понедельник, 29 ноября 2010 г.

Адкуль Поразава

У час літоўскіх князёў здарылася адной літоўскай князёўне праязджаць цераз ручай, што ўпадае ў Рось. Пры праездзе коні і каляска, на якой ехала князёўна, заселі ў твані. Убачыўшы гэта, быўшыя ў той час на беразе ліцьвіны-рыбаловы ўзялі вяроўкі, прыбеглі і вяроўкамі выцягнулі каляску з коньмі. Князёўна зацікавілася, чым яе выратавалі, запытала, як гэта завецца, паказваючы на вяроўкі. Ёй сказалі: — Паўроз. Дык князёўна назвала і сам ручай, у якім засела разам з каляскай і коньмі, Паўрозаў, і загадала пабудаваць мястэчка пад той жа назвай.

Легенды i паданнi / [Склад. М. Я. Грынблат i А. I. Гурскi; Рэд. тома А. С. Фядосiк]. - Мн.: Навука i тэхнiка, 1983.

Комментариев нет:

Отправить комментарий