Мястэчка Поразава - сённяшні аграгарадок Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Старэйшыя першакрынічныя звесткі аб ім паходзяць з 1460г. і гавораць аб ім як каралеўскай вёсцы з каталіцкай святыняй.
Сам дакумент аб прызнанні Поразаву гарадскога права датаваны 1506г. - гэтае права надаў яму Аляксандр Ягелончык, а ў дакуменце Жыгімонта Старога з 1511г. Поразава называецца каралеўскім горадам. Можна меркаваць, што першапачатковы каралеўскі даумент быў спалены падчас бурных гістарычных падзей, і толькі паўторныя намаганні мяшчан атрымаць дакумент удаліся: па просьбе войта Яна Падаляніна, а таксама бургамістра і радных, у 1523г. Поразаву было фармальна прызнана гарадское права. Гэты дакумент мае дату 3 чэрвеня 1523 года. Такім чынам, Поразава больш за 500 год цешылася магдэнбурскім гарадскім правам. З ім яно адначасова атрымала права на 3 ярмаркі ў год.
Крынiца: 550 гадоў рымска-каталiцкай парафii ў Поразаве. а.Юзаф Макарчык OFMConv. Гродна 2010. Наклад 200 асобнікаў.