пятница, 30 октября 2015 г.

Беловежская пуща от Discovery.


     На YouTube-канале нацпарка появился фильм «Беловежская пуща. Первозданный лес», снятого журналистами Animal Planet (Europe) Discovery. Фильм снят по инициативе Министерства информации и при поддержке Управления делами Президента Республики Беларусь. Продолжительность – 45 минут.


четверг, 13 августа 2015 г.

Рымска-каталіцкая парафія ў Поразаве


     Поразаўская парафія ў сваіх межах мела два гарады: Поразава і Новы Двор. На адлегласці 2 міляў была грэка-каталіцкая царква, а католікі, якія там жылі, належалі да поразаўскай парафіі. У янаўскім двары была асобна пастаўленая капліца, якую за згодай біскупа ардынатара высвяціў кс. канонік Мальчэўскі. У святы там адбываліся набажэнсівы для тых, хто жыў у двары, і службы, а сяляне хадзілі ў парафіяльную святыню. Ва ўрачыстасці, аднак, усе ўдзельнічалі ў св. Імшы ў парафіяльным касцёле. Святаром у Яеаўшчызне быў а. вранцішканін.
     На тэрыторіі поразаўскай парафіі жылі тры пратэстанты-кальвіністы, дзве жанчыны і мужчына, якія мелі ў доме араторыю.
У Поразаве было 20 габрэйскіх дамоў і габрэйская школа, якая здаўна стаяла насупраць Поразава.
     У Поразаве было 5 гадавых ярмаркаў. Жыў таксама цырульнік, які пускаў кроў. Не чуваць было, каб хто займаўся магіяй, чарамі або заклінаннямі. Святары падчас казанняў вельмі часта такія практыкі ганбілі.
     На тэрыторіі поразаўскай парафіі было 7 уніяцкіх цэркваў, у якіх быў свой святар. Адносіны паміж пробашчам і ўніяцкімі святарамі апісаны так: "без прыхадскога плябана Ritus Latini хрысцяць дзяцей, хаваюць католікаў на сваіх могілках, калядуюць у мясцовых, якія не належаць да іх супольнасці, чыняці Касцёлу вялікія exorbitatio [паводзіны, назгодныя з законам]".
     Поразава як парафія належала да віленскай дыяцэзіі. У 1744 г. Поразава ўваходзіла ў дэканат Ружан, пробашчам быў кс. Лявон Францкевіч, апякун (кусташ) пралат жмудскага сабора.
     У гэты час у склад парафіі Porozoviensis уваходзілі наступныя мясцовасці: Новы Двор, Масучын, Дзяшкоўцы, Тэлякі, Чэрэбкі, Ляскі, Харашэвічы, Талачманы, Лапеніцы, Грыцкаўшчына, Свянціцы, Вердамічы, Палонка Вялікая і Малая, Бернікі, Янаўшчызна, Крапіўніца, Хрустава, Гарнастаевічы, Сакольнікі, Сурычы, Калонна, Гакаўка. Парафія Поразава ў 1781 г. налічвала 4343 вернікаў.
     Поразаўская парафія была даволі вялікая. На працягу сваёй гісторыі яна змяняла свае межы ў залежнасці ад таго, утвараліся ці ліквідаваліся новыя парафіі. калі ж з'яўляліся новыя мясцовасці, яна таксамаставаліся часткай парафіі.
     У 1878 годзе каталіцкая парафія налічвала пры касцёле св. Міхала Арханёла 5245 вернікаў, была таксама капліца на могілках.
     У 1931 годзе поразаўская парафія налічвала 7555 вернікаў, пробашчам быў кс. Юзаф Лаўрыновіч. У парафію ўваходзілі мястэчкі Поразава і Новы Двор, а таксама вёскі і асады: БУйкевічы, Студзенікі, Працуцічы, Навасёлкі, Тэрэспаль, Баяры, Янаўшчызна, Бернікі, Сурычы, Калонна Вялікая, Калонна Малая, Крапіўніца, Сакольнікі, Баброўнікі, Залесная, Малыя Баброўнічкі, Верабейкі, Вілейшы, Хрустава, Матошы, Кусінцы, Заполічы, Тэлякі, Ляскі, Антупава, Старыны, Людвінова, Ялова, Цімлева, (в. Цемнёва), Грунт, Дзяшкоўцы, Суботка, Прыблудзічы, Пабойка, Войтаў мост, Варонiчы, Лідзяны, Навасады, Кулевічы, Масушын Малы, Масушын Вялікі, Ровы, Хрустаў, Вілейшы, Скрэблы, Валіцкаўшчызна, Богудзенькі, Ганькавічы, Гурчыны, Гарнастаевічы.

Крынiца: 550 гадоў рымска-каталiцкай парафii ў Поразаве. 
а.Юзаф Макарчык OFMConv. Гродна 2010. Наклад 200 асобнікаў.

воскресенье, 9 августа 2015 г.

Музычныя дыялогі з Кракавам



     Кампазітар Яўген Паплаўскі не толькі піша музыку, але і паглыбляе пры яе дапамозе беларуска-польскае культурнае супрацоўніцтва

     Нашы супляменнікі з Польшчы паведамілі ў рэдакцыю: гэтай вясною ў Кракаве прайшоў Аўтарскі канцэрт кампазітара Яўгена Паплаўскага. Дарэчы, пра канцэрт у Беларускай дзяржфілармоніі мы пісалі — а што было ў Польшчы? “Аўтарскі канцэрт прайшоў вельмі добра, знаходжуся пад моцным уражаннем, — ахвотна патлумачыў кампазітар. — Праграма была такая: Path in the Clouds III для фартэпіяна і струннага аркестра (2008), Missa brevis для жаночага хору без суправаджэння у 5 частках (2015) і “Лунаючы у прасторы для камп’ютара” (1999)”.

Jaugen Paplauski Muzychnyja dyjalogі z Krakavam
     Па словах Яўгена, гэта быў другі ягоны Аўтарскі канцэрт у Польшчы. Ён, нагадаем, член саюзаў кампазітараў і Беларусі, і Польшчы, прычым адносіцца да Кракаўскага аддзялення. І менавіта адтуль у 2013-м атрымаў замову: напісаць цыкл “Пожні” для змешанага хору без суправаджэння на словы Уладзіміра Жылкі і Ларысы Геніюш у 5 частках. “Калі партытура была гатовая, узнікла ідэя: паказаць твор, правесці першы Аўтарскі канцэрт у Кракаве, — удакладніў кампазітар. — Цыкл, дарэчы, выконваў вакальны ансамбль SINGET, дырыжор якога, Марыя Янушкевіч, паходзіць з Мінска, з вядомай мастацка-творчай сям’і Янушкевічаў. У праграме канцэрта, які прайшоў 15 снежня 2013 года, быў і цыкл “Ноч” на словы Алеся Гаруна для барытона і фартэпіяна. Як вядома, беларускі паэт памёр і пахаваны ў Кракаве, на Ракіцкіх могілках. А сольную партыю ў “Ночы” спяваў ураджэнец Ваўкавыска Аляксандр Бардасаў”.

     Яшчэ адзін цікавы “беларускі акцэнт” аказаўся ў першым канцэрце: гучала “Музыка памяці ксяндза, доктара тэалогіі Станіслава Глякоўскага” для альта, фартэпіяна і струннага аркестра. Выконваў яе аркестр KN, дырыжор Станіслаў Краўчыньскі. Дарэчы, удакладняе Яўген Паплаўскі, “ксёндз Глякоўскі — гэта родны брат маёй бабулі. Вельмі цікавая асоба, пра яго ёсць тэксты ў інтэрнэце”. А знакам павагі да слухачоў, якія любяць эксперыменты, у канцэрце была… электронная сімфонія “Карозія часу”: Яўген напісаў твор у 1999-м у Студыі электраакустычнай музыкі Акадэміі музыкі ў Кракаве.

     “Імпульсам, каб правесці другі Аўтарскі канцэрт у Кракаве, паслужыла просьба знакамітага дырыжора, шматгадовага рэктара Акадэміі музыкі ў Кракаве (2004-2012) Станіслава Краўчыньскага пра напісанне Імшы для жаночага хору без суправаджэння, — прыадкрывае падрабязнасці сёлетняга праекта Яўген Паплаўскі. — Мною былі выбраны 5 кананічных тэкстаў на лацінскай мове Каталіцкай імшы: Kyrie, Gloria, Sanctus, Benedictus i Agnus Dei. І паколькі апушчана частка Credo, то Імша няпоўная — вось і называецца Missa brevis. Маэстра Краўчыньскі прапанаваў яшчэ ўключыць у праграму канцэрта твор Path in the Clouds III (Шлях у Аблокі) для фартэпіяна і струннага аркестра (2008, прысвечаны Фрыдэрыку Шапэну).

     Кантрастам да акустычных партытур у канцэрце, дадае Яўген Паплаўскі, паслужыла выкананне электроннага твора “Лунаючы ў прасторы для камп’ютара” (1999) — ён рэалізаваны ў Студыі электроннай музыкі Акадэміі музыкі ў Кракаве.


суббота, 27 июня 2015 г.

Жители Порозово в восстании 1863-1864 годов


     Список жителей Порозово высланных в отдаленные губернии России.
  1. Ксёндз Владислав Байковский.
  2. Крестьянин Осип Дмуховский.
  3. Крестьянин Станислав Дмуховский.
  4. Крестьянин Иосиф Дмуховский.
  5. Ксёндз Бонифаций Писанка. Умер в 1870 году. Похоронен в г. Кологрив Костромской губернии.
  6. Крестьянин Антон Шашаль.
  7. Дворянка Каролина Писанка.
     Список жителей Порозово находящихся под надзором полиции. Составлен 20 июля 1867 года.
  1. Крестьянин Антон Романовский.
  2. Крестьянин Иван Барановский.
  3. Крестьянин Ильдэфонс Зенович.
Из местечка к повстанцам ушли:
  1. Осип Дмуховский.
  2. Ян Дмуховский.
  3. Иван Масюкевич.
  4. Казимир Шалкевич.
     26 сентября 1863 года был составлен список крестьян местечка Порозово, которые за помощь повстанцам уплатили контрибуцию. Деньги насчитывались по 10 или 15 рублей со двора. Всего в списке 111 крестьян. а выплаченная ими сумма составила 1430 рублей.
     За участие жителей Порозово и окрестных деревень в восстании в августе1867 года был закрыт порозовский костел, и не действовал несколько лет.

Источник: Восстание 1863 - 1864 годов в Волковысском уезде. 
                Николай Быховцев. 
                Гродно 2014.


     Надписи на памятниках участникам восстания 1863 - 1864 годов на католическом кладбище в Порозово:


          KAZIMIERZ SZAŁKIEWICZ              JAN DMUCHOWSKI
              Bochaterowi powstania
                  Bochaterowi powstania 
                          1863r                                                1863r
              Rzeczpospolita Polska                     Rzeczpospolita Polska



Дополнение к теме.


     Высланы в отдаленные губернии России и вернулись через 20 лет ссылки:
  1. Юзеф Поплавский.
  2. Казимир Поплвский.
     Погиб в бою под Ружанами Иван Васюкевич (Масюкевич).

     Ранен в бою в окрестностях Беловежской пущи Антон Шешель (Шашаль).

Р. Соколовский.


воскресенье, 14 июня 2015 г.

Порозовская восьмилетняя школа-интернат.

   
  Восьмой класс. Выпуск 1972 года.

Porozovskaja vosmiletnjaja shkola-internat.


Зарница. Постановка задачи. 1972 год.

Zarnica. Postanovka zadachi.



      Зарница 1972 года. Атакуем!

Zarnica. Atakuem! 1972 god.


    
Zarnica. 1972 god.



Зарница. На связи.



Учителя и воспитатели Порозовской школы-интерната.

Как молоды мы были...




суббота, 13 июня 2015 г.

Porazawa. Porozów.


Поразава.

     Дакумент аб прызнаннi Поразаву гарадскога права датаваны 1506г. - гэтае права надаў яму Аляксандр Ягелончык, а ў дакуменце Жыгімонта Старога з 1511 г. Поразава называецца каралеўскім горадам. Можна меркаваць, што першапачатковы каралеўскі дакумент быў спалены падчас бурных гістарычных падзей, і толькі паўторныя намаганні мяшчан атрымаць дакумент удаліся: па просьбе Яна Падаляніна, а таксама бургамістра і радных, у 1523 г. Поразаву было фармальна прызнана гарадское права. Гэты дакумент мае дату 3 чэрвеня 1523 года. Такім чынам, Поразава больш за 500 год цешылася магдэбурскім гарадскім правам. З ім яно адначасова атрымала права на 3 ярмаркі з год.

Крыніца: 550 гадоў рымска-каталіцкай парафіі ў Поразаве. Гродна 2010. Наклад 200 асобнікаў. Старонка 11-12.

Porozów.

     Dekret nadający prawa miejskie dla Porozowa był wystawiony przed 1506 r. z nadania Aleksandra Jagiellończyka i w dokumencie króla Zygmunta Starego z 1511 r. Porozów nazywany jest miastem królewskim. Można domniewywać, że
pierwotny dokument królewski mógł ulec spaleniu w czasie różnych burz dziejowych i dopiero powtórne staranie się mieszczan o wystawienie dokumentu zostało uwieńczone sukcesem. Formalne nadanie praw miejskih dla Porozowa dokonało się na prośbę wójta Jana Podolanina, jak też burmistra i rajców w 1523 r. Dokument o prawach miejskich nosi datę 3 czerwca 1523 r., stąd Porozowo ponad 500 lat cieszyło się magdeburskimi prawami miejskimi. Wraz z ich nadaniem Porozów otrzymał potwierdzenie na 3 jarmarki w roku.

źródło: o. Józef Makarczyk OFMConv.
550 lat rzymsko-katolickiej parafii w Porozowie.
Grodno 2010. s. 84-85. Naklad 200 egz.



четверг, 16 апреля 2015 г.

Талент родам з Поразава.


     Яўген Паплаўскі пачаў узыходжанне ў свет музыкі з прыгожага мястэчка на Гродзеншчыне.

     Паэты ў глыбінцы нараджаюцца, пэўна, часцей, чым кампазітары. Прынамсі, так у Беларусі. Не кожнае мястэчка можа ганарыцца сваім кампазітарам, музыка якога гучыць не толькі ў Беларусі ды суседніх Польшчы Расіі, Літве, Украіне, але і ў Германіі, Нідэрландах, Даніі, Італіі, Іспаніі, Чэхіі… І ў Аргенціне, Бразіліі, ЗША. Для твораў ураджэнца Поразава Яўгена Паплаўскага, здаецца, ужо няма аніякіх дзяржаўных межаў. 

     Вучань Ігара Лучанка, Дзмітрыя Смольскага — у іх пераймаў досвед у Беларускай дзяржкансерваторыі — імкліва выйшаў на “музычную арбіту”, быў прыняты ў кампазітарскую эліту Еўропы. “Стажыраваўся ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі пад кіраўніцтвам Сяргея Сланімскага, браў удзел у майстар класах кампазітара Тона дэ Леува,” — чытаем у праграмцы нядаўняй імпрэзы. Аўтарскі канцэрт Яўгена Паплаўскага “Сінявокая ноч” у Беларускай дзяржфілармоніі прысвячаўся 30-м угодкам творчай дзейнасці кампазітара. Цалкам вакальную праграму выконвалі спевакі знакамітай Харавой капэлы імя Рыгора Шырмы. Гучалі творы-распевы на рэлігійныя матывы, была прэм’ера цыкла “Сінявокая ноч” на словы Максіма Багдановіча. Упершыню выконваўся ў Беларусі цыкл “Пожні” на вершы Уладзіміра Жылкі і Ларысы Геніюш. Дарэчы, цыкл напісаны ў 2013 годзе па замове Кракаўскага аддзялення Саюза кампазітараў Польшчы і прысвечаны Ежы Станкевічу. 

     Яшчэ адзін зварот кампазітара да спадчыны класікаў — гэта канцэрт для хору “Мой ціхі дом” (1987) на словы Ларысы Геніюш, Янкі Купалы і Якуба Коласа. І ён — прысвечаны, дарэчы, бацьку кампазітара Уладзіміру Казіміравічу Паплаўскаму — таксама гучаў у другім аддзяленні.

     Што пра музыку раскажаш? Яе трэба слухаць… Творы Яўгена Паплаўскага ёсць у інтэрнэце. Вядучая канцэрта Наталля Ганул нагадала і пра іншую працу кампазітара. Ён шукае беларускія музычныя творы мінулых часоў: плённа працаваў у архівах бібліятэк Лондана, Кракава, Варшавы, Познані, Гданьска і Санкт-Пецярбурга. І нашым супляменнікам з Польшчы і Расіі, якія цікавяцца гісторыяй беларускага музычнага мастацтва, варта мець гэта на ўвазе. У 2008-м сумесна з Расійскай Нацыянальнай бібліятэкай і Польскім інстытутам у Санкт-Пецярбурзе ён заснаваў серыю “Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі”. Выдадзена 12 сшыткаў серыі. Адна з прэзентацый (чэрвень 2011-га) каштоўных знаходак праходзіла ў польскім Кракаве, у Інстытуце музыказнаўства Ягелонскага ўніверсітэта.

Іван Ждановіч.
Газета з Беларусі. Голас Радзімы. 19 сакавіка, 2015. 


     Брашура аўтарскага канцэрта да 30-годдзя творчай дзейнасці Яўгена Паплаўскага, які адбыўся 28 лютага 2015 года ў Мінску ў Зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаунай філармоніі.

Jaugen Paplauskі u Belaruskaj dzjarzhaunaj fіlarmonіі

воскресенье, 15 марта 2015 г.

Wiktor Dmuchowski

     Wiktor Dmuchowski (ur. 17 sierpnia 1962 w Porozowie) – polski i białoruski dyrygent, działacz społeczny mniejszości polskiej na Białorusi, były wiceprzewodniczący Związku Polaków na Białorusi.

Виктор Дмуховский

     Wiktor Dmuchowski Średnią szkołę muzyczną ukończył w 1981 w Grodnie w klasie akordeonu guzikowego u prof. Fiodora Martyniuka. Do roku 1986 kontynuował studia na wydziałach: akordeonu guzikowego u prof. Walentego Czabana i dyrygentury u prof. Gienadija Jermoczenko i prof. Anatolia Łysienko w Białoruskiej Akademii Muzyki (Białoruskie Konserwatorium). Pierwsze doświadczenia dyrygenckie czerpał ze współpracy z orkiestrami uczelnianymi, odnosząc sukcesy na uczelnianych konkursach dyrygenckich. Po ukończeniu studiów w 1987 został laureatem studenckich prac naukowych w zakresie muzykologii. Do roku 1988 odbywał służbę wojskową na Dalekiej Północy (Komi ASSR). Wracając do Mińska objął stanowisko dyrygenta i szefa orkiestry Politechniki Białoruskiej. W tym samym okresie tworzył środowisko polonijne w Mińsku, będąc Prezesem Kulturalno-Oświatowego Stowarzyszenia „Polonia” oraz wiceprezesem ZPB.
     W latach 1990-1992 w ramach Stypendium Rządu Polskiego doskonalił umiejętności dyrygenckie w Akademii Muzycznej w Katowicach u prof. Karola Stryji.
     W latach 1991-1996 brał udział w Międzynarodowych Konkursach Dyrygenckich :
- im. G. Fitelberga (Katowice,1991)
- im. S. Prokofiewa (Sankt-Petersburg, 1993 dyplom)
- w Tokyo International Competition (Wiedeń, Konzerthaus 1994)
- Hungarian Television 8th International Conductor’s Competition (Budapeszt, 1995)
- im. Dimitri Mitropoulosa (Ateny, 1996)
     Prowadził słynne orkiesty w Sankt-Petersburgu, Mińsku, Konzerthaus w Wiedniu, Orchestra of Colours w Atenach, Szombathely Symphony Orchestra. Pracował z orkiestrami w Polsce.
     Wspópracuje z wieloma orkiestrami na świecie. Jest konsultantem i specjalistą ds. artystycznycznych w Impresariacie Artystycznym „La Passsione”.
Wniósł swój wkład w rozwój szkoły dyrygenckiej w Polsce tłumacząc i opracowując materiały poświęcone dyrygenturze światowej, m.in. książkę Kiriła Kondraszyna O dyrygenckim odczytywaniu symfonii P. Czajkowskiego.


понедельник, 23 февраля 2015 г.

Вiктар Шалкевiч. Бард, актор, паэт i шоумэн.


Wiktor Szałkiewicz.
Вiктар Шалкевiч.
Бард, актор, паэт i шоумэн.

     У сталiчным палацы культуры ім. Шарко ў суботу 14 лютага прайшоў канцэрт папулярнага беларускага барда Віктара Шалкевіча, прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых.

Viktar Shalkevich. Bard, aktor, pajet i shoumjen.


Viktar Shalkevich. Bard, aktor, pajet i shoumjen.


Viktar Shalkevich. Bard, aktor, pajet i shoumjen.


Віктар Шалкевіч - Смутны беларускі блюз.



Віктар Шалкевіч - Жлобская нацыя (1996).



Віктар Шалкевіч - Juden Tango (2004).



Wiktor Szałkiewicz - Kino Lwów (2004).



Wiktor Szałkiewicz - Pijmy do dna (2005).



воскресенье, 18 января 2015 г.

Знакаміты зямляк.

     Афіша аутарскага канцэрта да 30-годдзя творчай дзейнасці Яугена Паплаускага, які адбудзецца 28 лютага 2015 года у Мінску  у Зале імя Р.Шырмы  Беларускай дзяржаунай філармоніі. 

Autarskі kancjert Jaugena Paplauskaga

     Сярод сачыненняу, якія складаюць праграму канцэрта, прагучыць і  цыкл "На Нараджэнне Хрыстова і Каляды" у сямі частках для змешанага хору без суправаджэння. Твор прысвечаны 550-годдзю рымска-каталіцкай парафіі у Поразаве. 

     Фотаздымак Дзяржаунай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы, якая 28 лютага 2015 года выканае праграму сёлетняга аутарскага канцэрта кампазiтара Яугена Паплаускага.



Haravaja kapjela Shyrmy Jaugen Paplauski


     Афiша аутарскага канцэрта кампазiтара Яугена Паплаускага на якiм прагучау харавы цыкл "На Нараджэнне Хрыстова і Каляды" якi адбыуся у г. Мiнску 16 лютага 2011 года.

Autarski kancjert Jaugena Paplauskaga 16 ljutaga 2011 Minsk

     Афiша аутарскага канцэрта кампазiтара Яугена Паплаускага на якiм прагучала Музыка для альта, фартэпіяна і струннага аркестра памяці ксяндза, доктара тэалогіі Станіслава Глякоускага (1896-1941), які, як вядома, нарадзіуся у Поразаве, а яго яскравае жыццё і трагічны лёс заслугоуваюць павагі удумлівых людзей. Горад Кракау 15 снежня 2013 года.

Autarski kancjert Jaugena Paplauskaga 15 snezhnja 2013 Krakau