - globus.tut.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий